ПРАМЕРЫСТЭ́МА (ад грэч. pro перад, раней, замест + мерыстэма),
першасная найменш дыферэнцыраваная ўтваральная тканка раслін. Закладваецца ў зародку семені.
т. 12, с. 554
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
пе́шка, -і, ДМ -шцы, мн. -і, -шак, ж.
1. Найменш каштоўная па значэнні фігура ў шахматнай гульні.
2. перан. Пра малазначнага і несамастойнага ў сваіх дзеяннях чалавека.
|| памянш. пе́шачка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж. (да 1 знач.).
|| прым. пе́шачны, -ая, -ае (да 1 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
раштэ́йн
(ням. Rohstein, ад roh = шэры + Stein = камень)
разнавіднасць штэйну, найменш багатая выдаляемым пры плаўцы металам.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
worst3 [wɜ:st] adv. (найвыш. ст. ад badly)
1. го́рш за ўсё
2. : the worst educated найме́нш адукава́ныя;
worst of all горш за ўсё
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
ПРАЗРЫ́СТАСЦЬ АТМАСФЕ́РЫ,
здольнасць атмасферы прапускаць сонечную радыяцыю. Залежыць ад масы паветра, праз якую праходзяць прамяні, ад утрымання ў паветры вадзяной пары і прадуктаў яе кандэнсацыі (кропель і крышталёў), а таксама аэразольных дамешкаў (пылу, дыму і інш.), якія значна памяншаюць П.а. Найб. празрыстае паветра ў палярных раёнах, найменш — у гарадах, асабліва летам, у выніку тэхнагеннага забруджвання.
т. 12, с. 544
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДУРАЛЮМІ́Н (ад ням. Düren — горад, дзе была распачата прамысл. вытв-сць сплаву, + алюміній),
дзюраль, дзюралюміній, назва групы сплаваў на аснове алюмінію. Мае дабаўкі (па масе) медзі (2,2—5,2%), магнію (0,2—2,7%), марганцу (0,2—1%). Найб. трывалы і найменш каразійнаўстойлівы сярод алюмініевых сплаваў, таму Д. часта плакіруюць чыстым алюмініем. Выкарыстоўваюць як канстр. матэрыял у авіяц. і трансп. машынабудаванні.
т. 6, с. 262
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕЗАДВА́ЛЬНАЯ АПРАЦО́ЎКА глебы,
рыхленне глебы спец. прыладамі без пераварочвання яе пластоў; адзін з агратэхн. прыёмаў глебаахоўнай сістэмы земляробства. Уключае апрацоўку глебы безадвальнымі чызельнымі плугамі і глыбокарыхліцелямі-пласкарэзамі, мелкую апрацоўку — культыватарамі-пласкарэзамі, супрацьэразійнымі і штангавымі культыватарамі. Выкарыстоўваецца пераважна ў зонах недастатковага ўвільгатнення, у стэпавых раёнах, на землях, схільных да ветравой эрозіі, і на схілах. Безадвальная апрацоўка знішчае пустазелле, павялічвае акультураны ворны слой без перамешвання яго, найменш разбурае структуру глебы, назапашвае вільгаць. Ва ўмовах Беларусі ўжываецца пры восеньскай асн. (глыбокай і мелкай) і перадпасяўной веснавой апрацоўцы глебы.
т. 2, с. 372
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАМУНЕ́РАС, Канфедэрацыя іспанскіх камунерас,
тайная паліт. арг-цыя левага кірунку ў час ісп. рэвалюцыі 1820—23. Створана б. масонамі. Мела на мэце абараняць правы і дэмакр. свабоды ісп. народа, устаноўленыя паводле канстытуцыі 1812. К. не лічылі сябе рэспубліканцамі, аднак іх асн. прынцыпы (суверэнітэт народа, тэорыя і грамадскага дагавора) садзейнічалі пашырэнню рэсп. ідэй у Іспаніі. Восенню 1822 найб. радыкальныя К. патрабавалі звяржэння караля Фердынанда VII. У канцы 1822 найменш радыкальныя яе члены выйшлі з арг-цыі, якая падверглася праследаванням улад. Дзейнасць К. спынілася пасля аднаўлення ў Іспаніі абсалютнай манархіі (1823).
т. 7, с. 541
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
worry1 [ˈwʌri] n.
1. хвалява́нне; трыво́га; кло́пат, турбо́та
2. непрые́мнасці, кло́паты;
What’s your worry? infml Што з вамі? Што вас турбуе?;
That’s the least of my wor ries. Аб гэтым я найменш турбуюся.
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
least3 [li:st] adv. найме́ней, найме́нш, менш за ўсё;
It happened when we least expected it. Гэта здарылася, калі мы менш за ўсё гэтага чакалі.
♦
at least прына́мсі;
You should at least apologize. Прынамсі, вам трэба папрасіць прабачэння.
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)