нефрало́гія, ‑і, ж.

Раздзел медыцыны, які вывучае будову і функцыі нырак, прычыны іх захворванняў, метады лячэння і прафілактыкі гэтых захворванняў.

[Ад грэч. nephrós — нырка і logos — вучэнне.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ны́рачны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да нырак. Нырачныя сасуды. // Які ўтвараецца ў нырках. Нырачны камень.

•••

Нырачная лаханка гл. лаханка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

надны́рачнікі, ‑аў; адз. наднырачнік, ‑а; м.

Залозы ўнутранай сакрэцыі ў чалавека і вышэйшых пазваночных жывёл, якія знаходзяцца на верхнім баку нырак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

МОЧАВЫДЗЯЛЯ́ЛЬНАЙ СІСТЭ́МЫ ХВАРО́БЫ,

хваробы нырак, мачаточнікаў, мачавога пузыра, мочаспускальнага канала ў чалавека і жывёл. Бываюць прыроджаныя, набытыя, вострыя і хранічныя. У норме функцыі органаў мочавыдзяляльнай сістэмы ўзаемазвязаны, і хвароба аднаго з іх вядзе да функцыян. парушэнняў інш. органаў. Вял. група хвароб уключае заганы (анамаліі) развіцця органаў мочавыдзяляльнай сістэмы (гідранефроз, падваенне нырак, мачаточнікаў і мочаспускальнага канала, прыроджаныя звужэнні мочаспускальнага канала і інш.). Найб. пашырана група запаленчых хвароб: запаленне ныркі (нефрыт), ныркі і нырачнай лаханкі (піеланефрыт), розныя формы запалення мачавога пузыра (цыстыты), мочаспускальнага канала (урэтрыт). Да спецыфічных запаленчых хвароб адносіцца туберкулёз нырак, пры якім пашкоджваюцца мачаточнікі і мачавы пузыр. Пры мочакамянёвай хваробе нырак камяні могуць мігрыраваць у мачаточнікі і выклікаць нырачную коліку, выходзіць у мачавы пузыр і па мочаспускальным канале — вонкі, што таксама суправаджаецца рэзкімі болямі, затрымкай мачы. Разрастанне камянёў у мачавым пузыры выклікае неабходнасць іх хірург. выдалення. Да М.с.х. належаць дабраякасныя пухліны нырак (ангіёмы, ліпомы, міёмы і інш.) і злаякасныя (нырачна-клетачны рак, папілярныя пухліны нырачных лаханак), якія могуць пашкоджваць таксама мачаточнікі і мачавы пузыр. Рак мочаспускальнага канала сустракаецца значна радзей. Да М.с.х. адносіцца і апушчэнне нырак (нефраптоз), пашкоджанні органаў мочавыдзяляльнай сістэмы. Лячэнне залежыць ад дыягназу.

М.​І.​Доста.

т. 10, с. 533

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

cynaderki

мн. кул. цынадэркі (страва з нырак)

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

нефры́т 1, ‑у, М ‑рыце, м.

Спец. Запаленне нырак.

[Ад. грэч. nephros — нырка.]

нефры́т 2, ‑у, М ‑рыце, м.

Спец. Малочнабелы або зеленаваты мінерал, які ідзе на выраб упрыгожанняў і інш.

[Ад. грэч. nephros — нырка.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

adipose tissue

а) жывёльны тлу́шч

б) злуча́льная тка́нка пад ску́рай і наво́кал ны́рак

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

transplant1 [ˈtrænsplɑ:nt] n.

1. agr. пікірава́ная раса́да, пераса́дачная раслі́на, са́джанец

2. med. пераса́дка (нырак, скуры і да т.п.);

a heart transplant пераса́дка сэ́рца

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

НЕФРО́Н (ад грэч. nephros нырка),

асноўная структурна-функцыянальная адзінка нырак пазваночных жывёл і чалавека. Сукупнасць Н. (у чалавека іх каля 2 млн.) забяспечвае мочаўтварэнне і інш. функцыі нырак. Адрозніваюць бесклубочкавыя, якія маюць клеткі аднаго тыпу (у некат. рыб), і клубочкавыя (у інш. пазваночных), што маюць спец. клеткі для асн. працэсаў мочаўтварэння — фільтрацыі, рэабсорбцыі і сакрэцыі. Клубочкавы Н. уключае ныркавае цельца, сістэму паслядоўных канальцаў, зборныя ныркавыя трубачкі, сістэму вывадных праток і лаханку.

А.​С.​Леанцюк.

т. 11, с. 305

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АЗАТЭМІ́Я (ад азот + грэч. haima кроў),

празмерная колькасць у крыві азотазмяшчальных прадуктаў бялковага абмену. Абумоўліваецца недастатковасцю выдзяляльнай функцыі нырак і мочавыдзялення, павышаным распадам бялку.

т. 1, с. 152

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)