рэлігі́йна-магі́чны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. рэлігі́йна-магі́чны рэлігі́йна-магі́чная рэлігі́йна-магі́чнае рэлігі́йна-магі́чныя
Р. рэлігі́йна-магі́чнага рэлігі́йна-магі́чнай
рэлігі́йна-магі́чнае
рэлігі́йна-магі́чнага рэлігі́йна-магі́чных
Д. рэлігі́йна-магі́чнаму рэлігі́йна-магі́чнай рэлігі́йна-магі́чнаму рэлігі́йна-магі́чным
В. рэлігі́йна-магі́чны (неадуш.)
рэлігі́йна-магі́чнага (адуш.)
рэлігі́йна-магі́чную рэлігі́йна-магі́чнае рэлігі́йна-магі́чныя (неадуш.)
рэлігі́йна-магі́чных (адуш.)
Т. рэлігі́йна-магі́чным рэлігі́йна-магі́чнай
рэлігі́йна-магі́чнаю
рэлігі́йна-магі́чным рэлігі́йна-магі́чнымі
М. рэлігі́йна-магі́чным рэлігі́йна-магі́чнай рэлігі́йна-магі́чным рэлігі́йна-магі́чных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

сакра́льна-магі́чны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. сакра́льна-магі́чны сакра́льна-магі́чная сакра́льна-магі́чнае сакра́льна-магі́чныя
Р. сакра́льна-магі́чнага сакра́льна-магі́чнай
сакра́льна-магі́чнае
сакра́льна-магі́чнага сакра́льна-магі́чных
Д. сакра́льна-магі́чнаму сакра́льна-магі́чнай сакра́льна-магі́чнаму сакра́льна-магі́чным
В. сакра́льна-магі́чны (неадуш.)
сакра́льна-магі́чнага (адуш.)
сакра́льна-магі́чную сакра́льна-магі́чнае сакра́льна-магі́чныя (неадуш.)
сакра́льна-магі́чных (адуш.)
Т. сакра́льна-магі́чным сакра́льна-магі́чнай
сакра́льна-магі́чнаю
сакра́льна-магі́чным сакра́льна-магі́чнымі
М. сакра́льна-магі́чным сакра́льна-магі́чнай сакра́льна-магі́чным сакра́льна-магі́чных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

замо́ва, -ы, мн. -ы, -мо́ў, ж.

Паводле забабонных уяўленняў: магічныя словы, якія валодаюць чароўнай або гаючай сілай.

З. ад хваробы.

|| прым. замо́ўны, -ая, -ае.

Замоўныя словы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кабалі́стыка, -і, ДМ -тыцы, ж.

1. Сярэдневяковая містычная плынь у іўдаізме, якая прымяняла магічныя рытуалы і варажбу.

2. перан. Штосьці незразумелае, заблытанае, поўнае загадкавай сілы (кніжн., іран.).

|| прым. кабалісты́чны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кабалі́стыка, ‑і, ДМ ‑тыцы, ж.

1. Сярэдневяковае містычна-рэлігійнае вучэнне яўрэяў, а таксама звязаныя з ім магічныя абрады.

2. перан. Пра што‑н. незразумелае, заблытанае, загадкавае.

[Стараж.-яўр. gabbalah — паданне, традыцыя.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

магі́чны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да магіі. Магічныя заклінанні.

2. Незвычайны па сіле ўздзеяння; цудадзейны. Магічнае слова «мама» ў абодвух .. скаланула душу, у малое і ў старое. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

чарадзе́йства, ‑а, н.

Паводле забабонных уяўленняў — магічныя прыёмы, з дапамогай якіх уздзейнічаюць на людзей і прыроду. Насмешкі настаўніка над чарадзействам старожкі крыху пакрыўдзілі добрую і чуллівую бабку. Пшыркоў. Вядзьмар і шэпча, і заломы вырывае, і ўсялякім чарадзействам займаецца. Якімовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ВАЛЬПУ́РГІЕВА НОЧ,

у сярэдневяковай германскай міфалогіі свята пачатку вясны ў ноч на 1 мая (дзень св. Вальпургіі, адсюль назва); паводле ням. нар. павер’я з 8 ст. свята ведзьмаў («вялікі шабаш») на гары Брокен у Германіі. Напярэдадні вальпургіевай ночы праводзілі магічныя цырымоніі выгнання ведзьмаў. Лічылі, што травы ў гэтую ноч набываюць цудадзейную сілу.

т. 3, с. 493

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

кабалі́стыка

(ад кабала2)

1) магічныя ўяўленні і абрады ў яўрэяў, звязаныя з кабалой ;

2) перан. што-н. заблытанае, незразумелае.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

АЎТАХТО́ННЫЯ КУ́ЛЬТЫ,

спрадвечныя рэліг.-магічныя культы карэннага насельніцтва краіны. Вызначэнне ўзнікла ў сувязі з неабходнасцю адрозніваць мясц. самабытныя культы ад іх сінкрэтызаваных з сусветнымі рэлігіямі мадыфікацый. Аўтахтонныя культы ўключаюць татэмістычныя, фетышысцкія, анімістычныя вераванні (гл. Татэмізм, Фетышызм, Анімізм), сістэму племянных ініцыяцый, культ продкаў, культы правадыроў і абагаўлёных цароў, політэізм і інш. раннія формы рэлігіі на розных стадыях іх развіцця. Асаблівасці гіст. развіцця народаў, умоў прыроднага асяроддзя вызначаюць падабенства і розніцу, агульнае і асаблівае ў аўтахтонных культах.

т. 2, с. 122

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)