МАНГО́ЛЬСКАЯ НАЦЫЯНА́ЛЬНА-ДЭМАКРАТЫ́ЧНАЯ РЭВАЛЮ́ЦЫЯ 1921,

нацыянальна-вызв. рэвалюцыя ў Манголіі за аднаўленне нац. дзяржаўнасці і паскарэнне развіцця манг. грамадства. У 1919 кіт. войскі ген. Сюй Шучжэна занялі Манголію Знешнюю і ўстанавілі там жорсткі акупац. рэжым. У гэтых умовах манг. патрыёты (прадстаўнікі інтэлігенцыі, духавенства, арыстакратыі, пастухоў-аратаў) стварылі ў г. Урга 2 падп. гурткі, якія ў чэрв. 1920 аб’ядналіся ў Манг. нар. партыю (МНП, з 1925 Манг. нар.-рэв. партыя). У сярэдзіне 1920 МНП накіравала ў Маскву дэлегацыю ў складзе Д.​Бода, С.​Данзана, Д.Сухэ-Батара і інш. па дапамогу ад РСФСР. Зачэпкай для ўмяшання Сав. Расіі ў справы Манголіі паслужыла ўварванне сюды восенню 1920 рус. белагвардзейскай дывізіі ген. Р.Ф.Унгерна фон Штэрнберга, якая 4.2.1921 заняла Ургу і да крас. выгнала кіт. войскі са Знешняй Манголіі. Унгерн афіцыйна абвясціў незалежнасць краіны і аднавіў уладу богда-гэгэна (кіраўніка ламаісцкай царквы, з 1911 свецкага і духоўнага правіцеля манг. дзяржавы), фактычна ж стаў правіць сам і сваім тэрарыст. рэжымам хутка выклікаў нянавісць насельніцтва. 1—3.3.1921 у г. Кяхта (Расія) адбыўся 1-ы з’езд МНП, на якім старшынёй партыі выбраны Данзан. 13.3.1921 утвораны Часовы нар. ўрад на чале з Бода. Пачалося фарміраванне Манг. нар.-рэв. арміі (МНРА, галоўнакамандуючы — Сухэ-Батар). Пасля звароту Часовага нар. ўрада ў чэрв. 1921 урад Сав. Расіі накіраваў на дапамогу манг. рэвалюцыянерам экспедыцыйны корпус войск Чырв. Арміі пад камандаваннем К.​А.​Неймана, які сумесна з МНРА вызваліў 6.7.1921 Ургу і да жн. ліквідаваў атрады Унгерна. 10.7.1921 ва Урзе створаны Нар. ўрад на чале з Бода. Паводле дагавора з богда-гэгэнам (ліст. 1921) Нар. ўрад пакінуў за ім пасаду намінальнага кіраўніка дзяржавы і засяродзіў у сваіх руках рэальную ўладу. У працэсе выбару шляхоў далейшага развіцця ў кіраўніцтве МНП разгарнулася жорсткая барацьба, на якую аказвалі моцны ўплыў прадстаўнікі сав. кіраўніцтва. У 1922 ад улады адхілены і пакараны смерцю Бода, у 1924 — Данзан (пасля смерці ў лют. 1923 Сухэ-Батара таксама каманд. МНРА). У выніку перамаглі прыхільнікі прасав. лініі. У 1921—24 у М. праведзена нацыяналізацыя зямлі, ліквідавана прыгонніцтва, адменены феад. званні і прывілеі, анулявана запазычанасць працоўных купцам і ліхвярам, рэфармавана мясц. самакіраванне. 3-і з’езд МНП (жн. 1924) афіцыйна прыняў курс на некапіталіст. развіццё краіны. 26.11.1924 (пасля смерці богда-гэгэна) абвешчана Манг. Нар. Рэспубліка.

Літ.:

Рощин С. Они возглавили революцию // Азия и Африка сегодня. 1995. № 9;

Грайворонский В. Исторический выбор // Там жа. 1996. № 7.

В.​У.​Адзярыха.

т. 10, с. 74

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Монго́льская Наро́дная Респу́блика ист. Манго́льская Наро́дная Рэспу́бліка.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Mongolian1 [mɒŋˈgəʊliən] n.

1. манго́л; манго́лка

2. манго́льская мо́ва

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

манго́льскі

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. манго́льскі манго́льская манго́льскае манго́льскія
Р. манго́льскага манго́льскай
манго́льскае
манго́льскага манго́льскіх
Д. манго́льскаму манго́льскай манго́льскаму манго́льскім
В. манго́льскі (неадуш.)
манго́льскага (адуш.)
манго́льскую манго́льскае манго́льскія (неадуш.)
манго́льскіх (адуш.)
Т. манго́льскім манго́льскай
манго́льскаю
манго́льскім манго́льскімі
М. манго́льскім манго́льскай манго́льскім манго́льскіх

Крыніцы: piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

манго́льскі monglisch;

манго́льская мо́ва die monglische Sprche, das Monglische (sub)

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

манго́льскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да Манголіі, манголаў. Мангольскія плямёны. Мангольская мова. // Уласцівы манголам, такі, як у манголаў. Мангольскі тып твару. □ У пытанні Бялькевіча прабілася іронія; у вузкіх мангольскіх вачах тлеў прыхаваны смяшок. Савіцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

МАНГО́ЛЬСКІЯ МО́ВЫ,

група моў мангольскіх народаў (гл. Манголы). М.м. — вынік развіцця дыялектаў некалі адзінай (да 16—17 ст.) манг. мовы. Яны падзяляюцца на: асноўныя — уласна мангольская мова, бурацкая мова, калмыцкая мова, і маргінальныя — мангольская (у Афганістане), дагурская (у паўн.-ўсх. Кітаі), мангорская, дунсянская, баааньская і шыраюгурская (у кіт. правінцыях Ганьсу і Цынхай). Для асн. М.м. ў 13 — пач. 20 ст. (калмыцкая мова да сярэдзіны 17 ст.) ужывалася адзіная старапісьмовая манг. мова, якой працягваюць карыстацца ва Унутр. Манголіі (Кітай). Маргінальныя мовы трапілі пад уплыў іранскіх гаворак, тыбецкай і кіт. моў. У фанетыцы — доўгія і кароткія галосныя, дыфтонгі, сінгарманізм (у маргінальных М.м. непаслядоўны); у марфалогіі — слабая дыферэнцыяцыя часцін мовы, адсутнасць грамат. катэгорыі роду, шырокае ўжыванне паслялогаў; у сінтаксісе — сталы парадак слоў. З пач. 13 ст. вядома мангольскае пісьмо. У 1920—40-х г. асн. М.м. перайшлі на новыя алфавіты на аснове рус. графікі.

Літ.:

Тодаева Б.Х. Монгольские языки и диалекты Китая. М., 1960;

Бертагаев Т.А. Лексика современных монгольских литературных языков. М., 1974.

т. 10, с. 75

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

бура́т-манго́льскі

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. бура́т-манго́льскі бура́т-манго́льская бура́т-манго́льскае бура́т-манго́льскія
Р. бура́т-манго́льскага бура́т-манго́льскай
бура́т-манго́льскае
бура́т-манго́льскага бура́т-манго́льскіх
Д. бура́т-манго́льскаму бура́т-манго́льскай бура́т-манго́льскаму бура́т-манго́льскім
В. бура́т-манго́льскі (неадуш.)
бура́т-манго́льскага (адуш.)
бура́т-манго́льскую бура́т-манго́льскае бура́т-манго́льскія (неадуш.)
бура́т-манго́льскіх (адуш.)
Т. бура́т-манго́льскім бура́т-манго́льскай
бура́т-манго́льскаю
бура́т-манго́льскім бура́т-манго́льскімі
М. бура́т-манго́льскім бура́т-манго́льскай бура́т-манго́льскім бура́т-манго́льскіх

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

тыбе́та-манго́льскі

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. тыбе́та-манго́льскі тыбе́та-манго́льская тыбе́та-манго́льскае тыбе́та-манго́льскія
Р. тыбе́та-манго́льскага тыбе́та-манго́льскай
тыбе́та-манго́льскае
тыбе́та-манго́льскага тыбе́та-манго́льскіх
Д. тыбе́та-манго́льскаму тыбе́та-манго́льскай тыбе́та-манго́льскаму тыбе́та-манго́льскім
В. тыбе́та-манго́льскі (неадуш.)
тыбе́та-манго́льскага (адуш.)
тыбе́та-манго́льскую тыбе́та-манго́льскае тыбе́та-манго́льскія (неадуш.)
тыбе́та-манго́льскіх (адуш.)
Т. тыбе́та-манго́льскім тыбе́та-манго́льскай
тыбе́та-манго́льскаю
тыбе́та-манго́льскім тыбе́та-манго́льскімі
М. тыбе́та-манго́льскім тыбе́та-манго́льскай тыбе́та-манго́льскім тыбе́та-манго́льскіх

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

тата́ра-манго́льскі

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. тата́ра-манго́льскі тата́ра-манго́льская тата́ра-манго́льскае тата́ра-манго́льскія
Р. тата́ра-манго́льскага тата́ра-манго́льскай
тата́ра-манго́льскае
тата́ра-манго́льскага тата́ра-манго́льскіх
Д. тата́ра-манго́льскаму тата́ра-манго́льскай тата́ра-манго́льскаму тата́ра-манго́льскім
В. тата́ра-манго́льскі (неадуш.)
тата́ра-манго́льскага (адуш.)
тата́ра-манго́льскую тата́ра-манго́льскае тата́ра-манго́льскія (неадуш.)
тата́ра-манго́льскіх (адуш.)
Т. тата́ра-манго́льскім тата́ра-манго́льскай
тата́ра-манго́льскаю
тата́ра-манго́льскім тата́ра-манго́льскімі
М. тата́ра-манго́льскім тата́ра-манго́льскай тата́ра-манго́льскім тата́ра-манго́льскіх

Крыніцы: piskunou2012, prym2009, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)