піне́ткі, -так, адз. -тка, -і, ДМ -тцы, ж.

Чаравічкі на мяккай падэшве для самых маленькіх дзяцей.

|| прым. піне́тачны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пушы́сты, -ая, -ае.

1. Пакрыты мяккім густым пухам, мяккай шэрсцю.

П. кот.

2. Вельмі мяккі, лёгкі.

Пушыстыя валасы.

|| наз. пушы́стасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

камя́к, -а́, мн. -і́, -о́ў, м.

Сціснуты, змяты або злеплены ў адно кавалак якой-н. мяккай, рыхлай масы (разм.).

К. снегу.

К. шэрсці.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дзе́канне, -я, н.

1. гл. дзекаць.

2. Уласцівае беларускай мове пазіцыйнае чаргаванне цвёрдага зубнога д з мяккай афрыкатай дз: горад — у горадзе, іду — ідзі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

лісто́ўніца, -ы, мн. -ы, -ніц, ж.

Хвойнае дрэва з мяккай ападаючай на зіму ігліцай і каштоўнай моцнай драўнінай.

Сібірская л.

|| прым. лісто́ўнічны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

paperback [ˈpeɪpəbæk] n. кні́га ў мя́ккай во́кладцы;

His first novel sold over 20,000 copies in paperback. Больш за 20 000 экзэмпляраў яго першага рамана былі выпушчаны ў мяккай вокладцы.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

paperback

[ˈpeɪpərbæk]

n.

кні́га ў мя́ккай во́кладцы

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

мяккашэ́рсны, ‑ая, ‑ае.

З мяккай шэрсцю.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

апельсі́н, -а, мн. -ы, -аў, м.

Цытрусавае дрэва, а таксама сакавіты пахучы кісла-салодкі плод гэтага дрэва з мяккай лупінай аранжавага колеру.

|| прым. апельсі́навы, -ая, -ае.

А. сок.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

унты́, -о́ў, адз. унт, -а́, м. і у́нты, унт, адз. у́нта, -ы, ДМ -нце, ж.

Абутак з футра на мяккай падэшве ў народаў на Поўначы і Сібіры.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)