недася́жны, ‑ая, ‑ае.

Тое, што і недасягальны. Здзяйсняецца, квітнее і жыве, Што марай недасяжнаю было вякамі. Шушкевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

unattainable [ˌʌnəˈteɪnəbl] adj. недасяга́льны, не дася́жны;

an unattainable ideal недася́жны ідэа́л

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

niedosięgły

недасяжны, недасягальны

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

nieosiągalny

недасягальны; недасяжны

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

surpassing [səˈpɑ:sɪŋ] adj. fml выклю́чны, недася́жны, недасяга́льны;

of surpassing beauty незвыча́йнай прыгажо́сці

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

unerréichbar, únerreichbar a недася́жны, недасяга́льны

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

unattainable

[ʌnəˈteɪnəbəl]

adj.

недася́жны, недасяга́льны

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

niedostępny

недаступны, непрыступны, недасягальны

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

АБСАЛЮ́ТНЫ НУЛЬ,

пачатак адліку абсалютнай тэмпературы па шкале Кельвіна; знаходзіцца на 273,16 К ніжэй за трайны пункт вады. Адпавядае стан з найменшай магчымай энергіяй, пры якой часціцы (атамы і малекулы) выконваюць т.зв. «нулявыя» ваганні. Пры абсалютным нулі ўсе рэчывы, акрамя гелію, знаходзяцца ў цвёрдым крышталічным стане. Атрыманы т-ры, якія толькі на мільённыя долі градуса адрозніваюцца ад абсалютнага нуля, аднак на практыцы абсалютны нуль недасягальны (гл. Нернста тэарэма). Пры ахаладжэнні да т-р, блізкіх да абсалютнага нуля, некаторыя рэчывы набываюць звышцякучасць, звышправоднасць і інш. своеасаблівыя ўласцівасці.

т. 1, с. 43

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

out of range

недасяга́льны, недася́жны

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)