натхня́цца, ‑яюся, ‑яешся, ‑яецца; незак.

1. Незак. да натхніцца.

2. Зал. да натхняць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

заже́чься запалі́цца; загарэ́цца; (воодушевиться — ещё) натхні́цца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

разыгра́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца; зак.

1. Пачаўшы іграць, натхніцца, захапіцца ігрой.

Артысты разыграліся.

2. Паступова ўзмацніцца, дасягнуць высокай ступені ў сваім праяўленні.

Апетыт разыграўся.

3. Адбыцца, здарыцца.

Пад раніцу разыгралася бітва.

|| незак. разы́грывацца, -аюся, -аешся, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

rozentuzjazmować się

зак. запаліцца; натхніцца

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

натхня́цца несов.

1. вдохновля́ться;

2. воодушевля́ться;

1, 2 см. натхні́цца;

3. страд. вдохновля́ться; воодушевля́ться; см. натхня́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

rozgrzać się

зак.

1. разагрэцца;

2. перан. натхніцца; запаліцца

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

разыгра́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

1. Пачаўшы іграць, натхніцца, захапіцца ігрой. Потым Марыля разыгралася. Дзе падзелася скаванасць. Першая дзея закончана. Пляскалі ў далоні доўга. М. Ткачоў. Але варта .. [Люсі] было толькі разыграцца, і яна адразу перамянялася. Карпюк.

2. Разм. Пайграўшы некаторы час, настроіцца на лёгкую і свабодную ігру на якіх‑н. інструментах.

3. Паступова ўзмацніцца, дасягнуць высокай ступені ў сваім праяўленні. Апетыт разыграўся. Хвароба разыгралася. / Пра з’явы прыроды. Разыгралася бура.

4. Адбыцца, здарыцца. Стэп, дзе разыгралася жудасная трагедыя, стаў называцца Акмолінскім. Васілёнак. Але тут нечакана разыграўся такі эпізод, пасля якога ў Ясенях цэлы тыдзень смяяліся з Пятрэся. Арочка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

zapalić się

зак.

1. запаліцца; успыхнуць;

2. натхніцца; захапіцца; загарэцца; запалаць;

zapalić się gniewem — загарэцца гневам;

zapalić się do malarstwa — захапіцца жывапісам

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)