каплі́ца, ‑ы, ж.

Невялікі царкоўны або касцельны будынак з іконамі без алтара; малельня. На пагорку ўзвышалася капліца — сіняя, з залатым крыжам цэркаўка. Асіпенка. Змоўкнуў звон хаўтурны На старых капліцах. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

chapel

[ˈtʃæpəl]

n.

1) каплі́ца, каплі́чка f.

2) капэ́ла f.

3) мале́льня f.

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

tabernacle

[ˈtæbərnækəl]

n.

1) дом мале́ньня, мале́льня

2) даразахава́льніца, скі́нія f. (у царкве́), табэрна́кулюм -а m. (у касьце́ле)

- Feast of Tabernacles

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

Каплі́ца, каплічка ’невялікі царкоўны або касцельны будынак з іконамі без алтара’, ’малельня’ (ТСБМ, Грыг., Гарэц., Мядзв., Сцяшк., Бяс.; Сержп. Грам.; Бір. Дзярж.; ганц. Сл. паўн.-зах.). Ст.-бел. каплица (канец XV ст.) запазычана са ст.-польск. kaplica ’бакавая частка касцёла, пакой, у якіх адпраўляецца набажэнства’ < ст.-чэш. kapla, kaplicě < с.-в.-ням. kápelle < ст.-в.-ням. kapëlla < с.-лац. capella ’плашч’, у прыватнасці ’плашч св. Марціна з г. Тур (Францыя)’ як ’рэліквія і месца захоўвання яе’ > ’невялікая святыня’ (Слаўскі, 2, 56).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)