сяду́н м. разм. (нерухавы, бяздзейны чалавек) Stbenhocker m -s, -

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

Махляпісты (груб.) ’павольны, нерухавы’ (слонім., Сцяшк. Сл.). Да хліпаслі́вы ’слабавольны, бяздзейны’, хлюпава́ты ’няўдалы, слабасільны’ (гл.) з прэфармантам ма‑.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

immobile

[ɪˈmoʊbəl]

adj.

1) нерухо́мы, мо́цна прымацава́ны

2) неруха́вы (чалаве́к)

3) нязьме́нны

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

сяду́ра, ‑ы, ДМ ‑у, Т ‑ам, м.; ДМ ‑ы, Т ‑ай (‑аю), ж.

Абл. Нерухавы, пасіўны чалавек; маруда. Гэтае мясцовае слова «сядура», распаўсюджанае сярод насельніцтва Калінаўшчыны, Злобіч нярэдка ўжываў, калі гаварыў пра якога-небудзь чалавека-маруду. М. Ткачоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Сяду́ранерухавы, пасіўны чалавек’ (ТСБМ, Бяльк.). Утворана ад сядзець (гл.) пры дапамозе суф. ‑ур‑а “з экспрэсіяй зніжанасці”, гл. Сцяцко, Афікс. наз., 70; з іншым экспрэсіўным суф. ‑эр‑a: сядэ́ра ’жанчына, што сядзіць на адным месцы’ (Барад.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

сяду́н, седуна, м.

Разм. Нерухавы, пасіўны, бяздзейны чалавек; дамасед. Жывуць там [у Назараўцы] шаўцы, краўцы, бондары ды цесляры — люд рамесны — сядзяць на месцы, іх за вуха з тае Назараўкі не выцягнеш. Таму і празвалі іх седунамі. Б. Стральцоў. А дзед кажа: — Я не сядун які-небудзь, каб дома ацірацца. Рылько.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

непаваро́тлівы, ‑ая, ‑ае.

Павольны, марудны, няспрытны ў рухах. Прыехаў я ў Мінск як самы сапраўдны правінцыял: нясмелы, непаваротлівы, сарамяжы. Скрыган. Над галавою.. з натужным р[о]вам, ад якога стагнала зямля, сунуліся непаваротлівыя бамбардзіроўшчыкі. Мележ. // перан. Някемлівы, нерухавы (у справе). Як не даваў.. [Гарачун] спуску пустазеллю і агрэхам, так і не было ад яго спакою і некаторым непаваротлівым брыгадзірам. Шахавец.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)