неадхі́льны

1. (якога нельга адхіліць) nicht zu beséitigen, únüberwindlich;

2. (неадступны, пастаянны, пераканаўчы) únumstößlich, unwiderlégbar; bezáubernd, unwiderstéhlich

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

неадхі́льны, ‑ая, ‑ае.

1. Такі, якога нельга адхіліць, якога немагчыма пазбегнуць. Ужо два тыдні як над сялом павіс нейкі страх і трывога, чаканне чагосьці страшнага і неадхільнага. Колас.

2. Пастаянны, неадступны. Папярэдзіць, адгарадзіць гэтую крыштальную чысціню ад усяго бруднага раптам стала для мяне неадхільным клопатам. Ваданосаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

relentless

[rɪˈlentləs]

adj.

1) бязьлі́тасны, няўмо́льны

2) няспы́нны, безупы́нны, неадсту́пны

The storm raged with relentless fury — Навальні́ца бушава́ла зь няспы́ннай лю́тасьцю

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

Прыста́ўка 1 ’частка слова, якая стаіць перад коранем, прэфікс’; ’тое, што прыстаўляецца, прырабляецца дадаткова да чаго-небудзь’ (Байк. і Некр., ТСБМ), ’прыбудова’ (Мат. Гом.), пры́стаўка ’ганак’ (Пятк.), пры́стаўка ’дадатак пакупніку’, пры́ставок ’дадатак (напр., ганчарны выраб у дадатак да пасудзіны, якая пры продажы, фактычна абмене, выконвала ролю збожжавай меры)’ (ТС). Рус. при́ста́вка ’прэфікс’, дыял. ’лапата, граблі і пад., прасунутыя праз жалезнае кальцо варот замест замка’, ’верхняя частка (да пояса) жаночай сукенкі, кашулі, пашытая з больш тонкай тканіны’ і пад., укр. приста́вка ’дадатковае прыстасаванне; прэфікс’. Дэрыват з суфіксам ‑к‑ ад прыста́віць, гл. ставіць.

Прыста́ўка 2 ’надакучлівы чалавек’ (Ян.), пры́стаўка ’хвост, неадступны спадарожнік’ (ТС). Да прыстава́ць, гл. прыставака.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

жале́зны, ‑ая, ‑ае.

1. Зроблены з жалеза. Падышлі да сцяны, а ў ёй жалезныя вароты на замку. Якімовіч. // Металічны. Жалезныя гузікі.

2. Які змяшчае ў сабе многа жалеза, багаты жалезам. Жалезная руда. Жалезны калчадан.

3. Уласцівы жалезу, такі, як у жалезе. Не звіняць жалезным звонам Цяжкія кайданы. Колас.

4. Падобны на жалеза, як з жалеза. У сударгавым руху крамянелі рукі, рабіліся цяжкімі, жалезнымі. Лынькоў.

5. Які характарызуецца пашырэннем металургіі жалеза і вырабам жалезных рэчаў. Жалезны век.

6. перан. Моцны, дужы. Міцька ад нечаканасці.. расчапіў свае жалезныя пальцы. Шамякін. // Суровы, цяжкі. На захадзе ў дыме чырвоным Бой жалезным голасам роў. Панчанка.

7. перан. Неадступны, цвёрды, стойкі. Жалезны характар. Жалезная воля. Жалезная дысцыпліна. // Паслядоўны, правільны, стройны. Жалезная логіка.

•••

Жалезнае дрэва гл. дрэва.

Жалезны боб гл. боб.

Жалезны ход гл. ход.

З’есці пуд жалезнага бобу гл. з’есці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)