напряга́ться напру́жвацца, напіна́цца; (натягиваться) наця́гвацца; нату́жвацца; (силиться) разг. намага́цца, сі́ліцца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

тщи́ться несов., уст., книжн. намага́цца, стара́цца; (лезть из кожи вон) пну́цца, пя́цца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Маладу́шыццанамагацца выглядаць маладой’ (Касп.). Утворана ад маладу́ха (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

wytężać się

незак. напружвацца; намагацца; старацца

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

намага́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Разм. Тое, што і намагацца. — Расказвай, Васіль, пра ўраджай, пра жыццё ў нашых калгасах, — памагаў Янук. Кулакоўскі. «Пасажыры» памагалі ўсе сілы, каб ляжаць нерухома. Новікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

wysilać się

wysila|ć się

незак. намагацца, сіліцца; напружвацца; старацца;

~ć się na uśmiech — намагацца усміхнуцца

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

высі́львацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да высіліцца.

2. перан. Намагацца. Таго месца, дзе схаваў грошы, не было. Не было, як ні высільваўся, як ні намагаўся Базыль яго ўбачыць. Сачанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

siłować się

незак.

1. дужацца;

2. сіліцца; намагацца

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

порыва́ться

1. (стремиться подняться, делать порывистые движения) разг. рва́цца, імкну́цца, намага́цца, спрабава́ць;

2. (пытаться, стремиться что-л. сделать) імкну́цца, парыва́цца, спрабава́ць, намага́цца, стара́цца;

3. (о связях, отношениях) парыва́цца; разрыва́цца;

4. страд. парыва́цца; разрыва́цца; см. порыва́ть.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Крампава́ццанамагацца’ (З нар. сл.). З польск. krępować się ’абмяжоўвацца, стрымлівацца’. Семантыка не зусім ясная. Магчыма, аднак, кантамінацыя з крапцавацца (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)