teeny [ˈti:ni] adj. infml малю́ткі, малю́сенькі

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

wínzig a малю́сенькі, мале́нькі

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

жарэ́бчык, ‑а, м.

Памянш.-ласк. да жарабок; невялікі жарабок. Быў проста жарэбчык, малюсенькі, кволенькі, здаецца, мала большы за добрае ягнё. Якімовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

tiny

[ˈtaɪni]

adj.

мале́нечкі, малюпа́ткі, малю́сенькі

tiny bit — кры́шачку

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

Ма́лькі ’малюсенькі’ (лельч., Нар. лекс.). Да прасл. malʼь ’нешта малое’, якое існавала побач з malъ > малы́ (гл.). Аб суфіксе ‑k‑ гл. Бел. грам.₂, 1, 304. Параўн. польск. malmalki ’малюсенькі’, балг. малькиль, малькин, малькет мяшъц ’люты’, мальки прусурки (уйлешки, месчинки, кулца, копънчета, чукънчита) ’віды ткацкіх узораў’. Не выключаны ўплыў польск. wielki ’вялікі’ на памякчэнне ‑л‑. Параўн. луж. małki, балг. малък ’малы’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

weeny [ˈwi:ni] adj. infml мале́нькі, малю́сенькі, малюпа́сенькі;

She gave a weeny yawn. Яна ледзь бачна пазяхнула.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

малюпа́сенькі і малюпа́ценькі, ‑ая, ‑ае.

Разм. Тое, што і малюсенькі. Недалёка ад кузні працякала малюпасенькая рэчачка Панямонка. Колас. Стаяў малюпаценькі столік, і перад ім ўрос у зямлю новы нефарбаваны ўслончык. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

tiny [ˈtaɪni] adj. мале́нькі, мале́нечкі, малю́сенькі, малю́ткі;

a tiny tot карапу́з;

feel a tiny bit better адчува́ць сябе́ кры́шку ле́пей

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

мале́нькі

1. klein; wínzig (малюсенькі);

2. (нязначны) únbedeutend, níchtssagend, bedéutungslos, geríngfügig;

3. (малалетні) klein, mínderjährig;

ты паво́дзіш сябе́ як мале́нькі du benímmst dich kíndisch [wie ein Kind]

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

хусці́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.

1. Памянш.-ласк. да хусціна; невялікая хустка. Як крылы белых чаек, трапечуць на галовах жанчын хусцінкі. Кандрусевіч. Валасы.. [дзяўчыны] густа выбіваліся з-пад сіняй хусцінкі, завязанай рагамі пад барадой. Чорны.

2. Тое, што і хустачка (у 2 знач.). Ён вымае мне са скрынкі Шоўкам вышыты кісет, Дзве квадратныя хусцінкі І малюсенькі пакет. Глебка. [Архіп] дастаў з кішэні чыстую хусцінку, загарнуў хлеб і паклаў у торбачку. Гамолка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)