штат на Пд ЗША. Уваходзіць у групу штатаў Паўд.-Зах. Цэнтра. Пл. 137,8 тыс.км², нас. 2424 тыс.чал. (1993). Адм. ц. — г. Літл-Рок. Буйныя гарады: Форт-Сміт, Блайтвіл, Феетвіл. Гар. насельніцтва каля 50%. На ПнЗ плато Азарк (823 м), на ПдЗ горы Уашыта, на У і ПдУ урадлівая даліна Місісіпі і Берагавыя Раўніны. Клімат субтрапічны, вільготны. Сярэдняя т-ра (у г. Літл-Рок) студз. 6 °C, ліп. 28 °C, ападкаў 1250 мм за год. Гал. рэкі Місісіпі з прытокамі Арканзас і Уайт-Рывер. Больш як палавіна тэрыторыі пад лесам (хвоя, белы дуб, кіпарыс, каменнае дрэва). Аснова эканомікі — апрацоўчая прам-сць, земляробства, турызм, лясная гаспадарка. Прамысловасць: хім., лесаапр., папяровая, электратэхн., маш.-буд., нафтаперапр., металургічная (выплаўка алюмінію і сталі), швейная і інш. Здабыча буд. пяскоў і каменю, баксітаў, нафты і газу. Вырошчваюць сою, рыс, бавоўнік, пшаніцу, кукурузу, агародніну, вінаград, садавіну. Гадуюць свіней і птушак. Адкорм буйн. раг. жывёлы, вырошчванне бройлераў. Транспарт: рачны (на Місісіпі і Арканзасе), чыг., аўтамаб., ёсць газа- і нафтаправоды. Турызм. Курорты на плато Азарк.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УЭ́ЛЦІ (Welty) Юдора (13.4.1909, г. Джэксан, штат Місісіпі, ЗША — 23.7.2001),
амерыканская пісьменніца. Скончыла Жаночы ун-т штата Місісіпі, у 1929 атрымала ступень бакалаўра. Друкавалася з 1936. Вядомасць прынёс зб. навел «Зялёная заслона» (1941), у якім жыццё жыхароў поўдня апісана з іроніяй, падчас з насмешкай, але заўсёды з выразнай сімпатыяй. У рамане «Заручыны ў Дэльце» (1946) праз успрыманне 9-гадовай дзяўчынкі паказаны калект. партрэт сямейнага клана жыхароў поўдня, у рамане «Нерашучае сэрца» (1954) будні правінцыяльнага гарадка. Аўтар раманаў «Прайграныя бітвы» (1970), «Дачка аптыміста» (1972), аповесці «Жаніх-разбойнік» (1942), зб-каў навел «Залатыя яблыкі» (1949), «Нявеста з Інісфалена» (1955), аўтабіяграфіі «Вытокі аднаго пісьменніцкага жыцця» (1984) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТАРНА́ДА (ісп. tornado),
назва смерчаў над сушай у ЗША. Адрозніваюцца вельмі частай паўтаральнасцю (у параўнанні з еўрап.тромбамі). Штогод у бас.р.Місісіпі і на ПдУ краіны назіраецца некалькі соцень Т.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЭД-РЫ́ВЕР (Red River),
1) рака на Пд ЗША, правы прыток р.Місісіпі. Даўж. 2050 км, пл. басейна 233 тыс.км² Вытокі на плато Лана-Эстакада, у сярэднім і ніжнім цячэнні перасякае Прымексіканскую нізіну. У нізоўях падзяляецца на рукавы: Олд-Рывер (упадае ў р.Місісіпі) і Атчафалая (упадае ў Мексіканскі зал., сцёк толькі ў разводдзе). Паводкі ў канцы вясны — пач. лета. Сярэдні расход вады 880 м³/с. ГЭС. Буйное вадасх. Тэксома. Суднаходная ад г. Шрыўпарт.
2) Рака ў ЗША і Канадзе. Даўж. 920 км, пл. басейна 297 тыс.км². Цячэ па Цэнтр. раўнінах, упадае ў воз. Вініпег. Веснавое разводдзе. Сярэдні расход вады каля 240 м³/с. Суднаходная ў сярэднім і ніжнім цячэнні. На Р.-Р. — г. Вініпег (Канада).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Агайо (р., бас.Місісіпі) 1/67; 3/98, 263
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
А́ЯВА (Iowa),
штат у цэнтральнай частцы ЗША. Пл. 145,75 тыс.км². Нас. 2814 тыс.чал. (1993), гарадскога каля 60%. Адм. цэнтр — Дэ-Мойн. Буйныя гарады Сідар-Рапідс і Давенпарт. Паверхня — узгорыстая раўніна сярэдняй выш. 400—500 м са слядамі зледзянення. Клімат цёплы, умерана кантынентальны. Сярэднія т-ры студз. ад -10 да -6 °C, ліп. 23 °C, ападкаў 700—890 мм за год. Гал. рэкі Місісіпі з прытокамі Сідар, Аява, Дэ-Мойн і Місуры. Пераважаюць прэрыі з урадлівымі глебамі, пад лесам каля 7% тэрыторыі. Вядучы сектар эканомікі — апрацоўчая прам-сць: вытв-сцьс.-г. Машын, халадзільнага абсталявання, электроннай тэхнікі, быт. электрапрылад, аўтапрылад, мінер. угнаенняў, хім. і дрэваапр. прадпрыемствы і інш. Здабыча буд. каменю, цэментнай сыравіны, пяску і жвіру. Аява — адзін з гал. штатаў па вытв-сці с.-г. прадукцыі. Вырошчваюць кукурузу на зерне і сілас, сою, авёс, сеяныя травы. Гадуюць свіней, авечак, хатнюю птушку. Адкорм буйн. раг. жывёлы. Развітая сетка шляхоў зносін. Суднаходства па рэках Місісіпі і Місуры. Турызм.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АГА́ЙО (Ohio),
рака ў ЗША левы прыток Місісіпі. Даўж. 1580 км, пл. вадазбору 528 тыс.км². Пачынаецца з Апалачскіх гор, перасякае Апалачскае плато і Цэнтр. раўніну. Гал. прытокі: Кентукі, Камберленд, Тэнесі. Сярэднегадавы расход вады каля 8 тыс.м³/с. Шлюзаваная. Суднаходная (парогі каля г. Луісвіл абведзены каналамі). У бас. буйныя ГЭС. На Агайо гарады Пітсбург, Цынцынаты, Луісвіл.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЕ́МФІС (Memphis),
горад на ПдУ ЗША, у штаце Тэнесі. Засн. ў 1819. 614,3 тыс.ж., з прыгарадамі каля 1 млн.ж. (1997). Вузел чыгунак і аўтадарог. Порт на р.Місісіпі. Міжнар. аэрапорт. Важны гандл.-эканам. цэнтр і трансп. вузел Поўдня ЗША. Прам-сць: маш.-буд. (бавоўнаўборачныя машыны, рухавікі, аўтазборка), хім., шынная, харч., цэлюлозна-папяровая, мэблевая, паліграфічная. Ун-т.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІСУ́РЫ (Missouri),
штат у цэнтр. частцы ЗША, у бас. рэк Місісіпі і Місуры. Пл. 180,4 тыс.км². Нас. 5402 тыс.чал. (1997). Адм. ц. — г. Джэферсан-Сіці; найб. гарады і гал.прамысл. цэнтры — Сент-Луіс і Канзас-Сіці. Паверхня — хвалістая раўніна, якая паступова павышаецца на 3. На Пд вапняковае плато Озарк выш. да 540 м. Клімат умераны. Сярэднія т-ры студз. каля 0 °C, ліп. каля 27 °C. Ападкаў каля 1000 мм за год; бываюць засухі. Натуральная расліннасць блізкая да стэпавай. Індустр.-агр. штат. Здабыча свінцу (1-е месца ў ЗША), жал. руды, каменнага вугалю, барыту, буд. матэрыялаў. У апрацоўчай прам-сці пераважаюць машынабудаванне (авіяракетнае, аўтамаб., вытв-сць дарожна-буд. і с.-г. машын) і харч. галіна (мясакансервавая, мукамольная). Развіты таксама радыёэлектронная, хім., швейная, гарбарна-абутковая, цэм.прам-сць, чорная і каляровая металургія. З галін сельскай гаспадаркі пераважае жывёлагадоўля. Гадуюць (млн. галоў, 1998): буйн. раг. жывёлу — 4,3, свіней — 3,5, птушку — 9,4. Вытв-сць бройлераў. Вырошчваюць кукурузу, сою, пшаніцу, на плато Озарк — авёс, на ПдУ у пойме Місісіпі — бавоўнік. Турызм. Транспарт чыг., аўтамаб., рачны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЖЭ́КСАН (Jackson),
горад на Пд ЗША, на Прымексіканскай нізіне. Адм. ц. штата Місісіпі. Засн. ў 1822. 196,6 тыс.ж., з прыгарадамі каля 500 тыс.ж. (1990). Вузел чыгунак і аўтадарог. Гандл.-фін. цэнтр с.-г. і нафтагазаздабыўнога раёна. Прам-сць: тэкст., харч., хім., эл.-тэхн. (вытв-сць кабелю, эл.-быт. прылад), аўтамаб. (дэталі і вузлы), сілікатна-керамічная, дрэваапр. і мэблевая. Ун-т. Музеі.