Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
малакашто́ўны, ‑ая, ‑ае.
Які не мае вялікай каштоўнасці; недарагі. Малакаштоўныя віды паліва.//перан. Які не мае вялікага значэння; не вельмі патрэбны. Малакаштоўныя звесткі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
préisgünstig
aнедарагі́, па выго́днай цане́
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
дзяшо́вы, ‑ая, ‑ае.
Які мала каштуе; недарагі, танны. Сённяшніх пастухоў пазнаюць па зусім іншых прыкметах — у іх гадзіннік на руцэ, і сарочка шаўковая, і гарнітур не дзяшовы.Палтаран.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Лэпскі ’лоўкі, моцны’ (Сцяшк.), ’харошы, пахвальны’ (Нас.), ’ладны’ (карэліц., З нар. сл.; стаўб., Жыв. сл.), ’ніштаваты’ (карэліц., Нар. словатв.), лэпска ’добра’ (Нас. Сб.). Запазычана з польск.łebski і łepski ’разумны, спрытны’, ’ладны, велікаваты’, ’прыгожы’, ’недарагі’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
préiswert
a
1) недарагі́, вы́гадны па цане́
2) які́ заслуго́ўвае пахвалы́
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
та́нны, ‑ая, ‑ае.
1. Які каштуе мала, недарагі; проціл. дарагі. Танны матэрыял. □ Падарунак быў танны, але на другі ў .. [Алеся] не хапіла б і грошай.Броўка.
2.перан. Які не мае каштоўнасці, пусты. Танная слава. □ [Чорны:] — Калі ёсць праўда, дык будзе і цікавасць. Сапраўдная, а не тая, якую робяць літаратурныя цыркачы, з іх таннымі цыркавымі штучкамі.Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
reasonable
[ˈri:zənəbəl]
adj.
1) разва́жны, разу́мны
2) памярко́ўны; справядлі́вы
3) недарагі́
The price of the dress is reasonable — Суке́нка не дарага́я
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)