нацыяна́льнасць, -і, мн. -і, -ей, ж.

1. Тое што і нацыя (у 1 знач.).

2. Прыналежнасць да той ці іншай нацыі.

Беларус па нацыянальнасці.

Людзі розных нацыянальнасцей.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

англафі́льства, ‑а, м.

Прыхільнасць да англійскай нацыі, культуры і пад.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вялікадзяржа́ўны, -ая, -ае.

Уласцівы вялікай дзяржаве, прасякнуты непавагай да малых нацый і народнасцей.

Вялікадзяржаўны шавінізм — ідэалогія і палітыка прадстаўнікоў пануючай нацыі, якія аб’яўляюць сваю нацыю вышэйшай сярод іншых.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

асіміля́тарства, ‑а, н.

Прымусовае навязванне прыгнечаным нацыянальнасцям мовы і культуры пануючай нацыі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

іншанацыяна́льны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны, належыць да іншай нацыі. Іншанацыянальныя звычаі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

этно́нім, ‑а, м.

Назва нацыі, народа, народнасці, племя і іншых этнічных супольнасцей.

[Ад грэч. éthnos — племя, народ і ónyma — імя, назва.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пе́рсы, -аў, адз. перс, -а, м.

Ранейшая назва іранцаў; цяпер — назва нацыі фарсаў, якая складае каля паловы насельніцтва Ірана.

|| ж. персія́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак.

|| прым. персі́дскі, -ая, -ае.

Персідская мова.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

наро́днасць, -і, мн. -і, -ей, ж.

1. гл. народны.

2. Устойлівая супольнасць людзей, заснаваная на агульнасці мовы, тэрыторыі, эканамічнага жыцця, якая папярэднічае нацыі.

Паўночныя народнасці.

3. Нацыянальная, народная (у 3 знач.) самабытнасць.

Н. паэзіі Янкі Купалы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

UN = United Nations – Аб’яднаныя Нацыі; Арганізацыя Аб’яднаных Нацый

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

агульнанацыяна́льны, ‑ая, ‑ае.

Агульны, адзіны для ўсёй нацыі; які ахоплівае ўсю нацыю. Агульнанацыянальная мова. Агульнанацыянальная задача. Агульнанацыянальнае значэнне.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)