аднато́нны¹, -ая, -ае.

1. Аднастайны паводле тону, гучання; манатонны; нязменлівы.

Аднатонная песня.

2. Аднаколерны.

А. стэп.

|| наз. аднато́ннасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

monotonny

манатонны, аднастайны

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

införmig a аднаста́йны, манато́нны

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

intönig a аднаста́йны, манато́нны

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

sing-song2 [ˈsɪŋsɒŋ] adj. вы́маўлены нараспе́ў; манато́нны;

in a sing-song manner манато́нна

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

monotonous [məˈnɒtənəs] adj. аднаста́йны; манато́нны;

monotonous work аднаста́йная пра́ца;

a monotonous diet аднаста́йная е́жа

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

monotn a манато́нны, аднаста́йны, су́мны

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Sngsang m -s манато́нны спеў

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

БАРКАРО́ЛА (італьян. barcarola ад barca лодка),

лірычная песня венецыянскіх гандальераў (наз. таксама гандальерай). Муз. памер 68. Для баркаролы тыповыя мяккае пагойдванне руху мелодыі накшталт плёскату хваляў, манатонны рытмічны малюнак суправаджэння, мінорны лад. З 18 ст. жанр прафес. музыкі; найб. пашыраны ў 19 ст. У такіх баркаролах мажорны лад, памер ​12/8, ​3/4 і інш. Сустракалася ў операх пераважна італьян. і франц. кампазітараў. Вакальныя баркаролы ёсць у Ф.​Шуберта, М.​Глінкі, баркаролы для фп. — у Ф.​Шапэна, П.​Чайкоўскага, А.​Лядава і інш. У аснове некаторых баркарол — нар. мелодыі.

т. 2, с. 308

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

аднаста́йны, -ая, -ае.

1. Аднолькавы, заўсёды такі самы, нязменны на ўсім працягу.

Аднастайная прырода.

Аднастайныя ўражанні.

2. Манатонны.

А. шум пушчы.

3. Аднародны паводле складу, будовы.

Аднастайная структура глебы.

4. Падобны адзін на адзін, зроблены на адзін узор.

Шэрыя аднастайныя будынкі.

|| наз. аднаста́йнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)