музыказна́ўчы ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да музыказнаўства. Музыказнаўчыя даследаванні. Музыказнаўчая літаратура.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
muzykologia
ж. музыказнаўства
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
Крытыка музычная, гл. Музыказнаўства
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
А́ДЛЕР (Adler) Гвіда (1.11.1855, Іванчыцэ, Славакія — 15.2.1941),
аўстрыйскі музыказнавец; адзін з заснавальнікаў сучаснага музыказнаўства. Асн. працы па метадалогіі гісторыі музыкі, тэорыі муз. стыляў, эстэтыцы. Удзельнічаў у выданні «Квартальніка музычнай навукі» (з 1884) і серыі «Помнікі музычнага мастацтва ў Аўстрыі» (1894—1938). Адзін з заснавальнікаў Акадэмічнага вагнераўскага т-ва (1870-я г.) і ініцыятараў стварэння Міжнароднага таварыства музыказнаўства, з 1927 яго ганаровы старшыня.
т. 1, с. 112
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЛУ́МЕ (Blume) Фрыдрых (5.1.1893, г. Шлюхтэрн, Германія — 22.11.1975),
нямецкі музыказнавец. Праф. ун-таў у Лейпцыгу, Берліне, Кілі. У 1927—29 кіраўнік Ін-та муз. навукі, з 1935 супрацоўнік Дзярж. ін-та ням. музыказнаўства. З 1951 кіраўнік створанай ім міжнар. камісіі па арганізацыі выдання «Міжнародны даведнік музычных крыніц». Асн. працы прысвечаны музыцы 16—18 ст., у т. л. І.С.Баху. Рэдактар выданняў «Спадчына нямецкай музыкі» (1935—43), «Нямецкая музычная культура» (1939—45), поўнага збору твораў М.Прэторыуса (1928—40). Заснавальнік і рэдактар энцыклапедыі «Музыка ў гісторыі і сучаснасці» (т. 1—18, 1949—85). Прэзідэнт Міжнар. т-ва музыказнаўства (1958—62).
Літ.:
Festschrift Fr. Blume zum 70. Geburstag. Kassel etc., 1963.
т. 3, с. 197
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЫ́МАН (Riemann) Гуга (18.7.1849, г. Зондэрсгаўзен, Германія — 10.7.1919),
нямецкі музыказнавец, стваральнік адной з буйнейшых тэарэт. школ музыказнаўства, т.зв. функцыянальнай школы. Ганаровы чл. Нац. акадэміі «Санта-Чэчылія» ў Рыме (1887), Каралеўскай акадэміі ў Фларэнцыі (1894), ганаровы д-р музыкі Эдынбургскага ун-та (1899) і інш. З 1878 выкладаў ва ун-тах Германіі, з 1901 праф. Лейпцыгскага ун-та, з 1908 дырэктар Ін-та музыказнаўства, з 1914 — заснаванага ім Дзярж. ін-та муз. навукі (Лейпцыг). Працы па гісторыі музыкі, муз. эстэтыцы і крытыцы. Распрацоўваў універсальную сістэматызацыю і тэарэт. асновы музыкі на базе аналізу меладычных, гарманічных, рытмічных элементаў, арганізацыі іх у адзінае муз. цэлае. Даў новы погляд на праблему фарміравання венскай класічнай школы, паказаў значэнне творчасці кампазітараў мангеймскай школы і інш. Аўтар «Музычнага слоўніка» (1882; 12-е выд., т. 1—5, 1959—75), «Кіраўніцтва па гісторыі музыкі» (т. 1—5, 1901—13) і інш.
т. 13, с. 508
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЦЕПАНЦЭ́ВІЧ Калерыя Іосіфаўна (н. 21.3.1926, г. Ніжні Ноўгарад, Расія),
бел. музыказнавец, педагог. Засл. работнік вышэйшай школы Беларусі (1977). Канд. мастацтвазнаўства (1982). Праф. (1982). Скончыла Маскоўскі муз.-пед. ін-т імя Гнесіных (1953). З 1945 выкладчык муз. навуч. устаноў у Горкім і Маскве, з 1957 — Бел. акадэміі музыкі (у 1963—86 прарэктар, заг. кафедры, з 1987 праф.). Даследуе праблемы муз. выхавання і адукацыі, выканальніцтва, творчасць рус. і бел. кампазітараў. Аўтар прац: «Варыяцыйнасць у опернай творчасці М.І.Глінкі» (1966), «Новыя тэндэнцыі ў развіцці беларускага музычнага мастацтва: (Канец 50-х — першая палова 70-х гг.)» (1981). Сааўтар «Гісторыі беларускай савецкай музыкі» (1971), «Гісторыі беларускай музыкі» (М., 1976) і інш. Складальнік кн. «З гісторыі музыказнаўства ў Беларусі: Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі, 1932—1992» (2002), складальнік і рэдактар н.-д. зб-каў «Пытанні музыказнаўства» (1981), «Даследаванні пра музыку» (1985), метадычных дапаможнікаў, праграм для дзіцячых муз. школ, ВНУ.
М.Р.Солапаў.
т. 15, с. 307
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СУРВІ́ЛА Паўліна (н. 1961, Мадрыд),
амерыканскі этнамузыколаг і мастачка бел. паходжання. Д-р у галіне музыказнаўства, прафесар. Дачка І.Сурвілы. Жыла ў Іспаніі, Францыі, з канца 1960-х г. у Канадзе, цяпер у ЗША. Служыла музыкантам у канадскім войску. Скончыла ун-т у ЗША (штат Мічыган; 1992). Выкладае ва ун-це Паўн. Караліны. Даследуе бел. музыку Мінска, Палесся, Беласточчыны і інш. мясцін. Займаецца жывапісам (найб. значная маст. выстаўка ў 1996 у штаце Агайо, ЗША), малюе на бел. сюжэты. Аўтар шэрагу публікацый у амер. друку пра бел. традыц. і рок-музыку.
А.С.Ляднёва, Г.Г.Сяргеева.
т. 15, с. 279
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФЕТЫ́С (Fétis) Франсуа Жазеф (25.3.1784, г. Монс, Бельгія — 26.3.1871),
бельгійскі музыказнавец, кампазітар, педагог. Вучань Л.Керубіні і Ф.А.Буальдзьё. З 1821 праф., з 1826 гал. бібліятэкар Парыжскай кансерваторыі, з 1833 дырэктар Брусельскай кансерваторыі і кіраўнік Каралеўскай капэлы. Кіраўнік франц. і бельг. музыказнаўчых школ сярэдзіны 19 ст. Адзін з заснавальнікаў параўнальнага і гіст. музыказнаўства. Упершыню ў Францыі ўвёў паняцце муз. эстэтыкі, заснавальнік прафес. муз. крытыкі. Аўтар фундаментальных прац па лексікаграфіі і гісторыі музыкі. Сярод муз. твораў оперы, сімфоніі і інш.
Тв.:
Рус. пер. — О философии и поэтике музыки // Музыкальная эстетика Франции XIX в. М., 1974.
т. 16, с. 362
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)