экстэ́рн, -а, мн. -ы, -аў, м.

Асоба, якая здае экзамены за вучэбны курс якой-н. навучальнай установы без вучобы ў ёй.

Здаваць (здаць) экстэрнам — здаваць (здаць) экзамен без навучання ў адпаведнай навучальнай установе.

Скончыць універсітэт экстэрнам.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

втузовка ж. студэ́нтка вышэ́йшай тэхні́чнай навуча́льнай устано́вы.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прафе́сарская, -ай, мн. -ія, -іх, ж.

Пакой для прафесараў і выкладчыкаў у вышэйшай навучальнай установе.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

за́вуч м., разг. (зага́дчык навуча́льнай ча́сткі) за́вуч (заве́дующий уче́бной ча́стью)

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

втузовец м., разг. студэ́нт вышэ́йшай тэхні́чнай навуча́льнай устано́вы;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вячэ́рнік, -а, мн. -і, -аў, м. (разм.).

Навучэнец вячэрняй навучальнай установы.

|| ж. вячэ́рніца, -ы, мн. -ы, -ніц.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

студэ́нцтва, -а, н.

1. зб. Студэнты.

Беларускае с.

2. Перыяд вучобы ў вышэйшай навучальнай установе.

Гады с.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

экстэрна́т, -у, Ма́це, м.

Самастойнае праходжанне курса навучання са здачай экзаменаў пры якой-н. навучальнай установе.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дэка́н, -а, мн. -ы, -аў, м.

Кіраўнік факультэта ў вышэйшай навучальнай установе.

Д. філалагічнага факультэта.

|| прым. дэка́нскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дэка́н, ‑а, м.

Кіраўнік факультэта ў вышэйшай навучальнай установе.

[Лац. decanus.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)