Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
трамбо́н, ‑а, м.
Духавымедны музычны інструмент нізкага і рэзкага тэмбру, які мае выгляд двойчы выгнутай трубкі з шырокай гарлавінай.
[Іт. trombone.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
фанфа́ра, -ы, мн. -ы, -фа́р, ж.
1.Медныдухавы музычны інструмент, які мае выгляд падоўжанай трубы.
Пад гукі фанфар (таксама перан.: вельмі ўрачыста).
2. Музычная фраза, кароткі сігнал урачыстага характару, які выконваецца на такім інструменце.
Загучалі фанфары.
|| прым.фанфа́рны, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
БАРЫТО́Н (італьян. baritono),
1) мужчынскі голас сярэдняга рэгістру (паміж басам і тэнарам). Дыяпазон A — as1. Вылучаюць лірычны барытон, больш мяккі і рухомы, бліжэй да драм.тэнара, і драматычны барытон, больш мужны і моцны, бліжэй да баса.
2) Басовы струнны смычковы інструмент сям’і віёлаў з 6—7 асноўнымі і 7—20 (і болей) рэзаніруючымі струнамі (выкарыстоўваліся і для ігры шчыпком).
3) Духавымедны муштучны інструмент з сям’і шырокамензурных вентыльных духавых інструментаў (саксгорнаў і інш.).
4) Абазначэнне разнавіднасцяў у сем’ях духавых інструментаў (напр., саксафон-барытон, барытонавы габой і інш.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Трамбо́н ’духавымедны музычны інструмент’ (ТСБМ). Праз польскую ці рускую мовы з італ.trombone ’вялікая труба’, якое ад tromba ’труба’ (Фасмер, 4, 105; Голуб-Ліер, 490; ЕСУМ, 5, 647).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
геліко́н
(гр. helikon)
медны басовы духавы музычны інструмент.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
горн, ‑а, м.
Медныдухавы музычны інструмент для падачы сігналаў. Горн пераліўны Дзяцей будзіць рана.Нядзведскі.Зноў горн наш іграе, На збор заклікае; Хутчэй на лінейку ідзём.Журба.
[Ням. Horn — рог.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ВАЛТО́РНА (ням. Waldhorn літар. лясны рог),
медныдухавы муштуковы муз.інструмент; уяўляе сабой метал. ўліткападобную трубку з моцна расшыраным раструбам. Узнікла ў 2-й пал. 17 ст. ў выніку ўдасканалення паляўнічага рога. Напачатку існавалі валторны розных строяў з натуральным гукарадам. У канцы 19 — пач. 20 ст. з’явіліся клапанныя і вентыльныя валторны з поўным храматычным гукарадам. Сучасная валторна мае 3 дадатковыя трубкі з вентыльным механізмам, якія ўключаюцца ў асн. ствол; вырабляецца ў строях F або B (радзей Es); дыяпазон H1 — f2. Аркестравы, ансамблевы і сольны інструмент. На Беларусі вядома з 2-й пал. 17 ст. Была ў складзе аркестраў і капэл 2-й пал. 18 ст. У наш час бытуе ў нар.інстр. практыцы асобных раёнаў. Класы валторны існуюць у вышэйшых і сярэдніх спец.муз. установах.