mit j-m in ~ kómmen* сутыкну́цца з кім-н., мецьспра́вуз кім-н.
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
сутыка́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1.Незак.да сутыкнуцца (у 1–3 знач.).
2. Датыкацца, дакранацца ўзаемна. [Настаўніца] завяла патэфон, я пачаў выбіраць пласцінкі, рукі нашы ўвесь час сутыкаліся.Лупсякоў.
3. Размяшчацца блізка да чаго‑н.; мець сумежныя бакі; межавацца. [Паліна:] — Пайсці ўскрайкам лугу, што сутыкаўся з полем, значыла выдаць сябе.Кавалёў.
4. Уступаць у якія‑н. адносіны, узаемадзеянне, кантакт з кім‑, чым‑н.; мецьсправуз кім‑, чым‑н. Важным сродкам узбагачэння слоўнікавага саставу старабеларускай мовы з’явілася запазычванне лексікі з іншых, пераважна суседніх моў, з якімі ў большай ці меншай ступені сутыкалася ў старажытнасці беларуская мова.Жураўскі.
5.Зал.да сутыкаць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ве́дацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
Разм.
1.зкім‑,чым‑н.Мецьсправу; знацца. Каб не тая выпадковасць, дык, пэўна, ніколі і не ведаліся б, хоць жылі ў суседніх мястэчках — за якіх трыццаць кіламетраў адно ад аднаго.Марціновіч.
2.безас. Пра наяўнасць звестак аб кім‑, чым‑н. [Леўка:] — Не зналася і не ведалася, што ты, Макар Васільевіч, прыбыў у наш Рагозін, ды і не адзін, а з маладзіцай.Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Судзі́ць ’меркаваць, абмяркоўваць’, ’асуджаць, ганіць’, ’разглядаць правіннасць, злачынства ў судовым парадку’, судзі́цца ’звяртацца ў суд, мецьсправуз судом’, ’быць пад судом, мець судзімасць’, ’прадвызначыцца, пашанцаваць’: не судзілася мне долі (ТСБМ, Нас., Шат., Байк. і Некр., Сл. ПЗБ), ст.-бел.судити ў розных значэннях (XIV ст., КГС). Укр.суд́ити, рус.суди́ть, ст.-рус.судити, польск.sądić, в.-луж.sudźić, н.-луж.suźiś, чэш.souditi, славац.súdiť, серб.-харв.су́дити, славен.sọ́diti, балг.съ́дя, макед.суди, ст.-слав.сѫдити ’судзіць, асуджаць, прымаць рашэнне’. Прасл.*sǫditi дэрыват ад *sǫdъ ’суд’. Гл. Фасмер, 3, 795–796; Борысь, 539; Шустар-Шэўц, 1376.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
судзі́цца, суджуся, судзішся, судзіцца; незак.
1. Звяртацца ў суд, мецьсправуз судом. Пятрусь хадовы чалавек, судзіцца ўмее.Брыль.// Весці судовую цяжбу з кім‑н. Не бярэ ніхто да сэрца, Што ні зробяць прастачкі; З імі біцца Ці судзіцца Не заведзена ў народзе.Жычка.Казалі, што неяк сорам судзіцца за дзесяць снапоў аўса.Крапіва.Нечым халодным, як асенняя шэрань, абдало тады Яніну ад гэтай размовы. Яна ўявіла сабе, як сорамна будзе ёй судзіцца з беднымі людзьмі.Кірэенка.Сам .. [Рыгор] пацішэў крыху. Раней жа праз увесь век свой усё судзіўся то з гэтым, то з тым.Чорны.
2. Быць пад судом, мець судзімасць.
3.таксамазак. Прадвызначыцца, пашанцаваць. [Мушка-зелянушка:] — «Ой, чаму ж ды не судзілася мне долі, — Што мяне і не сваталі ніколі?»Багдановіч.
4.Зал.да судзіць (у 2, 3 і 4 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Разм.З цяжкасцю данесці, давезці, дацягнуць да якога‑н. месца. Давалачы лодку да ракі. □ Хлопцы хутка давалаклі.. [ваўчанё] да месца, успіхнулі на павозку.Якімовіч.
•••
Ног не давалачы — не мець сіл дайсці куды‑н. — Дадому ты такі не пойдзеш, — запярэчыў Ёська. — Ты і ног туды не давалачэш. — Яшчэ і цябе давалаку, гавары вось хутчэй пра справу ды пойдзем.Галавач.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
deal2[di:l]v.(dealt)
1. (with)мецьспра́ву (з кім-н./чым-н.);
This chapter deals with the prob lems of… У гэтым раздзеле разглядаюцца праблемы…
2. (with) ста́віцца (да каго-н.); абыхо́дзіцца (з кім-н.);
What is the best way of dealing with young criminals? Як лепей за ўсё абыходзіцца з малалетнімі злачынцамі?
3. здава́ць (пра карты)
deal in[ˌdi:lˈɪn]phr. v. гандлява́ць, спецыялізава́цца на про́дажы яко́га-н. тава́ру; займа́цца (чым-н.)
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
Каўта́ць ’глытаць’ (дыял.; ТСБМ, БРС, Шат.), каўтану́ць ’праглынуць’ (Сцяшк. МГ), каўток ’глыток’. Параўн. рус.дыял.колтну́ть ’глытнуць’, колто́к ’глыток’, укр.ковта́ти ’глытаць’, ’каўтаць’. Фасмер (2, 297) параўноўвае зпольск.kłtać. Але паводле Слаўскага, 274, польскае слова нідзе не зафіксавана. Магчыма, мы маем справуз двума прасл. варыянтамі слова: *glъt‑ і *kъlt‑. Пры гэтым трэба мець на ўвазе, што і.-е. адпаведнікі ёсць толькі для варыянта *glъt‑: параўн. ст.-рус.глътати, чэш.hltati, балг.гъ́лтам і г. д., якія блізка стаяць да лац.glūtio glūtīre ’глытаць’. Параўн. Фасмер, там жа; Траўтман, 93; падрабязна, з аглядам літаратуры, Трубачоў, Эт. сл., 6, 157–158.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
стыка́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
Разм.
1.Мець сумежныя бакі, межы; размяшчацца, падыходзіць вельмі блізка, упрытык. І пеўнікаў над франтонамі, дзе стыкаюцца ветравыя дошкі, таксама зрабіў Антон.Пальчэўскі.І Вадап’ян усімі сродкамі стараецца барзджэй прыблізіць тую часіну, калі ён паставіць свой дом на гэтым вось пляцы, што стыкаецца з пляцам пана Тарбецкага.Колас.Назаўтра раніцаю Грышка хадзіў па [ўс]краіне лесу, які стыкаўся з канцамі сялянскіх загонаў той вёскі, дзе патрэбна было зрабіць разведку.Чарот.
2. Быць, знаходзіцца дзе‑н. які‑н. час, прыпыняцца. Працавала .. [Юзэфа] ў аўтакалоне дарожніцай, рэдка стыкалася дома і не глядзела Андрэя.Пташнікаў.І .. [Анісім] не стыкаўся дома — усё бегаў то з касою, то з граблямі і рабіў сена: яго можна было ўзімку прадаць і выручыць добрыя грошы...Сачанка.
3. Нечакана сустракацца з кім‑н. (пры ўваходзе, выхадзе і пад.). [Алена Сцяпанаўна:] — Дарэчы, я зайшла сказаць, што вас кліча дырэктар. — Выходзіць, але ў дзвярах і стыкаецца з дырэктарам.Скрыган.
4.перан. Уступаць у якія‑н. адносіны, кантакт з кім‑н.; мецьсправуз кім‑н. Некаторыя, што стыкаліся з .. [Сашкам Стафанковічам] па службе, мелі яго за чалавека вялікага розуму і практыкі.Чорны.Гэта не перашкаджала .. [Веры] заўсёды быць у дзейнай бадзёрасці і перадаваць гэту бадзёрасць усім, хто з ёю стыкаўся.Зарэцкі.
5.перан. Быць звязаным з чым‑н.; мець дачыненне да чаго‑н. [Лабановіч:] — Нашы інтарэсы не стыкаюцца, і нам няма за што пасварыцца нават.Колас.
•••
Дзверы не стыкаюццагл. дзверы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
кульга́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
1. Хадзіць, ісці, нясмела прыступаючы на карацейшую ці балючую нагу. Андрэйка кульгаў і адставаў, а Коля тое і рабіў, што праз кожную хвіліну спыняўся, каб пачакаць таварыша.Сіняўскі.
2. Быць кульгавым, мець карацейшую ці балючую нагу. [Шолам] з прыроды быў глухаваты.. і кульгаў на правую нагу.Корбан.//перан.Разм.Мець значныя недахопы, быць непаўнацэнным у якіх‑н. адносінах. — Зразумейце вы, што ваша тэорыя кульгае... Выпраўце яе, — спачувальна ўхмыльнулася Зося.Шынклер.Непакоіла дысцыпліна. Яна, як кажуць, пачала кульгаць. Многія з выхаванцаў, што наступілі ў дзетдом у апошні час, былі хлопцы цёртыя.Нядзведскі.
3.Разм. Дрэнна ведаць які‑н. вучэбны прадмет, не паспяваць па якім‑н. прадмеце. Кульгаць па матэматыцы.// Быць недастаткова засвоеным (пра які‑н. вучэбны прадмет). У яго фізіка кульгае.
•••
Кульгаць на абедзве нагі — а) будучы недастаткова дасведчаным у якой‑н. справе, рабіць значныя промахі; б) праходзіць дрэнна, з перабоямі, зрывамі (пра справу, работу і інш.). Дысцыпліна кульгае на абедзве нагі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)