НАМАГРА́ФІЯ (ад грэч. nomos закон + ...графія),

раздзел вылічальнай матэматыкі, які вывучае метады графічнага адлюстравання функцыянальнай залежнасці з дапамогай намаграм. Метады Н. дазваляюць кампактна і наглядна адлюстраваць на паперы шырокі клас залежнасцей з многімі пераменнымі.

т. 11, с. 135

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

graphically

[ˈgræfɪkəli]

adv.

графі́чна, наво́чна, нагля́дна; пры дапамо́зе дыягра́мы

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

выяўле́нчы, ‑ая, ‑ае.

Які дае магчымасць наглядна паказаць, адлюстраваць што‑н. Выяўленчыя сродкі.

•••

Выяўленчае мастацтва гл. мастацтва.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

выяўле́нчы, -ая, -ае (кніжн.).

Які дае магчымасць наглядна паказаць, адлюстраваць што-н.

Выяўленчыя сродкі.

Выяўленчае мастацтва — назва мастацтва, у творах якога вобраз увасоблены на плоскасці ці ў прасторы (жывапіс, графіка, скульптура, а таксама архітэктура).

|| наз. выяўле́нчасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

тэлу́рый, ‑я, м.

Прыбор, які наглядна паказвае рух Зямлі вакол Сонца і сутачнае вярчэнне Зямлі вакол сваёй восі.

[Ад лац. tellus, telluris — зямля.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

vernschaulichen vt зрабі́ць нагля́дным, нагля́дна [наво́чна] тлума́чыць

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

unaoczniać

незак. выяўляць, наглядна даказваць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

unaocznić

зак. выявіць, наглядна даказаць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

zobrazować

зак. паказаць вобразна (наглядна)

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

Відаво́чны ’яўны, пэўны, бясспрэчны’ (БРС, КТС); ’які знаходзіцца побач’ (Шат.), відавочна ’яўна, наглядна’ (Касп., Сцяшк. МГ); ’свядома’ (лаг., КЭС); ’напэўна, відаць, мусіць’; ’яўна’; ’прыкметна’; ’ясна’; ’бясспрэчна’ (КТС). Утвораны ад відавок і суф. ‑(ь)nъ.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)