грамадска-палітычная і літ. газета, орган Віленскага бел.нац.к-та. Выдавалася з 3.9 да 10.11.1919 у Вільні на бел. мове. Выходзіла 3 разы на тыдзень. Рэдактары-выдаўцы А.Карабач, К.Мядзёлка (з 6-га нумара). Мела рубрыкі «Апошнія навіны», «З усяго свету», «З Беларусі», «З Вільні», «Беларуская школа». Акцэнтавала ўвагу на актуальных праблемах грамадска-паліт. і сац. жыцця Зах. Беларусі. Пісала пра геапаліт. становішча Беларусі і яго сувязь з будучым краіны, стварэнне бел. войска, школьнае і грамадска-культ. жыццё, у т. л. пра закрыццё ўладамі Будслаўскай гімназіі (А.Будзька). Друкавала творы Я.Бялькевіча, А.Пугі, Селяніна, Яцкевіча і інш. Выйшла 14 нумароў. Забаронена польскай ваен. цэнзурай.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«РО́ДНЫ КРАЙ»,
газета, якая выдавалася Цэнтр.бел. радай Гродзеншчыны з 22.6 да 10.7.1919 у Гродне на бел. мове. Адлюстроўвала пазіцыі бел. эсэраў. Вызначальныя ў газеце — незалежніцкія матывы. Дамагалася бел. дзяржаўнасці, свабоды ад усякага ціску звонку, апелявала да патрыят. пачуццяў насельніцтва, якія павінны яднаць яго дзеля супраціўлення акупацыі. Пратэставала супраць паланізатарскіх акцый польскіх улад. Патрабавала стварэння бел. войска, развіцця бел. школьніцтва, т-ра. Пісала пра заключэнне міру ў Версалі, пра заснаванне ў Гродне Грамады бел. моладзі, яе культ.-асветную праграму Публікавала гіст. матэрыялы, вершы і прозу мясц. аўтараў. У газеце друкаваліся пад псеўданімамі Б.Тарашкевіч, С.Рак-Міхайлоўскі, П.Мядзёлка. Выйшла 6 нумароў. Забаронена польскімі ўладамі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
швейца́р, ‑а, м.
Вартаўнік ля знадворных дзвярэй у пад’ездах устаноў, рэстаранаў, гасцініц і жылых памяшкаяняў. [Краўчанку] прыпыніў швейцар: — Уваход забаронены, таварыш.Мікуліч.Я з абурэннем патрабую прапусціць матку, але швейцар і слухаць не хоча.Мядзёлка.
[Ням. Schweizer.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
парцье́ра, ‑ы, ж.
Занавеска з цяжкай тканіны на дзвярах або вокнах. Вялікія вокны залы былі напалову заценены цяжкімі шчыльнымі барвова-чорнымі парцьерамі.Новікаў.Тамаша вывелі ў суседні пакойчык і пасадзілі ля адчыненых дзвярэй, завешаных цяжкай чорнай парцьерай.Мядзёлка.
[Фр. portiére.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
запле́снелыізаплясне́лы, ‑ая, ‑ае.
Пакрыты плесняй, цвіллю; цвілы. Брудныя, мабыць, ніколі не беленыя сцены пакрыты заплеснелымі плямамі.Мядзёлка.Камера была маленькая і вельмі сырая. З столі капала вада, сцены былі слізкія і запляснелыя.Зуб.//перан. Закаснелы, адсталы, устарэлы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пасце́льны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да пасцелі (у 1 знач.); прызначаны для пасцелі. Ад недахопу пасцельных прылад даводзілася дзяліцца самым неабходным.Гартны.Я папрасіла, каб мае сябры прынеслі пасцельную і нацельную бялізну ды якое цёплае адзенне.Мядзёлка.
•••
Пасцельны рэжымгл. рэжым.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
БЕЛАРУ́СКАЕ ТАВАРЫ́СТВА ЧЫРВО́НАГА КРЫ́ЖА (БТЧК) у Літве. Існавала з крас. 1921 да сярэдзіны 1922. Утворана на аснове Жэнеўскай канвенцыі ад 22.8.1864 аб т-вах Чырв. Крыжа. Асн. мэты: аказанне мед.-сан., матэр. і маральнай дапамогі бел. ваеннапалонным, бежанцам, эмігрантам, хворым, сіротам, усім пацярпелым ад ваен. дзеянняў, садзейнічанне ў вяртанні на бацькаўшчыну. Знаходзілася ў Коўне (сучасны Каўнас) у атэлі «Метраполь». Старшыня т-ва Я.Варонка, віцэ-старшыні І.Цвікевіч і Н.Ліпоўскі, скарбнік П.Мядзёлка. Налічвала 32 чал. Мела аддзяленні і прадстаўніцтвы ў Берліне (А.Бароўскі), на Гродзеншчыне (С.Баран-Нямір), у Вільні (А.Карабач), Празе (М.Вяршынін), Рызе (К.Езавітаў), Канстанцінопалі, Амерыцы. БТЧК супрацоўнічала з эміграцыйным урадам БНР у Коўне, урадавымі ўстановамі Літвы, Літоўскім т-вам Чырв. Крыжа. Займалася выдавецкай дзейнасцю, у 1921 выпусціла 3 маркі серыі «Беларусь. Пошта», збор ад іх продажу пайшоў на дабрачынныя мэты.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕЛАРУ́СКІ МУЗЫ́ЧНА-ДРАМАТЫ́ЧНЫ ГУРТО́Ку Вільні,
культурна-асветнае згуртаванне бел. інтэлігенцыі ў 1911—16. Разгарнуў шырокую культ.-асв. дзейнасць, праводзіў у жыццё ідэі газ. «Наша ніва», садзейнічаў грамадска-паліт. адраджэнскаму руху, станаўленню бел.прафес.драм. і муз. мастацтва. Наладжваў вечары нац. культуры ў форме бел. вечарынак — сінтэтычных канцэртаў, якія ўключалі паказ невял. п’ес, выступленні хору, салістаў, чытальнікаў і танцораў. Удзельнікамі гуртка ўпершыню паст. «Паўлінка» Я.Купалы (1913) і «Залёты» В.Дуніна-Марцінкевіча (1915), а таксама «Модны шляхцюк» К.Каганца, «Міхалка» Далецкіх, «Як яны жаніліся» А.Валодзьскага, «Хам» і «У зімовы вечар» паводле Э.Ажэшкі, «Пашыліся ў дурні» М.Крапіўніцкага і інш. Спектаклі ставілі Ф.Аляхновіч і А.Бурбіс. Сярод удзельнікаў Ян Булгак, З.Бядуля, А.Ляжневіч, С.Маркевіч, П.Мядзёлка, Цётка, Л. і Ч.Родзевічы, М.Шыла і інш. Хорам кіравалі Л.Рагоўскі, І.Шыдла, М.Ячыноўская.
А.В.Сабалеўскі.
Беларускі музычна-драматычны гурток. Удзельнікі спектакля «Залёты».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
фрак, ‑а, м.
Парадны мужчынскі сурдут, звычайна чорнага колеру, з выразанымі спераду поламі і вузкімі доўгімі фалдамі ззаду. А колькі было бегатні, пакуль гурткоўцы раздабылі старую папоўскую расу або чорны хвастаты фрак для гарадскога дарэвалюцыйнага паніча.Краўчанка.Выходзіць у чорным фраку кіраўнік хору кампазітар Рагоўскі.Мядзёлка.
[Фр. frac.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шчы́лінка, ‑і, ДМ ‑нцы; Рмн. ‑нак; ж.
Памянш.-ласк.да шчыліна; невялікая шчыліна. Грубачка стаяла беленькая, ні шчылінкі, ні драпінкі на ёй.Ермаловіч.// Пра вочы. [Багдановіч] высокі, худы, з вузенькімі шчылінкамі праніклівых вачэй, у студэнцкай тужурцы. Густы чуб непаслухмяных цёмна-русых валасоў звісаў на лоб.Мядзёлка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)