Мялешка М. В. 7/339—340; 12/421

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Мялешка В. І. 2/51, 399, 453; 3/114, 239, 497; 4/217, 461; 5/312, 459; 6/150, 495, 506, 514; 9/587; 11/179; 12/108, 423, 427

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

КРЫ́ЧАЎСКАЕ ПАЎСТА́ННЕ 1743—44,

буйное антыфеад. выступленне сялян Крычаўскага староства (гл. Крычаўская воласць). Выклікана ўзмацненнем феад.-прыгоннага прыгнёту, жорсткай эксплуатацыяй сялян арандатарамі і адміністрацыяй староства. Доўгія гады сяляне вялі ўпартую барацьбу супраць самавольства адміністрацыі староства і арандатараў, адмаўляліся плаціць падаткі, адбываць паншчыну і інш. павіннасці, збівалі панскіх прыказчыкаў, уцякалі на Украіну. У канцы 1743 выбухнула ўзбр. паўстанне, якое ўзначалілі мясц. сяляне В.Вашчыла і яго паплечнікі І.Карпач, С.Бачко, В.Вецер і інш. Сяляне выступалі супраць шляхты, нападалі на дамы купцоў і ліхвяроў, разганялі адміністрацыю. Кіраўнік Крычаўскага староства Г.Ф.Радзівіл 15.1,1744 накіраваў супраць паўстанцаў войска на чале з палкоўнікам Пястжэцкім, якое размясцілася ў Крычаве. 18.1.1744 сяляне штурмавалі Крычаў сіламі да 2 тыс. чал., але былі разбіты добра ўзброеным войскам. Пацярпеўшы паражэнне, паўстанцы сабраліся каля в. Царкавішча, дзе папоўніліся новымі сіламі (да 4 тыс. чал.) і планавалі пачаць 26.1.1744 новую аблогу Крычава. Але ў ноч перад аблогай на іх лагер нечакана напалі атрады Пястжэцкага. У выніку забіта больш за 200 чал. і шмат паранена. У пач. лют. 1744 паўстанне канчаткова задушана; 76 чал. было пакарана смерцю; да розных мер пакарання былі прыгавораны ўсе актыўныя паўстанцы, якія трапілі ў палон. Радзівіл абмежаваўся асобнымі ўступкамі: замяніў прымусовыя работы на будах грашовым чыншам, зняў некат. абмежаванні ў сялянскім гандлі, аб’явіў пра намер не здаваць староства ў арэнду і інш.

Літ.:

Мялешка В.І., Лойка П.А. Паўстанне сялян пад кіраўніцтвам Вашчылы. Мн., 1988;

Іх жа. І ўзняўся люд просты. Мн., 1992.

В.І.Мялешка.

т. 8, с. 525

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

шту́ка, ‑і, ДМ штуцы, ж.

1. чаго. Цэлы, некрануты, непачаты яшчэ прадмет, выраб (звычайна пра рулон тканіны). [Гунава:] — А калі ты [Сімон] мне штуку сукна прынясеш? Самуйлёнак.

2. Асобная рэч, прадмет, экземпляр з шэрага аднародных, які (звычайна ў спалучэнні з колькаснымі словамі) прымаецца за адзінку адліку. Юрка і Вано пісалі вершы ўзапар па некалькі штук штодня. Бядуля.

3. Разм. Наогул якая‑н. рэч, з’ява, акалічнасць, якасць і пад. Тут [у малюнках Дзеда Мароза] пляцёнкі-завітушкі, Стрэлы гонкія, шчыт, лук, Тут і пер’е райскай птушкі, І ўсялякіх многа штук. Колас. — Гарматы і ракі — розныя, браце, штукі... — уздыхаў, апраўдваючыся, дзед. Лынькоў. «А памятаеш, якога дзядзька Якуб язюка вывалак? От бо штука была, дык штука!» — «Браце, хто ж таго не памятае!..» Кірэенка. — Цудоўная штука — жыццё... — летуценна кажа Мялешка і закурвае папяросу. Васілевіч. // Які‑н. выпадак, здарэнне. І атрымалася недарэчная штука: лепшы машыніст дэпо фармальна астаўся па-за конкурсам. Шынклер. // Пра тое, што мае істотнае значэнне, асаблівасць. [Паўлюк:] — Вопыт, ведама, харошая штука. Што казаць. Каваленка. — Вось дык штука, — сказаў.. [салдат] і часта заміргаў белымі доўгімі вейкамі. — З мамай едзеш? Хомчанка. // Што‑н. нечаканае, складанае, незвычайнае і пад. [Масладуда:] — Зрабіць якую рэч з жалеза — не хітрая штука. Жалеза само па сабе моцнае. Лынькоў. Не штука растраціць, а штука назбіраць. З нар.

4. Разм. Незвычайны ўчынак, выхадка, выбрык. Хлапчукі... — перадражніў яе дзед, здагадаўшыся аб .. каварных штуках [Палаткі]. Лынькоў. // Фокус, мудрагелісты рух. Вучоны да ўсякіх штук, кот падскочыў, ударыўся аб клямку і расчыніў дзверы. Гарэцкі. [Цёця Каця:] А ў тым інстытуце.. дык сабак поўна. Там з імі ўсялякія штукі вырабляюць, практыку здымаюць. Крапіва.

•••

Адпаліць (упаліць, устроіць, урэзаць) штуку гл. адпаліць.

Вялікая штука — бясспрэчна, вядома, не выклікае здзіўлення.

Не вялікая штука — не дзіўна, не дзіва, нічога дзіўнага.

[Ад ням. Stück.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

чака́ць, а́ю, ‑а́еш, ‑а́е; незак.

1. каго-чаго, з дадан. сказам і без дап. Знаходзіцца дзе‑н., ведаючы загадзя аб маючым адбыцца прыходзе, прыбыцці, з’яўленні і пад. каго‑, чаго‑н. ці здзяйсненні чаго‑н. Праз паўгадзіны Мішка пад’ехаў да штабной зямлянкі, дзе яго ўжо чакаў Кастусь Мялешка. Паслядовіч. Чарнабровы заклапочаны чалавек, што адзінока чакаў на ўзлессі, .. зірнуў на гадзіннік. Мележ. // Разлічваць на прыход, з’яўленне каго‑, чаго‑н. ці адбыццё чаго‑н. І маці чакае салдата, Не верыць дагэтуль душой, Што ён на вайне ў сорак пятым Загінуў ад кулі чужой. Ляпёшкін. Доктара чакалі назаўтра. Чорны.

2. чаго, з дадан. сказам і з інф. Спадзявацца, разлічваць на што‑н. [Сяргей] пачуў боль збоку лба, як бы ў гэта месца вось-вось паляціць куля, бо .. чакаў, што ў яго пачнуць страляць. Колас. Не чакаў .. [«буржуй»] сустрэць тут Міколкавага бацьку. Лынькоў. Ад Валі Косця чакаў нечага большага, чым спагады і зычлівасці. Адамчык.

3. каго-што. Быць наканаваным каму‑н., прадбачыцца. Нас чакаюць Вялікія справы ў жыцці, Трэба ўперад ісці, Толькі ўперад ісці. Куляшоў. У школе Валіка чакала новая непрыемнасць. Жычка. // Падпільноўваць. [Жэня:] — Так зрабіць, каб на кожным кроку немцаў чакала справядлівая кара. Вось тады хутка прыйдзе ім канец. Шамякін. Ззаду застаўся доўгі і небяспечны шлях праз гнілыя стаячыя рэкі, праз небяспечныя багны, дзе на кожным кроку чакае пагібель. Самуйлёнак. // Знаходзіцца ў стане, што патрабуе якіх‑н. змен. Каляя колькі год не рамантавалася.., шпалы спарахнелі, даўно ўжо чакаюць замены. Шынклер.

4. заг. чака́й(це). Ужываецца як папярэджанне, пагроза. Гукаю хмурага сябра: «Чакай, таварыш брыгадзір, Вакол сябе ты паглядзі — Прыроды нельга распазнаць!» Панчанка. Ліс завыў, забрахаў: «Ну, чакай, ваўкарэз!» Бядуля.

•••

Не чакай дабра — пра магчымасць бяды, непрыемнасцей ад каго‑, чаго‑н.

Труна чакае гл. труна.

Чакаць з мора пагоды — спадзявацца, разлічваць на што‑н., застаючыся пасіўным; безнадзейна чакаць.

Чакаць манны нябеснай — чакаць якой‑н. удачы, чаго‑н. неспадзяванага.

Чакаць не дачакацца — з нецярпеннем, прагна чакаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ЛУЦКЕ́ВІЧ (Антон Іванавіч) (29.1.1884, г. Шаўляй, Літва — 1946?),

бел. паліт. і грамадскі дзеяч, гісторык, публіцыст, літ. крытык. 3 шляхецкага роду герба «Навіна». Брат І.І.Луцкевіча. Скончыў Мінскую гімназію (1902). Вучыўся на фіз.-матэм. ф-це Пецярбургскага, юрыд. ф-це Дэрпцкага (цяпер Тартускі) ун-таў. У 1903 адзін з заснавальнікаў Бел. рэв. грамады (БРГ, гл. Беларуская сацыялістычная грамада, БСГ) і аўтараў яе праграмы. У 1904 за распаўсюджванне рэв. л-ры арыштаваны ў Мінску, выпушчаны з умовай не пакідаць горад. На II з’ездзе БСГ (1905, Мінск) выбраны членам яе ЦК. Удзельнік рэв. 1905—07. У лют. 1906 перайшоў на нелегальнае становішча, пераехаў у Вільню. Удзельнічаў у наладжванні выпуску газет «Наша доля» і «Наша ніва», уваходзіў у склад іх рэдакцый. Супрацоўнічаў з выдавецтвам «Наша ніва», з 1913 з Бел. выдавецкім т-вам. З 1911 саўладальнік Віленскай бібліятэкі-чытальні «Веды» Б.Даніловіча, з 1914 яе ўладальнік. Пасля акупацыі ў 1915 Вільні і ч. Беларусі герм. войскамі ўзначальваў Беларускае таварыства дапамогі пацярпелым ад вайны. Адзін з выдаўцоў і аўтараў газ. «Гоман». У 1915 з братам, Цёткаю (А.Пашкевіч) і інш. марксістамі заснаваў Беларускую сацыял-дэмакратычную работніцкую групу (БСДРГ), узначаліў Беларускі народны камітэт (БНК). Адзін з ініцыятараў канфедэрацыі Вялікага княства Літоўскага. У 1916 БНК ухваліў яго канцэпцыю Злучаных Штатаў ад Балтыйскага да Чорнага мораў. Пасля Лют. рэв. 1917 выказаўся за ўключэнне ў склад будучай літ.-бел. дзяржавы ўсіх бел. зямель, за наданне дзярж. статуса ўсім мясц. мовам, школьнае навучанне на роднай мове. На Беларускай канферэнцыі 1918 выбраны старшынёй Віленскай беларускай рады (ВБР). 18.3.1918 кааптаваны ад ВБР у склад Рады Беларускай Народнай Рэспублікі, ініцыятар абвяшчэння незалежнасці БНР. Пасля расколу БСГ адзін са стваральнікаў Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (БСДП). У вер. 1918 прызначаны Радай БНР Старшынёй Нар. сакратарыята і нар. сакратаром замежных спраў (з кастр. 1918 Старшыня Рады Народных Міністраў і міністр замежных спраў БНР). У вер.пач. кастр. 1918 узначальваў бел. надзвычайную дэлегацыю на Украіну, якая сустракалася з гетманам П.П.Скарападскім. 3.12.1918 Рада і ўрад БНР на чале з Л. пераехалі ў Вільню, 27 снеж. — у Гродна. 14.12.1918, 2 і 3.1.1919 Л. накіраваў ноты пратэсту польск. ўраду супраць далучэння да Польшчы Беластоцкага, Бельскага і Аўгустоўскага паветаў. У канцы сак. 1919 перад пагрозай польск. акупацыі Гродзеншчыны і Віленшчыны Л. і інш. члены ўрада БНР выехалі ў Берлін. Дамагаючыся, каб прадстаўнікі БНР прынялі ўдзел у Парыжскай мірнай канферэнцыі, Л. склаў мемарандум, які быў уручаны старшыні канферэнцыі. Па запрашэнні міністра-прэзідэнта Польшчы І.Падарэўскага выехаў з Парыжа ў Варшаву, дзе ў пач. верасня 1919 быў інтэрніраваны. 1.12.1919 вярнуўся ў Мінск. Пасля расколу Рады БНР 13.12.1919 Л. прызначаны Старшынёй Рады Міністраў Найвышэйшай Рады БНР. Не знайшоўшы паразумення з Польшчай, 28.2.1920 падаў у адстаўку і выехаў у Вільню. У ліп.жн. 1920 Л. зняволены ў бальшавіцкай турме. 3 пач. 1921 старшыня Беларускага нацыянальнага камітэта ў Вільні. У ліп. 1921 заснаваў Бел. школьную раду, якая пазней злілася з Таварыствам беларускай школы (ТБШ). Яго намаганнямі пры Беларускім навуковым таварыстве (БНТ) у 1921 адкрыты Беларускі музей імя І.Луцкевіча. Пасля ўтварэння ў 1925 Беларускай сялянска-работніцкай грамады працаваў у яе рэдакцыйным к-це. У кастр. 1927 арыштаваны польск. ўладамі, абвінавачаны ў супрацоўніцтве з герм. і сав. разведкамі, у пач. 1928 апраўданы судом. Адзін са стваральнікаў Цэнтральнага саюза культурных і гаспадарчых арганізацый (Цэнтрасаюза), які адмаўляў рэв. метады змагання з рэжымам Ю.Пілсудскага і выступаў за парламенцкія метады барацьбы. Крытыкаваў нац. і агр. палітыку СССР, якую сав. кіраўніцтва пачало ў 1929, у арт. «Цень Азефа» (1930) адмоўна характарызаваў І.В.Сталіна і яго акружэнне. У 1930 польск. ўлады забаранілі дзейнасць Бел. выдавецкага т-ва, якім кіраваў Л., у 1931 яго звольнілі з працы ў Віленскай беларускай гімназіі. Асоба Л. стала аб’ектам паліт. спекуляцый і нападаў. У 1933—39 бел. радыкальныя газеты перасталі друкаваць яго творы. Л. выступаў пераважна ў газ. «Przegląd Wileński» («Віленскі агляд»), час. «Калоссе», «Гадавіку» Бел. навуковага т-ва. Ён адышоў ад паліт. дзейнасці, працаваў у БНТ і Бел. музеі, выступаў з лекцыямі. Пасля вызвалення Зах. Беларусі Чырв. Арміяй 30.9.1939 арыштаваны і прыгавораны да 6 гадоў зняволення. Паводле афіц. версіі, памёр у Сяміпалацінскай вобл. (Казахстан) у 1946. Рэабілітаваны ў 1989.

Друкаваўся з 1906 (газ. «Наша доля»). Стаў вядучым бел. публіцыстам (асн. літ. псеўданімы Іван Мялешка, Антон Навіна і інш.). У працах пач. 20 ст. крытыкаваў агр. і нац. палітыку царызму, выступаў за сац. і нац. вызваленне бел. народа. Склаў курсы лекцый па фанетыцы і этымалогіі. У 1917 выдаў працу «Як правільна пісаць па-беларуску», у 1918 з Я.Станкевічам — «Беларускі правапіс». Аўтар брашур «Польская акупацыя на Беларусі» (1920), «За дваццаць пяць гадоў (1903—1928)» (1928, прысвечана гісторыі БРГ і БСГ, перавыдадзена ў 1991). Даследаваў Статут ВКЛ 1529, гісторыю нарадавольскага руху, вывучаў мову скарынаўскіх выданняў. Аўтар зб-каў літ.-крытычных прац «Нашы песняры» (1918), «Адбітае жыццё» (1929). Апублікаваў шэраг прац па гісторыі бел. культуры, мастацтва і л-ры; у т. л. «Пуцяводныя ідэі беларускай літаратуры», «Жыдоўскае пытанне ў беларускай літаратуры» (абедзве 1921), «Эвалюцыя беларускай адраджэнскай ідэалогіі і адбіццё яе ў літаратуры» (1926). Прысвяціў артыкулы жыццю і творчасці М.Багдановіча, А.Бурбіса, М.Гарэцкага, Ядвігіна Ш., Ф.Багушэвіча, Я.Купалы, Я.Коласа, Цёткі, К.Сваяка і інш. На бел. мову пераклаў працу М.В.Доўнар-Запольскага «Асновы дзяржаўнасці Беларусі» (1919), «Элементарную алгебру» А.Кісялёва, падручнік В.Остэрлёфа і Я.Шустэра «Сусветная гісторыя. Ч. 2. Сярэднявечная гісторыя» (абодва 1921), адзін з перакладчыкаў Новага запавету і Псалтыра (Хельсінкі, 1931) і інш. У Мінску створаны Фонд сац. ініцыятыў і даследаванняў імя братоў Луцкевічаў (1993).

Тв.:

Белорусы. СПб., 1909;

Янка Купала як прарок Адраджэння: Публічная лекцыя, чытаная ў Вільні, Рызе і Дзвінску. Вільня, 1932;

Дзённік // Полымя. 1991. № 4—5.

Літ.:

Бяляцкі А.У. іпастасі літаратурнага крытыка // Вяртання маўклівая споведзь. Мн., 1994;

Конан У. Антон Луцкевіч: філасофія і эстэтыка нац. Адраджэння // Голас Радзімы. 1994. 10 сак. — 7 крас.;

Біч М. Ідэолаг і практык нацыянальнага Адраджэння // Крыніца. 1999. № 4/5;

Казбярук У. Ля вытокаў беларускай дзяржаўнасці, або Свае і чужыя пра Антона Луцкевіча // Там жа;

Сідарэвіч А. З жыцця Антона Луцкевіча // ЛіМ. 1991. 18,25 студз., 1 лют.;

Яго ж. Антон Луцкевич: Главы из книги // Нёман. 1990. № 7;

Яго ж. Луцкевічы і Луцэвіч // Крыніца. 1999. № 4/5;

Яго ж. Самавызначэнне беларускай сацыял-дэмакратыі;

Антон Луцкевіч. Мн., 1999;

Янушкевіч Я. Луцкевічы // Шляхам гадоў. Мн., 1994. Вьш.4.

А.М.Сідарэвіч.

А.І.Луцкевіч.

т. 9, с. 375

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)