It hardly seems credible. Гэта наўрадці заслугоўвае даверу./Гэта здаецца непраўдападобным.
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
дысцыплінава́ны, ‑ая, ‑ае.
Які прытрымліваецца патрабаванняў дысцыпліны 1, правіл паводзін; арганізаваны, вытрыманы. [Банжын] чалавек дысцыплінаваны і без дазволу наўрадці пачне мантаж.Шыцік.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
маловероя́тный малаімаве́рны; (малоправдоподобный) малапраўдападо́бны, малавераго́дны; (вряд ли возможный)наўра́дці магчы́мы.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
МАДА́ЛЬНАСЦЬ (ад лац. modus мера, спосаб),
функцыянальна-семантычная катэгорыя мовы, якая паказвае на спосаб перадачы адносін гаворачай асобы да выказвання і самога выказвання да рэчаіснасці. Той, хто гаворыць, ацэньвае факты і падзеі, пра якія ён гаворыць, рэальныя яны або нерэальныя, пажаданыя ці непажаданыя, магчымыя ці немагчымыя і г.д. Адрозніваюць М. аб’ектыўную (выражае адносіны выказвання да рэчаіснасці) і суб’ектыўную (выражае адносіны гаворачай асобы да зместу выказвання). У бел. мове выражаецца формамі дзеяслоўнага ладу (абвеснага, умоўнага, загаднага), асобнымі словамі («відаць», «магчыма», «напэўна» і інш.), інтанацыяй («Што за ноч!»), парадкам слоў у сказе («Так ён цябе і паслухае!» — са значэннем «наўрадці паслухае») і інш. моўнымі сродкамі.
Літ.:
Виноградов В.В. О категории модальности и модальных словах в русском языке // Тр. Ин-та рус. яз. АНСССР. М.; Л., 1950. Т. 2;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
або́лтус, ‑а, м.
Разм.лаянк. Дурны чалавек; грубіян; невук. Хлопец трапіў сюды [у музычную школу] з непаразумення. І ўратавацца ад гэтага аболтуса наўрадці можна лёгкім жартам.Вітка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)