Наняцца на работу на пэўных умовах. Раман цешыў сябе надзеяй, што калі народзіцца дзіця, ён уладкуецца на работу ў горад ці завярбуецца куды-небудзь і забярэ з сабой Надзю.Чарнышэвіч.[Стоцкі] завербаваўся рабочым на Уральскі металургічны завод.Карпюк.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
1.Наняцца, абавязаўшыся выканаць што‑н. на пэўных умовах. [Герасім Іванавіч:] — Прыходзіць неяк ранічкаю Ахрэм да мяне і кажа: давай, Гараська, падрадзімся настаўніку хату рубіць.Карамазаў.
2. Даць згоду зрабіць што‑н., узяцца зрабіць якую‑н. работу каму‑н. З вучнямі пятага і шостага класаў [Ніна] яшчэ хадзіла на калгасны ячмень [свірэпу] рваць. Сама падрадзілася.Лобан.Кукарэка, ахвотны да размовы, падрадзіўся ісці і паказаць дом старшыні.Грамовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
zaangażować się
зак.
1. паступіць на працу; наняцца;
2.w co, w czym уключыцца, умяшацца ў што, захапіцца чым; узяць удзел;
zaangażować się uczuciowo — захапіцца
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
пагадзі́цца, ‑гаджуся, ‑годзішся, ‑годзіцца; зак.
1. Выказаць сваю згоду з кім‑, чым‑н.; згадзіцца. Пагадзіцца з прапановай. □ — Так, нялёгкі быў час, — пагадзіўся.. [Понтус], намагаючыся стаць самавітым.Карпаў.
2.Разм. Даць згоду на што‑н., згадзіцца. З Іванам дамовіцца было не цяжка: ён адразу пагадзіўся быць правадніком.Новікаў.
3. Прыйсці да згоды, сысціся на чым‑н. Усе пагадзіліся ісці пехатою. □ Пагадзіліся на тым, што за старшыню будзе Анісім Папок.Сабаленка.
4. Памірыцца з кім‑н. Дзед Купрыян лічыць, што час Аўгініных прочак сышоў. Ёй трэба вярнуцца і пагадзіцца з Васілём.Колас.// Прымірыцца з чым‑н., прывыкнуць да чаго‑н. Камандзір усё не мог пагадзіцца, што людзей яму далі без выбару.Быкаў.Пра стажок ужо меней гаварылі, з горам-бядою пагадзіліся ў хаце.Колас.
5.Разм.Наняцца працаваць на пэўных умовах. Гаспадыня ўжо не рада была і той даплаце, за якую пагадзілася даглядаць Уладзіка.Марціновіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)