тхары́ны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да тхара, належыць тхару. Тхарыная нара. □ А Кастусёк даўно гатовы — У іх [з дзядзькам] раней была намова Схадзіць у луг на азярыны І патрывожыць род тхарыны. Колас.

2. Які нагадвае тхара. [Клопікаў] стаяў дзе-небудзь ля дошкі з аб’явамі і, выцягнуўшы тхарыны тварык, не чытаў, а ўчытваўся ў чарговы загад. Лынькоў. // перан. Востры, злосны, калючы (пра вочы). Але вось чалавек скончыў пісаць, паклаў на стол ручку-самапіску, паглядзеў на хату маленькімі тхарынымі вочкамі. Сачанка. Бляск у тхарыных вачах [Глушака], як быў, астаўся пранізлівы, упарты, нязломны. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

*Пры́вад, прі́вод ’слушнасць, дарэчнасць; лад, толк, сэнс’: да́рма не скажуть, а усе ік прі́воду (лельч., Нар. лекс.). Сюды ж устойлівае словазлучэнне даць прыво́д ’вывесці ў жыццё (пра дзяцей)’ (ТС). Аддзеяслоўны назоўнік ад прыво́дзіць, незак. тр. да прыве́сці, сярод іншых значэнняў ’паведаміць што-небудзь для падмацавання свайго меркавання, спаслацца на каго-, што-небудзь’ (ТСБМ). У абстрактным значэнні параўн. рус. дыял. приво́д ’заклінанне пастухоў, якое, паводле забабонаў, засцерагае скаціну ад звяроў’, ’навучанне, натацыя’, укр. приві́д ’кіраўніцтва, камандаванне; падстава, аснова’, польск. przywódнамова, заахвочванне’ і пад. У канкрэтным значэнні ’нараджэнне, прыплод’ вядомае і іншым славянскім мовам, параўн. балг. прѝвод ’прыплод ад жывёлы, што была дадзене ў якасці пасагу’, параўн. БЕР, 5, 702 (да прасл. *privodъ ’тое, што прыведзена’). Гл. таксама Jakobson, Word, 7, № 2, 1951, 190; Варбат, Этимология–1963, 213–216.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

внуше́ние ср.

1. выкліка́нне, -ння ср.; усяле́нне, -ння ср., пасяле́нне, -ння ср., нада́нне, -ння ср.; навява́нне, -ння ср.; см. внуша́ть 1;

2. (наущение) намо́ва, -вы ж., намаўле́нне, -ння ср.; (уговор) угаво́р, -ру м.; (совет) пара́да, -ды ж.;

он де́йствует по внуше́нию прия́телей ён дзе́йнічае па намо́ве пры́яцеляў;

она́ не слу́шалась внуше́ний яна́ не слу́халася пара́д (угаво́раў);

3. (выговор) вымо́ва, -вы ж.; (напоминание) напамі́нак, -нку м.;

сде́лать стро́гое внуше́ние зрабі́ць стро́гую вымо́ву (стро́гі напамі́нак);

4. унушэ́нне, -ння ср.; (гипноз) гіпно́з, -зу м.;

ма́ссовое внуше́ние ма́савы гіпно́з;

лечи́ть внуше́нием лячы́ць унушэ́ннем (гіпно́зам);

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)