abet

[əˈbet]

v.t.

намаўля́ць, падбіва́ць, падбухто́рваць

to abet a crime — падбухто́рыць да злачы́нства

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

sneak​2 [sni:k] v.

1. падкра́двацца, кра́сціся

2. BrE, dated (on) дано́сіць, нагаво́рваць, намаўля́ць

sneak in [ˌsni:kˈɪn] phr. v. пракрада́цца, пракра́двацца

sneak off [ˌsni:kˈɒf] phr. v. адыхо́дзіць крадко́м, упо́тай

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

incite

[ɪnˈsaɪt]

v.t.

пабуджа́ць, падахво́чваць; схіля́ць, стымулява́ць; падвуча́ць; падбухто́рваць, намаўля́ць

He incited her to do this — Ён падбухто́рыў яе́ зрабі́ць гэ́та

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

zúreden vi (D) угаво́рваць, намаўля́ць, перако́нваць (каго-н.);

er lässt sich nicht ~ яго́ не ўгавары́ць [не перакана́ць]

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Навушча́ць ’падбухторваць’ (калінк., Арх. ГУ). Укр. науща́ти ’навучаць, настаўляць; падгаворваць, падбухторваць’, рус. науща́ть ’падбухторваць’; усе са спалучэння на+усти (Фасмер, 3, 49), гл. вуста, што добра відаць у формах закончанага трывання: ст.-рус. наустити, рус. наустить ’угаварыць, падбухторыць’, укр. наусти́ти ’падвучыць, падбухторыць’, семантычнае развіццё, відаць, ад ’пастаянна мець на вуснах’ — ’угаворваць’, як у рус. внушать ’намаўляць’, літаральна ’ўкладваць у вушы’. Не выключана сувязь з вуськаць ’падбухторваць; цкаваць’ (Яўс.), якое выводзяць з вусь, усь ’вокліч, якім нацкоўваюць сабак’ (што ў сваю чаргу з кусь ’тс’, гл. ЭСБМ, 2, 234) ці рус. науськать ’намовіць; паслаць’, якое Фасмер (там жа) лічыць расшырэннем з наустить; блізкасць беларускага і рускага слоў прымушае не пагадзіцца з апошнім меркаваннем, хутчэй за ўсё гэта другаснае збліжэнне, таксама як і збліжэнне з навучаць, што паўплывалі на семантыку слова. Роднаснае літ. äuscioti ’балбатаць, шаптаць’∼прасл. *ustjati, гл. Трубачоў, Проспект, 36; Мартынаў, Лекс. Палесся, 14.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

urge

[ɜ:rdʒ]

1.

v.t.

1) паганя́ць, (on) падганя́ць

The rider urged on his horse with a whip and spurs — Ве́ршнік падганя́ў каня́ пу́гай і шпо́рамі

2) угаво́рваць, намаўля́ць, наляга́ць

They urged him to stay — Яны́ ўгаво́рвалі яго́ заста́цца

3) дамага́цца, дабіва́цца

Motorists urged better roads — Аўтамабілі́сты дамага́ліся ле́пшых даро́гаў

2.

n.

ця́га f., і́мпульс -у m., мо́цнае жада́ньне, пра́га f.

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

внуша́ть несов.

1. (вызывать) выкліка́ць; (возбуждать) абуджа́ць; (вселять) усяля́ць, пасяля́ць, надава́ць; (навевать) навява́ць; (лечить внушением) унуша́ць;

э́то внуша́ет мне отвраще́ние гэ́та выкліка́е (абуджа́е) у мяне́ агі́ду;

его́ вид внуша́ет мне опасе́ние за его́ здоро́вье яго́ вы́гляд выкліка́е ў мяне́ (пасяля́е ў мяне́, навява́е мне) бо́язь за яго́ здаро́ўе;

внуша́ть страх выкліка́ць страх;

2. (поучать) навуча́ць; угаво́рваць; (подговаривать) намаўля́ць; (убеждать) перако́нваць;

всегда́ внуша́л ему́, что необходи́мо занима́ться заўсёды ўгаво́рваў (перако́нваў) яго́, што трэ́ба займа́цца;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)