АСТЭ́РМАНСКАЯ ЦУКРО́ВАЯ МАНУФАКТУ́РА Дзейнічала на тэр. Беларусі ў 1855—61 у фальварку Астэрманск Рагачоўскага пав. Мела цёрачную машыну, 6 гідраўлічных прэсаў, 2 стужачныя прэсы для адціскання соку, 7 катлоў. Працавалі 172 рабочыя. Прадукцыю збывалі ў Маскву.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
перо́н, ‑а, м.
Пасажырская платформе, каля якой спыняюцца паязды на чыгуначнай станцыі. Натоўп стаяў на другім пероне, каля цягніка, які збіраўся ісці ў Маскву.Галавач.Вэня Шпулькевіч [ш]пацыраваў на пероне пасажырскага вакзала і нецярпліва азіраўся. Поезд стаяў гатовы да адыходу.Чорны.
[Фр. perron.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
АСТА́Ф’ЕЎ Сценька, бел. ювелір 17 ст., «майстар сярэбранай справы». Жыў у Полацку. У час вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—67 разам з вучнем Антошкам Шчасным, пляменнікам Івашкам і інш. полацкімі рамеснікамі вывезены ў Маскву. Працаваў у Аружэйнай палаце Маскоўскага Крамля.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІ́НСКАЯ АБУТКО́ВАЯ ФА́БРЫКА «СКАРАХО́Д».
Дзейнічала ў 1911—15 у Мінску. Належала Маскоўскаму акц. т-ву скуры і мех. абутку «Шаўрахром». Вырабляла абутак для рас. арміі. Мела паравы рухавік. Працавала каля 50 чал. У 2-й пал. 1915 эвакуіравана ў Маскву.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
замяшча́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
1.Незак.да замясціць.
2.каго-што. Часова выконваць чые‑н. абавязкі; быць чыім‑н. намеснікам. Замяшчаць загадчыка. □ Залескі быў хворы, і Яўген часова замяшчаў яго.Шамякін.Мяснікоў выехаў у Маскву, затым у Магілёў — замяшчаць вярхоўнага галоўнакамандуючага.Мехаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ВАЙНА́ РЭ́ЧЫ ПАСПАЛІ́ТАЙ З РАСІ́ЯЙ 1609—18,
вайна за вяртанне Смаленскай зямлі і за ўтварэнне федэрацыі Рэчы Паспалітай з Маскоўскай дзяржавай. У сувязі з няўстойлівым становішчам у Маскоўскай дзяржаве баярская апазіцыя, жадаючы пазбавіцца ад цара Васіля Шуйскага, патаемна прапанавала царскую карону каралевічу Уладзіславу, сыну караля польскага і вял.кн.ВКЛ Жыгімонта III Вазы. Узнік план далучыць Маскоўскую дзяржаву да Рэчы Паспалітай у якасці члена федэрацыі. Зачэпкай для пачатку вайны было ўвядзенне швед. корпуса на чале з Я.Дэлагардзі на тэр. Расіі для барацьбы з атрадамі Лжэдзмітрыя II. Паколькі Жыгімонт III быў у стане вайны са Швецыяй, то ўвядзенне швед. войск у Расію і яе саюз са Швецыяй разглядаўся як варожы акт. У вер. 1609 пачалася аблога Смаленска, але толькі 13.6.1611 горад быў узяты. 4.7.1610 войска С.Жулкеўскага (6,5 тыс.чал.) разбіла рус. войска каля Клушына і падышло да Масквы, дзе ў выніку перавароту цар Шуйскі быў скінуты, а царом абвешчаны Уладзіслаў. Баяры, жыхары Масквы і інш. гарадоў прынеслі яму прысягу. У вер. 1610 войска Рэчы Паспалітай заняло Маскву. 1-е рус. апалчэнне ўзяць Маскву не змагло. У 1612 2-е апалчэнне на чале з К.Мініным і Дз.Пажарскім вызваліла Маскву, у лют. 1613 Земскі сабор абраў царом 16-гадовага М.Ф.Раманава. У наступныя гады Жыгімонт III спрабаваў заваёўваць землі на У, але фінансавыя цяжкасці не дазволілі сабраць вял. войска. У 1617—18 Уладзіслаў сам узначаліў паход на Маскву, але штурм горада вынікаў не даў. Паводле заключанага Дэулінскага перамір’я 1618 да ВКЛ адыходзілі смаленскія (за выключэннем Вязьмы), да Польск. каралеўства — ноўгарад-северскія і чарнігаўскія землі. Каралевіч Уладзіслаў захаваў тытул «цара маскоўскага і ўсяе Расіі».
А.П.Грыцкевіч.
Да арт. Вайна Рэчы Паспалітай з Расіяй 1609—18. Аблога Смаленска беларуска-польскім войскам у 1610. Гравюра Г.Келера.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КО́КЛЯ Іван, бел. пеўчы 17 ст. Служыў у Полацкім Богаяўленскім манастыры. У 1656 паводле ўказа цара Аляксея Міхайлавіча запрошаны з сям’ёй у Маскву з абяцаннем «аддзякаваць за службу», а ў тым выпадку, калі ён не пажадае працаваць у Маскве, адпусціць яго назад у Полацк.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АБУХО́ВІЧ (Міхал Лявон) (? — 22.10.1668),
дзярж. і ваенны дзеяч ВКЛ, мемуарыст. Сын П.К.Абуховіча. Скончыў філас.ф-т Віленскай акадэміі. Служыў пры двары караля Яна Казіміра Вазы. Палкоўнік войска ВКЛ, падкаморы мазырскі (1662), навагрудскі (1665), стражнік ВКЛ (1668). Каралеўскі дыпламат, ганец у Маскву (1650, 1653). У 1651 удзельнічаў у ваен. паходзе супраць Б.Хмяльніцкага, у 1656 ваяваў са шведамі пад Варшавай. Пасля смерці бацькі (1656) камандаваў яго палком. У 1660 пад час бітвы з рус. войскам І.Хаванскага на Брэстчыне трапіў у палон і вывезены ў Маскву (у 1662 абменены на рус. военачальнікаў у Смаленску). Удзельнічаў у паходзе на Браншчыну (1664). Аўтар панегірыкаў, 2 «Дыярыушаў» на польск. мове пра маскоўскія звычкі і традыцыі, сеймы Рэчы Паспалітай, паліт. атмасферу часу, ваен. акцыі, у якіх сам удзельнічаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
касаво́кі, ‑ая, ‑ае.
З касымі вачамі; які мае касавокасць. Адзін [чалавек] чарнявы, плячысты, з пышнымі чорнымі вусамі, крыху касавокі: адно вока пазірала, як кажуць, на Маскву, другое на Варшаву.Колас.//узнач.наз.касаво́кі, ‑ага, м. Пра зайца. Спіць касавокі і сніць, Быццам сабакі гоняць.Хведаровіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Паесці недастаткова, не дасыта. — Калі чалавек паставіў сабе вялікую мэту, дык ён дзеля яе недаспіць, недаесць, вытрымае ўсё...Паслядовіч.Хутка.. [Міхаль] пачаў ездзіць у Маскву, Ленінград.. А ведама ж — дарога: і недаясі, і недаспіш.Сачанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)