пара́дкавы, ‑ая, ‑ае.

Які паказвае месца і паслядоўнасць паводле прынятага парадку лічэння. Парадкавы нумар.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

недалічы́ць, ‑лічу, ‑лічыш, ‑лічыць; зак., што і чаго.

1. Не закончыць лічэння, падлікаў чаго‑н.

2. Тое, што і недалічыцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

НАТУРА́ЛЬНЫЯ ЛІ́КІ,

лікі, якія ўзнікаюць у працэсе простага лічэння; цэлыя дадатныя лікі 1, 2, 3, ... .

т. 11, с. 209

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ДЭКАТРО́Н [ад дэка... + (элек)трон],

многаэлектродная газаразрадная прылада тлеючага разраду. Прызначаны для індыкацыі эл. імпульсаў у дзесятковай сістэме лічэння, падліку, камутацыі слабатокавых эл. ланцугоў і інш. Найб. хуткасць лічэння 10​5 імпульсаў за 1 с. Выкарыстоўваецца ў індыкатарных табло лічбавых кантрольна-вымяральных прылад, вылічальных прыладах і інш.

Найб. пашыраная канструкцыя двухімпульснага Д. мае анод у выглядзе дыска з размеркаванымі вакол яго індыкатарнымі і кіроўнымі электродамі. Прынцып дзеяння Д. заснаваны на накіраваным пераносе (пераключэнні) кіроўнымі імпульсамі тлеючага разраду з аднаго электрода на другі.

т. 6, с. 337

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

грос

(ням. Gross)

уст. мера лічэння, роўная 12 тузінаў (144 штукі).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

РАЗРА́Д у арыфметыцы,

месца, якое займае лічба пры запісе ліку. Напр., пры запісе ліку ў дзесятковай сістэме лічэння 1-ы Р. ёсць адзінкі, 2-і — дзесяткі, 3-і — сотні і г.д.

т. 13, с. 263

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Лечма́н, лэчма́н, лічма́н, лычма́н ’маністы, жаночая аздоба на шыі’ (малар., драг., Сак.). Укр. личма́н ’тс’, ст.-укр. личмани́ ’металічныя бляшкі для лічэння’, рус. кур. личман ’тс’ польск. liczman (з XVI ст.) ’тс’. Паводле Слаўскага (4, 242–243), усе словы паходзяць з польск. мовы, дзе liczman (< liczyć) з’яўляецца калькай з лац. calculus ’каменьчык для лічэння', утворанай ад licz‑ і суф. ‑man (як łachman і інш.). Аб іншых версіях гл. там жа.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

біна́рны, ‑ая, ‑ае.

Спец.

1. Які складаецца з дзвюх частак, двух кампанентаў (металаў або металу і неметалу). Бінарныя сплавы.

2. У інфарматыцы — тое, што і дваічны. Бінарная сістэма лічэння.

[Лац. binarius — двайны.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

binary [ˈbaɪnəri] adj.

1. comput., math. біна́рны;

the binary system біна́рная сістэ́ма; дваі́чная сістэ́ма (лічэ́ння)

2. chem. двайны́;

a binary molecule двуха́тамная мале́кула

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

АРА́БСКІЯ ЛІ́ЧБЫ,

назва дзесяці матэм. знакаў: 0, 1, 2, 3, 4, 5, 6, 7, 8, 9, з дапамогай якіх па дзесятковай сістэме лічэння запісваюцца любыя лікі. Узніклі ў Індыі (не пазней як у 5 ст.), у Еўропе вядомыя з 10—13 ст. з араб. крыніц (адкуль і назва).

т. 1, с. 447

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)