салици́ловый хим., фарм. саліцы́лавы;

салици́ловая кислота́ хим. саліцы́лавая кіслата́;

салици́ловый натр фарм. саліцы́лавы натр.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

salicyl, ~u

м. хім. саліцылавы натр

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

Ntron n -s хім. е́дкі натр; (каўсты́чная) со́да

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

soda

ж. сода; натр;

soda oczyszczona — пітная сода;

soda żrąca — едкі натр;

soda kaustyczna — каустычная сода

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

саліцы́лавы, ‑ая, ‑ае.

У выразах: саліцылавая кіслата — арганічнае злучэнне, якое выкарыстоўваецца для прыгатавання лекавых рэчываў і фарбавальнікаў; саліцылавы натр — соль саліцылавай кіслаты, якая выкарыстоўваецца як гарачкапаніжальны і процірэўматычны сродак; саліцылавы спірт — бясколерныя крышталі арганічнага паходжання, якія выкарыстоўваюцца як сродак абязбольвання.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

НА́ТРЫЮ ГІДРАКСІ́Д, едкі натр, каўстычная сода,

моцная аснова, адносіцца да шчолачаў, NaOH.

Бясколерныя крышталі (тэхн. прадукт — белая непразрыстая маса), tпл 323 °C, шчыльн. 2020 кг/м³. Добра раствараецца ў вадзе, этаноле, гліцэрыне. Паглынае з паветра ваду і вуглякіслы газ. Са спіртамі ўтварае алкагаляты. Атрымліваюць электролізам раствору хларыду NaCl, узаемадзеяннем гарачага раствору карбанату Na2CO3 з гідраксідам кальцыю Са(OH)2. Выкарыстоўваюць для ачысткі нафтапрадуктаў, асушвання газаў і многіх арган. вадкасцей, у вытв-сці паперы, мыла, штучных валокнаў; водныя растворы — як электраліты ў паветрана-цынкавых элементах. Выклікае цяжкія апёкі скуры і слізістых абалонак. ГДК у паветры 0,5 мг/м³.

т. 11, с. 206

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)