anomaly [əˈnɒməli] n. анама́лія, ненарма́льнасць, адхіле́нне

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

псіхо́з, -у, м.

1. Псіхічная хвароба, а таксама ўвогуле ненармальнасць, дзівацтва ў псіхіцы чалавека.

2. перан. Нервовасць, нагнятанне страху ў адносінах да чаго-н., істэрыя.

Ваенны п.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

противоесте́ственность ненатура́льнасць, -ці ж., ненарма́льнасць, -ці ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

НЕКРАФІЛІ́Я (ад грэч. nekros мёртвы + ...філія),

рэдкая палавая ненармальнасць, палавая цяга да трупаў людзей.

т. 11, с. 278

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

perwersja

ж. сапсаванасць; ненармальнасць;

perwersja płciowa — палавая ненармальнасць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

эксгібіцыяні́зм, ‑у, м.

Палавая ненармальнасць, якая праяўляецца ў публічным выстаўленні палавых органаў з мэтай палавога задавальнення.

[Ад лац. exhibitio — вымаўленне.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

necrophilia [ˌnekrəʊˈfɪlɪə] n. некрафілі́я (сексуальная ненармальнасць, палавая цяга да нябожчыкаў)

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПЕДАФІЛІ́Я [ад грэч. pais (paidos) дзіця + ...філія],

палавая ненармальнасць; палавая цяга да дзяцей. Можа мець гетэрасексуальную і гомасексуальную накіраванасць.

т. 12, с. 254

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

сады́зм, -у, м.

1. Абвостраная жорсткасць, заўзятая цяга да катаванняў; задавальненне ад чужых пакут.

2. Палавая ненармальнасць, пры якой палавое пачуццё задавальняецца прычыненнем фізічнага болю другой асобе.

|| прым. сады́сцкі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

nienormalność

ж. ненармальнасць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)