МАГІЛЁЎСКАЙ МІКАЛА́ЕЎСКАЙ ЦАРКВЫ́ КО́МПЛЕКС,

помнік архітэктуры барока ў Магілёве. У комплексе мураваныя Мікалаеўская і Ануфрыеўская цэрквы, жылы дом (шпіталь), званіца, капліца, агароджа з брамай. Мікалаеўская царква. У 1636 кароль Уладзіслаў IV даў прывілей мітрапаліту П.Магіле на буд-ва ў Магілёве царквы св. Мікалая. Напачатку ўзведзены драўляныя царква і манаскія келлі. У 1669—72 пабудавана мураваная царква — трохапсідная крыжова-купальная базіліка з 8-гранным светлавым барабанам і цыбулепадобным купалам над сяродкрыжжам. Гал. фасад падзелены карнізам на 3 гарыз. ярусы і завершаны 2 вежамі з фігурным франтонам паміж імі. 1-ы ярус масіўны, аздоблены 3 паўцыркульнымі нішамі, 2-і — «глухой» аркатурай з ляпным расл. арнаментам і спаранымі нішамі з гіркамі, у 3-м такі ж аркатурны матыў больш насычаны дэкар. аздобай. Бакавыя фасады дэкарыраваны высокімі пілястрамі, крылы трансепта завершаны фігурнымі шчытамі. У інтэр’еры 4-ярусны іканастас (скразная разьба па дрэве, пазалота) работы мясц. майстроў, фрэскавая кампазіцыя «Тройца новазапаветная» (канец 17 ст.), сюжэтны і арнаментальны жывапіс 1-й пал. 18 — пач. 19 ст. Размалёўкі зроблены ў тэхніцы фрэскі і клеявымі фарбамі (захаваліся фрагментарна). Ануфрыеўская царква («цёплая», зімовая) пабудавана ў 1798. Уяўляе сабой крыжова-купальны аб’ём, над сяродкрыжжам — светлавы цыліндрычны барабан, завершаны сферычным купалам. Крылы трансепта завершаны трохвугольнымі франтонамі і дэкарыраваны пілястрамі. Жылы дом узведзены ў 17 ст. як шпіталь і царк. жылы дом. 1-павярховы прамавугольны ў плане будынак. Тарцовы фасад завершаны шчытом фігурнага абрысу і дэкарыраваны 3 спаранымі арачнымі нішамі. Агароджа з брамай будаваліся ў 17—18 ст. Агароджа мае 2 уваходы, зах.гал. ўязная брама з лучковым праёмам. У паўд.-ўсх. баку ўбудавана 1-павярховая квадратная ў плане шатровая капліца. Званіца пабудавана ў 17—18 ст. Квадратнае ў плане 2-яруснае збудаванне з высокім шатровым дахам. Комплекс пашкоджаны ў Вял. Айч. вайну, цяпер на рэстаўрацыі. Некат. памяшканні комплексу займае жаночы манастыр. Таксама тут знаходзіцца рэзідэнцыя архіепіскапа магілёўскага і мсціслаўскага Максіма.

Т.І.Чарняўская.

Магілёўскай Мікалаеўскай царквы комплекс.

т. 9, с. 453

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Дні беларускай літаратуры ў Гомельскай і Магілёўскай абласцях 4/352

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Абласны з’езд Саветаў Мінскай, Магілёўскай і Віленскай губерняў 1917 3/252

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

магілё́ўскі

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. магілё́ўскі магілё́ўская магілё́ўскае магілё́ўскія
Р. магілё́ўскага магілё́ўскай
магілё́ўскае
магілё́ўскага магілё́ўскіх
Д. магілё́ўскаму магілё́ўскай магілё́ўскаму магілё́ўскім
В. магілё́ўскі (неадуш.)
магілё́ўскага (адуш.)
магілё́ўскую магілё́ўскае магілё́ўскія (неадуш.)
магілё́ўскіх (адуш.)
Т. магілё́ўскім магілё́ўскай
магілё́ўскаю
магілё́ўскім магілё́ўскімі
М. магілё́ўскім магілё́ўскай магілё́ўскім магілё́ўскіх

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

арша́на-магілёўскі

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. арша́на-магілёўскі арша́на-магілёўская арша́на-магілёўскае арша́на-магілёўскія
Р. арша́на-магілёўскага арша́на-магілёўскай
арша́на-магілёўскае
арша́на-магілёўскага арша́на-магілёўскіх
Д. арша́на-магілёўскаму арша́на-магілёўскай арша́на-магілёўскаму арша́на-магілёўскім
В. арша́на-магілёўскі (неадуш.)
арша́на-магілёўскага (адуш.)
арша́на-магілёўскую арша́на-магілёўскае арша́на-магілёўскія (неадуш.)
арша́на-магілёўскіх (адуш.)
Т. арша́на-магілёўскім арша́на-магілёўскай
арша́на-магілёўскаю
арша́на-магілёўскім арша́на-магілёўскімі
М. арша́на-магілёўскім арша́на-магілёўскай арша́на-магілёўскім арша́на-магілёўскіх

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

шкло́ўска-магілёўскі

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. шкло́ўска-магілёўскі шкло́ўска-магілёўская шкло́ўска-магілёўскае шкло́ўска-магілёўскія
Р. шкло́ўска-магілёўскага шкло́ўска-магілёўскай
шкло́ўска-магілёўскае
шкло́ўска-магілёўскага шкло́ўска-магілёўскіх
Д. шкло́ўска-магілёўскаму шкло́ўска-магілёўскай шкло́ўска-магілёўскаму шкло́ўска-магілёўскім
В. шкло́ўска-магілёўскі (неадуш.)
шкло́ўска-магілёўскага (адуш.)
шкло́ўска-магілёўскую шкло́ўска-магілёўскае шкло́ўска-магілёўскія (неадуш.)
шкло́ўска-магілёўскіх (адуш.)
Т. шкло́ўска-магілёўскім шкло́ўска-магілёўскай
шкло́ўска-магілёўскаю
шкло́ўска-магілёўскім шкло́ўска-магілёўскімі
М. шкло́ўска-магілёўскім шкло́ўска-магілёўскай шкло́ўска-магілёўскім шкло́ўска-магілёўскіх

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

Дні (у Мінску) мастацтва Гродзенскай і Магілёўскай абласцей, прысвечаныя 50-годдзю БССР і КПБ 4/352

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

тапагра́фія, -і, ж.

1. Раздзел геадэзіі, які займаецца вывучэннем паверхні зямлі, сродкаў яе вымярэння і адлюстраваннем мясцовасці на планах або картах.

2. Паверхня і ўзаемнае размяшчэнне асобных пунктаў мясцовасці.

Т.

Магілёўскай вобласці.

Т. горада.

|| прым. тапаграфі́чны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

«Ленінскі шлях» (газ., Горкі Магілёўскай вобл.) 9/57

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Крашчэнскі кірмашм. Любавічы Магілёўскай губ.) 5/591

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)