Абло́й ’шэрань, іней, намаразь’ (Касп.) ад аб‑ліць. Параўн. абліваха ’галалёдзіца, дождж пры тэмпературы замярзання вады, слота’ (БРС, Шат., Янк. I, КЭС).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ві́ня ’белая намаразь, якой пакрываюцца дрэвы зімой, іней’ (Мат. Гродз., Сцяшк. МГ). Фанетычны варыянт літаратурнай формы іней, в‑ прыстаўное, першапачаткова, відаць, было віняй м. р., як і навагр. ві́няй (З нар. сл.). Пасля страты канцавога ‑й слова віня перайшло ў разрад імёнаў ж. р.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*І́змарась, изморось ’шэрань, іней, намаразь’ (Яруш.). Відаць, са ст.-рус. *изморозь ці пад уплывам рус. и́зморозь, утворанага прэфіксальна-суфіксальным шляхам, як непагадзь, прысцень, узбалаць і г. д. (Сцяцко, Афікс. наз., 273–274). Шанскі (2, I, 35) бачыць у ім прэфіксальнае ўтварэнне ад морозь. Гл. мароз.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

іней, інь, шэрань, намаразь; мароз, серабро (перан.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

І́вянь ’белая намаразь, якой пакрываюцца дрэвы зімой’ (навагр., Жыв. сл., 11). Рус. цвяр., наўг., калуж., пецярб. и́вень, калуж. ивеньё, славен. ȋvje, параўн. рус. индеве́ть, иневе́ть < *ивенеть. Гл. іней, віня. Славен.-усх.-слав. формы даюць магчымасць Трубачову (Эт. сл., 8, 236) рэканструяваць ранняе прасл. *jьvьnь. Слаўскі (1, 458), наадварот, лічыць формы з iv‑ пазнейшымі, прычым не выключае магчымасць кантамінацыі з *iva. Гл. Безлай, 1, 211.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Налі́м ’мянтуз, мянёк’ (Бяльк., Сл. ПЗБ), рус. нали́м, укр. нали́м. Паводле Фасмера (3, 40), цёмнае слова; Ліуканен прапануе рэканструкцыю *nalip‑mъ ад *na‑lipati ’наліпаць’ або ад nalipnǫti ’наліпнуць’, паколькі ў рыбы ліпкая слізь, а не скура (Лиукконен, Восточнославянские отглагольные существительные на ‑м‑, 1. Хельсинки, 1987, 89–90), што цалкам верагодна, аднак застаецца вызначыць умовы пераходу рэканструяванай формы *nalipmъ > налім, паколькі звычайна наліпнуць > наліп, параўн. тураўск. наліпнуць ’наліпнуць, напрыліпаць’ і наліпнамаразь, намёрзлы снег’ (ТС).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сі́вер ‘халодны паўночны пранізлівы вецер’ (ТСБМ, Ласт., Касп., Др.-Падб., Байк. і Некр., Сцяшк.; віц., Нар. словатв., Сержп., Ян.), сі́верканамаразь’ (Ян.), ‘халодны вецер’ (Пятк. 2), сі́верны ‘халодны, сцюдзёны’ (ТСБМ, мін., Сл. ПЗБ, Сцяшк. Сл.), сі́вярнік ‘вецер з поўначы’ (Сцяшк. Сл.), сі́вераць ‘рабіцца шурпатым, асмуглым, грубець ад ветру, холаду (звычайна пра скуру на твары, руках і пад.)’ (ТСБМ), сівярэ́ць ‘халадаць’ (Сцяшк. Сл.). Укр. сі́вер ‘холад; халодны пранізлівы вецер’, рус. арх. си́вер ‘паўночны вецер’. Тлумачыцца з север (сѣверу), дзе и з ѣ (Фасмер, 3, 616), аб умовах гэтага пераходу гл. Карскі, 1, 216. Параўн. се́вер (siévir) ‘сухі сцюдзёны вецер’ (Варл.), семантычна больш ранняя форма, гл. ЭССЯ, 8, 192.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Нарва1 ’нарыў, болька’ (Бяльк.). Ад нарвиць, гл. нарыў; паводле Мяркулавай (Этимология–1978, 97), прасл. *пагъиа ’гнайнік’ ад дзеяслова *narbvati ’нагнойвацца, тузаць (пра боль) ’.

На́рва2, мн. на́рвынамаразь’ (карэл., Шатал.), нарай ’прыстасаванне, якое кладуць на малыя санкі пры вывазцы бярвення’ (навагр., Сцяшк. Сл.), нарвіна ’тс’ (пін., Шатал.; Бяльк., Мат. Гом.), ’дошка, якая набіваецца паверх вязоў’ (Маслен.), ст.-бел. нар в и на (1684) ’перакладзіна’, укр. чар‑ вина ’перакладзіна, што утрымлівае канцы палазоў у загнутым стане пры вырабе саней’, палеск. наврина ’бервяно, што ляжыць на сохах і служыць асновай грэбеня страхі’ (Полесский этнолингв. сб. М., 1983, 161), рус. чарва ’папярэчная дошка для ўмацавання; перакладзіна, што злучае часткі сахі, воза і інш.’ Паводле Фасмера (з літ-рай), з с.-н.-ням. narve, бавар. närъ, naru ’засаўка’ (Фасмер, 3, 44; Булыка, Лекс. запазыч., 97). Запазычана таксама ў славенскую мову: nar b а ’затычка, засаўка’, гл. Бязлай, 2, 214. Пры адсутнасці ў польскай мове застаюцца няяснымі шляхі пранікнення ва ўсходне-славянскія; для беларускіх слоў не выключана другасная сувязь з навіриць ’насаджваць’, асабліва для абазначэння намаразняў, што насаджваюцца на капылы (нарвы < *наўры?, параўн. прыведзены вышэй прыклад з метатэзай).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

На́маразень ’падоўжны брусок, які набіваецца на капылы ў санях’ (Сл. ПЗБ; карэл., Нар. лекс.), на́маразні мн. (шчуч., Сцяшк. Сл.; Сл. ПЗБ; Сержп. Грам.), на́марзень (ТСБМ), на́марзня, на́мерзня (Сл. ПЗБ; Мат. Гом.), на́марзні (Бяльк., Сл. ПЗБ), на́мярзні (Сл. ПЗБ), на́морожэнь, на́морозень (Маслен.), на́маражня, на́морожня (Мат. Гом., Маслен.; лунін., Шатал.; ельск., КЭС; Сл. ПЗБ, ТС), на́маражні (Пятк., Сл. ПЗБ), на́маржні (Сл. ПЗБ), намарзня ’вяровачная пятля на капыл саней, якой прымацоўваецца аглобля’ (дзярж., Нар. сл.), укр. на́морозень, на́моржень, рус. сіб. на́морзни, на́морожни. Цікавы выпадак народнай этымалогіі, якая грунтуецца на іншай назве дэталі саней, параўн. усту́жьіна ’вязок у санях на першых капылах’ (гарадоц.., Нар. лекс.), палес. сту́зэнь, сту́жені, сту́дні ’тс’ (Маслен.), рус. сту́жень ’вязок, пры дапамозе якога гнутыя высокія галоўкі палазоў прымацаваны да першых капылоў у санях са стуженем або ўсходнееўрапейскіх санях’ (гл. Вийрес, Из истории саней в Прибалтике//Проблемы этнич. истории балтов. Тезисы межресп. конф. Рига, 1985, 129). Элемент стуж‑ (студ‑), што паходзіць ад сту́га ’палоска, сувязь, мацаванне’ (< *s^tęgay да тугі, цяга, цягну́ць, гл. Фасмер, 3, 786), быў атаясамлены з адпаведным элементам у стуж‑а ’сцюжа’, стуж‑ны ’халодны’, у выніку чаго стала магчымай яго субстытуцыя (замена) блізкім па сэнсу элементам мароз і стварэнне паўкалькі на́маразень, дзе прэфіксацыя на- адлюстроўвае надзяванне дэталі зверху на капыл, а суфіксацыя, як у ёту‑ жень, параўн. той жа словаўтваральны тып у іншай назве дэталі — на́даўбень (гл.), у якім адлюстравана «тэхналогія» вырабу дэталі. Можна меркаваць, што магчымасць для дээтымалагізацыі назваў са стуж‑ узнікла ў выніку замены скручаных з гібкіх прутоў вязоў «даўбанымі» вязамі, якія ўжо не сцягвалі капылы з галоўкамі, параўн. палес. сцягі, усцяглі — іншыя назвы разглядаемай дэталі. Знешнім стымулам для стварэння паўкалькі стаў вобраз з намярзаючага на дэталь снегу ці льду, параўн. на́морожнянамаразь’ (ТС). У плане адноснай храналогіі назва намаразень больш новая ў параўнанні з назвамі на стуж‑ і сцяг‑, аднак больш старая за назвы тыпу на́даўбень, на́дубень і пад.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)