МІ́НСКАЕ МУЗЫ́ЧНАЕ ВУЧЫ́ЛІШЧА імя М.​І.​Глінкі,

сярэдняя спецыяльная навуч. ўстанова ў сістэме музычнай адукацыі. Засн. ў 1924 у Мінску, да 1937 наз. Бел. дзярж. муз. тэхнікум. З 1957 імя Глінкі. Рыхтуе музыкантаў-інструменталістаў, спевакоў, дырыжораў, музыказнаўцаў, артыстаў эстрады і цырка, выкладчыкаў. Навучанне дзённае.

Выкладчыкі і навучэнцы М.м.в. вялі актыўную канцэртную дзейнасць. Напр., у 1924/25 навуч. г. яны правялі 2 цыклы з 15 гіст. канцэртаў, у якіх выконвалі творы бел. кампазітараў, рус. і замежнай класікі. З 1925 выступаў і сімф. аркестр, яго рэпертуар уключаў творы муз. класікі, бел. кампазітараў Р.​Пукста, Я.​Цікоцкага, М.​Чуркіна і інш. У 1928 оперны клас паставіў пад кіраўніцтвам В.​Цвяткова і І.​Гітгарца оперу «Фауст» Ш.​Гуно ў перакладзе на бел. мову Ю.​Дрэйзіна. Гал. партыі выканалі навучэнцы Л.​Александроўская, П.​Валадзько, М.​Цюрэмнаў, удзельнічалі хор, аркестр, балет. Пастаўлены таксама оперы «Русалка» А.​Даргамыжскага (1929) і «Севільскі цырульнік» Дж.​Расіні (1930). У 1930 на базе опернага і балетнага класаў вучылішча створана Беларуская студыя оперы і балета (з 1933 Дзярж. т-р оперы і балета БССР). М.м.в. адыграла значную ролю ў станаўленні і развіцці бел. муз. культуры. У розныя гады ў ім выкладалі нар. арт. СССР І.​Жыновіч, нар. арт. Беларусі М.​Аладаў, засл. дзеячы маст. Беларусі М.​Браценнікаў, І.​Гітгарц, М.​Маслаў, Л.​Мухарынская, Г.​Папавіцкі, Г.​Пятроў, Б.​Смольскі, Р.​Шаршэўскі, засл. артысты Беларусі А.​Амітон, М.​Бергер, А.​Бяссмертны, С.​Навіцкі, засл. дзеяч культуры Беларусі М.​Мінянкова, а таксама Э.​Азарэвіч, А.​Баначыч, І.​Бары, І.​Варэнікаў, А.​Віўен, Ю.​Дрэйзін, Я.​Жыў, Г.​Жыхараў, А.​Краўзе, Ю.​Ляцецкі, С.​Маркоўскі, В.​Несцярэнка, С.​Нісневіч, Б.​Паграбняк, Я.​Прохараў, І.​Салодчанка, Я.​Сцягенны, В.​Сямашка, Н.​Фалейчык, Б. і І.​Фідлоны, В.​Цвяткоў, Я.​Цымбал, Л.​Шварц, Т.​Шнітман, Я.​Штэйман, Б.​Яўзераў.

Будынак Мінскага музычнага вучылішча імя М.​І.​Глінкі.

У 1999/2000 навуч. г. спецыяльнасці: фп., струнныя, духавыя і ўдарныя, нар., эстр. інструменты, спевы, хар. дырыжыраванне, тэорыя музыкі, музыказнаўства, артыст эстрады, артыст цырка. Працуюць творчыя калектывы: камерны, духавы, эстр. аркестры, 2 аркестры нар. інструментаў (бел. і рускіх), акад. і нар. хары, шматлікія камерныя ансамблі, у т. л. цымбальны. Сярод выкладчыкаў засл. настаўніца Беларусі Л.​Ліхачэўская, засл. арт. Беларусі Т.​Сцяпанава, засл. дзеячы культуры Беларусі А.​Каландзёнак, А.​Мурзіч. За час існавання вучылішча падрыхтавала больш за 7 тыс. спецыялістаў. Сярод выпускнікоў: І.​Абраміс, Л.​Александроўская, У.​Алоўнікаў, С.​Асновіч, Б.​Афанасьеў, А.​Багатыроў, І.​Балоцін, М.​Бергер, В.​Бурковіч, В.​Вуячыч, Л.​Ганестава, М.​Дзянісаў, С.​Друкер, Я.​Еўдакімаў, І.​Жыновіч, А.​Кавалёў, А.​Кагадзееў, У.​Кіняеў, А.​Кузняцоў, І.​Любан, Л.​Масленікава, С.​Навіцкі, М.​Пігулеўскі, Г.​Пятровіч, Т.​Раеўская, А.​Русак, Н.​Сакалоўскі, Б.​Смольскі, Р.​Сурус, Г.​Халшчанкова, Э.​Ханок, Б.​Шангін, Х.​Шмелькін і інш. У розныя гады вучылішча ўзначальвалі: Бяссмертны, Каландзёнак, Р.​Грышаеў, І.​Мысліўчык, Я.​Бароўскі, В.​Аўраменка, М.​Прашко, У.​Рылатка, У.​Зарэцкі, В.​Башура (з 1991).

В.​П.​Пракапцова, Л.​Я.​Школьнікаў.

т. 10, с. 413

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

музы́чны

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. музы́чны музы́чная музы́чнае музы́чныя
Р. музы́чнага музы́чнай
музы́чнае
музы́чнага музы́чных
Д. музы́чнаму музы́чнай музы́чнаму музы́чным
В. музы́чны (неадуш.)
музы́чнага (адуш.)
музы́чную музы́чнае музы́чныя (неадуш.)
музы́чных (адуш.)
Т. музы́чным музы́чнай
музы́чнаю
музы́чным музы́чнымі
М. музы́чным музы́чнай музы́чным музы́чных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

музы́чны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. музы́чны музы́чная музы́чнае музы́чныя
Р. музы́чнага музы́чнай
музы́чнае
музы́чнага музы́чных
Д. музы́чнаму музы́чнай музы́чнаму музы́чным
В. музы́чны (неадуш.)
музы́чнага (адуш.)
музы́чную музы́чнае музы́чныя (неадуш.)
музы́чных (адуш.)
Т. музы́чным музы́чнай
музы́чнаю
музы́чным музы́чнымі
М. музы́чным музы́чнай музы́чным музы́чных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

вершава́на-музы́чны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. вершава́на-музы́чны вершава́на-музы́чная вершава́на-музы́чнае вершава́на-музы́чныя
Р. вершава́на-музы́чнага вершава́на-музы́чнай
вершава́на-музы́чнае
вершава́на-музы́чнага вершава́на-музы́чных
Д. вершава́на-музы́чнаму вершава́на-музы́чнай вершава́на-музы́чнаму вершава́на-музы́чным
В. вершава́на-музы́чны (неадуш.)
вершава́на-музы́чнага (адуш.)
вершава́на-музы́чную вершава́на-музы́чнае вершава́на-музы́чныя (неадуш.)
вершава́на-музы́чных (адуш.)
Т. вершава́на-музы́чным вершава́на-музы́чнай
вершава́на-музы́чнаю
вершава́на-музы́чным вершава́на-музы́чнымі
М. вершава́на-музы́чным вершава́на-музы́чнай вершава́на-музы́чным вершава́на-музы́чных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

тэатра́льна-музы́чны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. тэатра́льна-музы́чны тэатра́льна-музы́чная тэатра́льна-музы́чнае тэатра́льна-музы́чныя
Р. тэатра́льна-музы́чнага тэатра́льна-музы́чнай
тэатра́льна-музы́чнае
тэатра́льна-музы́чнага тэатра́льна-музы́чных
Д. тэатра́льна-музы́чнаму тэатра́льна-музы́чнай тэатра́льна-музы́чнаму тэатра́льна-музы́чным
В. тэатра́льна-музы́чны (неадуш.)
тэатра́льна-музы́чнага (адуш.)
тэатра́льна-музы́чную тэатра́льна-музы́чнае тэатра́льна-музы́чныя (неадуш.)
тэатра́льна-музы́чных (адуш.)
Т. тэатра́льна-музы́чным тэатра́льна-музы́чнай
тэатра́льна-музы́чнаю
тэатра́льна-музы́чным тэатра́льна-музы́чнымі
М. тэатра́льна-музы́чным тэатра́льна-музы́чнай тэатра́льна-музы́чным тэатра́льна-музы́чных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

сло́ўна-музы́чны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. сло́ўна-музы́чны сло́ўна-музы́чная сло́ўна-музы́чнае сло́ўна-музы́чныя
Р. сло́ўна-музы́чнага сло́ўна-музы́чнай
сло́ўна-музы́чнае
сло́ўна-музы́чнага сло́ўна-музы́чных
Д. сло́ўна-музы́чнаму сло́ўна-музы́чнай сло́ўна-музы́чнаму сло́ўна-музы́чным
В. сло́ўна-музы́чны (неадуш.)
сло́ўна-музы́чнага (адуш.)
сло́ўна-музы́чную сло́ўна-музы́чнае сло́ўна-музы́чныя (неадуш.)
сло́ўна-музы́чных (адуш.)
Т. сло́ўна-музы́чным сло́ўна-музы́чнай
сло́ўна-музы́чнаю
сло́ўна-музы́чным сло́ўна-музы́чнымі
М. сло́ўна-музы́чным сло́ўна-музы́чнай сло́ўна-музы́чным сло́ўна-музы́чных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

сцэні́чна-музы́чны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. сцэні́чна-музы́чны сцэні́чна-музы́чная сцэні́чна-музы́чнае сцэні́чна-музы́чныя
Р. сцэні́чна-музы́чнага сцэні́чна-музы́чнай
сцэні́чна-музы́чнае
сцэні́чна-музы́чнага сцэні́чна-музы́чных
Д. сцэні́чна-музы́чнаму сцэні́чна-музы́чнай сцэні́чна-музы́чнаму сцэні́чна-музы́чным
В. сцэні́чна-музы́чны (неадуш.)
сцэні́чна-музы́чнага (адуш.)
сцэні́чна-музы́чную сцэні́чна-музы́чнае сцэні́чна-музы́чныя (неадуш.)
сцэні́чна-музы́чных (адуш.)
Т. сцэні́чна-музы́чным сцэні́чна-музы́чнай
сцэні́чна-музы́чнаю
сцэні́чна-музы́чным сцэні́чна-музы́чнымі
М. сцэні́чна-музы́чным сцэні́чна-музы́чнай сцэні́чна-музы́чным сцэні́чна-музы́чных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

электро́нна-музы́чны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. электро́нна-музы́чны электро́нна-музы́чная электро́нна-музы́чнае электро́нна-музы́чныя
Р. электро́нна-музы́чнага электро́нна-музы́чнай
электро́нна-музы́чнае
электро́нна-музы́чнага электро́нна-музы́чных
Д. электро́нна-музы́чнаму электро́нна-музы́чнай электро́нна-музы́чнаму электро́нна-музы́чным
В. электро́нна-музы́чны (неадуш.)
электро́нна-музы́чнага (адуш.)
электро́нна-музы́чную электро́нна-музы́чнае электро́нна-музы́чныя (неадуш.)
электро́нна-музы́чных (адуш.)
Т. электро́нна-музы́чным электро́нна-музы́чнай
электро́нна-музы́чнаю
электро́нна-музы́чным электро́нна-музы́чнымі
М. электро́нна-музы́чным электро́нна-музы́чнай электро́нна-музы́чным электро́нна-музы́чных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

літарату́рна-музы́чны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. літарату́рна-музы́чны літарату́рна-музы́чная літарату́рна-музы́чнае літарату́рна-музы́чныя
Р. літарату́рна-музы́чнага літарату́рна-музы́чнай
літарату́рна-музы́чнае
літарату́рна-музы́чнага літарату́рна-музы́чных
Д. літарату́рна-музы́чнаму літарату́рна-музы́чнай літарату́рна-музы́чнаму літарату́рна-музы́чным
В. літарату́рна-музы́чны (неадуш.)
літарату́рна-музы́чнага (адуш.)
літарату́рна-музы́чную літарату́рна-музы́чнае літарату́рна-музы́чныя (неадуш.)
літарату́рна-музы́чных (адуш.)
Т. літарату́рна-музы́чным літарату́рна-музы́чнай
літарату́рна-музы́чнаю
літарату́рна-музы́чным літарату́рна-музы́чнымі
М. літарату́рна-музы́чным літарату́рна-музы́чнай літарату́рна-музы́чным літарату́рна-музы́чных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

рэвю́, нескл., н.

Тэатральны агляд — прадстаўленне з паасобных сцэн, эпізодаў і нумароў.

Музычнае р.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)