маркі́з, ‑а, м.
1. У некаторых краінах Заходняй Еўропы — дваранскі тытул, сярэдні паміж графам і герцагам. // Асоба, якая носіць гэты тытул. Усміхнуўся Янку Мішка: — Гэта ўсё старыя кніжкі — Пра маркізаў і піратаў, Мушкецёраў і абатаў. Грахоўскі.
2. Тое, што і маркграф.
[Фр. marquis ад лац. marchensis — начальнік пагранічнай маркі.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
РАЛА́НД, Роланд (Roland; ? — 15.8.778),
маркграф, прэфект Брэтонскай маркі. У час ісп. паходу Карла Вялікага ў 778 камандаваў атрадам брэтонцаў. Вызначыўся ў баі з баскамі ў Рансевальскай цясніне; загінуў, прыкрываючы адступленне франкаў цераз Пірэнеі. У эпічнай л-ры пра Карла Вялікага апісваецца як яго пляменнік і адзін з 12 паладзінаў (доблесны самаадданы рыцар). Стаў героем эпасу «Песня пра Раланда», паэм італьян. паэтаў канца 15 — пач. 16 ст. «Закаханы Раланд» М.Баярда, «Неўтаймаваны Раланд» Л.Арыёста.
т. 13, с. 286
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)