ВАЛАНЦІ́Р (Міхай) (Міхаіл) Ермалаевіч (н. 9.3.1934, г. Бельцы, Малдова),

малдаўскі акцёр, рэжысёр. Нар. арт. СССР (1984). З 1957 у Малд. муз.-драм. т-ры імя В.​Аляксандры (Бельцы). Сярод роляў: Іон («Напасць» І.​Караджале; і рэж.), Стары («Стары» М.​Горкага), Вано Пантыяшвілі («Ханума» А.​Цагарэлі), Васіль («Вечар» А.​Дударава; і рэж.). З 1968 здымаецца ў кіно: «Патрэбны брамнік», «Чацвёрты», «Гэтае салодкае слова — свабода», «Дзмітрый Кантэмір» (Дзярж. прэмія Малдовы 1976), «У зоне асаблівай увагі» (Дзярж. прэмія Расіі імя братоў Васільевых 1980), «Ад Буга да Віслы». Найб. вядомая работа — роля Будулая ў тэлефільмах «Цыган» і «Вяртанне Будулая».

т. 3, с. 472

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Нава́ла ’стыхія, напасць’ (БРС, Байк. і Некр.), ’напасць, нападзенне’ (Касп.), ’бяда, гора’ (Сцяшк.), ’прымус, непрыемная прэтэнзія, патрабаванне; нападзенне; бура’ (Др.-Падб., Гарэц.), ’націск’ (Яруш.), польск. nawała ’націск, вялізны наплыў; стыхія’, ’навальніца’, ’прымус’. Да *valъ, valiti, параўн. валі́ць ва́лам ’ісці вялікай масай, натоўпам’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

попуще́ние ср.

1. книжн., уст. (попустительство) патура́нне, -ння ср.;

2. (наказание свыше) напа́сць, -ці ж., насланнё, -ння́ ср.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

На́капасьнапасць’ (круп., Сл. ПЗБ). Відаць, да ка́пасць ’зло, непрыемнасць’, на ка́пась ’на зло’, гл. ка́пасны.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

по́шасць, ‑і, ж.

Хвароба, эпідэмія. [Вярхоўскі:] Тыф! Між іншым, вашай дыктатуры варта было б падумаць, як ліквідаваць гэтую пошасць. Маўзон. // Напасць, насланнё. І так бывала не адзін раз праходзіла фашысцкая пошасць, а жыццё задушыць ёй так і не ўдалося. Няхай.

•••

Маравая пошасць — эпідэмія, якая выклікае вялікую смяротнасць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

scourge [skɜ:dʒ] n.

1. ка́ра, бяда́, няшча́сце, напа́сць;

the scourge of war бяда́, вы́кліканая вайно́ю;

the divine scourge бо́жая ка́ра

2. fml бізу́н, пу́га

the white scourge туберкулёз, сухо́ты

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ДРАГО́Й, Дрэгой (Dragoi, Drăgoi) Сабін (18.6.1894, г. Сэліштэ, Румынія — 31.12.1968), румынскі кампазітар, фалькларыст. Засл. дз. маст. Румыніі (1953). Чл.-кар. Акадэміі Румыніі (1953). Вучыўся ў Клужскай (1919—20), удасканальваўся ў Пражскай (1920—22) кансерваторыях. Праф. кансерваторый у Тымішаары (1924—42 і 1946—50, у 1925—43 таксама дырэктар) і Бухарэсце (1950—52). Дырэктар Опернага т-ра ў Тымішаары (1940—47), Ін-та фальклору ў Бухарэсце (1950—64). У творчасці апіраўся на рум. сял. песні. Сярод твораў: оперы «Напасць» (паст. 1928), «Пэкалэ» (паст. 1962); араторыі, кантаты; «Сельскі дывертысмент» для стр. аркестра (1928), канцэрт для фп. з аркестрам (1941); хар. творы, музыка да кінафільмаў. Відны даследчык рум. фальклору (запісаў каля 3000 нар. мелодый). Аўтар апрацовак нар. мелодый для фп. і голасу з фп., зборнікаў нар. песень (калядкі, дойны), артыкулаў. Дзярж. прэміі Румыніі 1950, 1952.

т. 6, с. 192

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Наха́банапасць’ (Нас., Грыг., Др., Яруш., круп., ЭШ), ’напасць, непрыемнасць; нахабства’ (Гарэц.), ’гора, навалач’ (Макар.), ’няшчасце, навала; нахабнік’ (Бяльк.), ’навязаны клопат, абуза; нахабнік, нахабніца’ (Янк. 2, Ян.), ’назола, прыставай, бессаромнік’ (парыц., Янк. Мат.), ’нахабнік’ (Клім., Пятк. 2), ’здань’ (касцюк., Арх. ГТ), наха́біца ’пошасць, хвароба’ (ТС), ’назола’ (івац., Жыв. сл.), наха́бны ’навязлівы, прыдзірлівы’ (Нас.), ’наглы’ (Бяльк.), укр. наха́ба ’бяда, напасць; нахабства’, рус. наха́банапасць, нечаканая непрыемнасць; клопат, абуза; нахабнік, нахабніца’. Ад наха́біць ’нападаць, паклёпнічаць, безпадстаўна абвінавачваць у злачынстве’ (Нас.), да незафіксаванага а́біць, параўн. ст.-бел. ахабивъ, зафіксаваную форму з аканнем ад дзеяслова *охабити (Карскі, 1, 136), параўн. ст.-польск. ochabić ’абхапіць’, што ўзыходзіць да гукапераймальнага хав‑ (Бернекер, 381) і можа суадносіцца з габа́ць ’браць, хапаць’ (Фасмер, 4, 215; Махэк₂, 410). Некаторыя значэнні развіліся, магчыма, пад уплывам *xabiti ’псаваць’, гл. ха́баль, хабе́та; да семантыкі параўн. нахваці́цца ’з’явіцца знянацку’ (Ян.), нахапі́цца ’накінуцца’ (Растарг.) і пад.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Начоланапасць’ (Грыг.). Няясна; згодна з тлумачэннем (там жа), паралельнае ўтварэнне да нахиба (ад *чоліць?, параўн. балг. дыял. начдивам дападаць, задзірацца з кім-небудзь’).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Па́мжа ’пахмурнае, імглістае надвор’е’ (Гарэц., Др.-Падб.), ’пошасць, напасць’ (Касп., Нік. Очерки). Рус. смал. памжа ’надвор’е (звычайна дрэннае)’, цвяр. ’санлівасць, дрымота’, пск., паўдн. ’бяда, напасць; хвароба, смерць; аб чым-н. кіслым; лаянк. чорт; аб няўдачніку’. У сувязі з апошнімі рус. значэннямі, магчыма, сюды ж адносіцца і славен. pamž, pamža ’крыкун, крыклівае дзіця’, але гэта няпэўна. Аддзеяслоўны дэрыват з суф. -а ад *памжыць < мжыць (гл.). Паколькі прымыкае да рус. моўнай тэрыторыі, магчыма, і пранікненне з рус. мовы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)