прыўнясенне ў навакольнаеасяроддзе не характэрных для яго фіз. агентаў і ўздзеянняў. Выяўляецца адхіленнем тэмпературных, хвалевых, радыяцыйных і інш.фіз. уласцівасцей навакольнага асяроддзя ад прыроднага ўзроўню. Асн. віды Ф.з.: радыеактыўнае забруджванне, светлавое забруджванне, тэрмічнае забруджванне, шумавое забруджванне, электрамагнітнае забруджванне і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
лізаге́нія
(ад ліза- + гр. genos = паходжанне)
здольнасць мікраарганізмаў утвараць і выдзяляць у навакольнаеасяроддзебактэрыяфагі.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
навако́льныúmliegend; benáchbart (суседні);
навако́льныя жыхары́ die im Úmkreis Wóhnenden;
навако́льнаеасяро́ддзе Umgébung f -, Milieu [mi´ljø:] n -s, -s, Úmwelt f -
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
ЛАЗАРЭ́НКАЎ Аляксандр Міхайлавіч (н. 26.7.1946, в. Шаравічы Смаленскай вобл., Расія),
бел. вучоны ў галіне аховы працы. Д-ртэхн.н. (1993), праф. (1995). Скончыў БПІ (1968), працуе ў БПА. Навук. даследаванні па ацэнцы ўмоў працы ў ліцейнай вытв-сці, іх уплыву на працуючых і навакольнаеасяроддзе.
Тв.:
Проблемы безопасности жизнедеятельности. М., 1997 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗА́ЛПАВЫ ВЫ́КІД,
адначасовы канцэнтраваны выкід значнай колькасці забруджвальных рэчываў у навакольнаеасяроддзе; аварыйны выкід. Выкарыстоўваўся прадпрыемствамі з устарэлымі сістэмамі ачышчальных збудаванняў наўмысна, напр., на буйных вадатоках у час паводкі (з мэтай хуткага разбаўлення сцёкаў). Прычыняе ўрон прыродзе, рэзка парушае колькасныя і якасныя суадносіны асн. матэрыяльна-энергетычных кампанентаў асяроддзя (вод, глеб, энергіі, расліннага покрыва, жывёльнага свету і інш.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МУМІФІКА́ЦЫЯ (ад мумія + лац. facio раблю),
высыханне трупа ці асобных адмерлых частак жывога арганізма. Натуральная М. адбываецца пры пераходзе вільгаці з мёртвай тканкі ці трупа ў навакольнаеасяроддзе і адсутнасці ўмоў для гніласнага распаду тканак (напр., высокая т-ра). Пры штучнай М. труп насычаецца спец. рэчывамі, якія яго кансервуюць. Пасля М. труп ці яго ч. захоўвае форму, страта масы дасягае 75%.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЯМБЛІЁЗ,
інвазійная хвароба чалавека і жывёл, якая выклікаецца жгуцікавымі прасцейшымі — лямбліямі. Характарызуецца пашкоджаннем верхніх аддзелаў тонкай кішкі з развіццём энтэрытаў, энтэракалітаў, астэнізацыяй. Крыніца інфекцыі — хворыя і лямбліяносьбіты, якія выдзяляюць цысты лямблій у навакольнаеасяроддзе з калам. Заражэнне адбываецца фекальна-аральным шляхам пры незахаванні сан.-гігіен. правіл. Прыкметы: ныючыя болі ў эпігастральнай вобласці і вакол пупка, метэарызм, няўстойлівы стул і інш. Лячэнне тэрапеўтычнае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАГРАВА́ЛЬНЫЯ ПРЫЛА́ДЫ,
цеплатэхнічныя прылады і прыстасаванні для нагрэву рэчываў (матэрыялаў), прадметаў, асяроддзя, ацяплення памяшканняў. Падзяляюцца на цеплагенерыруючыя і цеплаабменныя.
У цеплагенерыруючых Н.п. адбываецца згаранне вадкага, цвёрдага, газавага паліва (паяльныя лямпы, полымныя печы, газавыя прылады) або напал электраспіралі пры працяканні эл. току (электрычныя печы, паяльнікі, электраканвектары), у цеплаабменных — перадача цяпла, што падводзіцца рознымі цепланосьбітамі (гарачай вадой, парай), у навакольнаеасяроддзе (ацяпляльныя прылады, бойлеры, каларыферы, паветрападагравальнікі, радыятары, ацяпляльныя панэлі).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«БЕЛДЗІПРАБУДМАТЭРЫЯ́ЛЫ», Дзяржаўнае прадпрыемства «Белдзіпрабудматэрыялы» Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Беларусь. Засн. ў 1988 у Мінску як Бел.дзярж.ін-т па праектаванні прадпрыемстваў прам-сці буд. матэрыялаў («Белдзіпрабудматэрыялы») на базе Мінскага аддз. Усесаюзнага ін-та «Саюздзіпрабудматэрыялы». З ліп. 1995 сучасная назва. Галаўны ін-т па праектаванні, рэканструкцыі і тэхн. перааснашчэнні прадпрыемстваў будматэрыялаў. Асн. кірункі дзейнасці: распрацоўка дакументацыі для вытворчасці нестандартызаванага абсталявання, тэхн. мерапрыемстваў па змяншэнні страт паліва, электраэнергіі і зніжэнні выкідаў у навакольнаеасяроддзе.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТРЫХАСТРАНГІ́ЛЫ,
паразітычныя чэрві сям. трыхастрангілідаў кл. круглых чарвей. Паразіты страўніка і тонкіх кішак пазваночных жывёл, радзей чалавека.
Дробныя, ніткападобнай формы. Даўж. цела 3—6 мм. шыр. 0,04—0,8 мм. Самцы звычайна меншыя за самак. Развіваюцца простым шляхам. З кішэчніка яйцы Т. з фекаліямі жывёл выдзяляюцца ў навакольнаеасяроддзе, дзе з іх развіваюцца лічынкі. Пасля 2 лінек лічынкі становяцца інвазійнымі, здольнымі да міграцыі ў глебе, на раслінах. Выклікаюць трыхастрангілёз.