Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
Лі́хва ’ліф, прышыты да спадніцы’ (Бяльк.). Да ліф (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Schnürleibchenn -s, - гарсэ́т, ліф
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
тацця́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Рмн. ‑нак; ж.
Фасон жаночай сукенкі, у якой ліф гладка прыстае да фігуры, а спадніца шырокая ў зборкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Лю́хвік ’станік’ (мазыр., Шатал.). Да ліф, ліфік (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ста́нік, ‑а, м.
1. Тое, што і стан 1 (у 2 знач.); ліф. Смуглявыя плечы вытыркваліся з занадта вялікага выразу, а поўныя грудзі, здавалася, вось-вось разарвуць туга нацягнуты станік сукенкі.Ваданосаў.
2. Тое, што і бюстгальтар.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
блі́скаўка, ‑і, ДМ ‑каўцы; Рмн. ‑кавак; ж.
1. Маленькія блішчастыя бляшкі, прызначаныя для ўпрыгожвання адзення. Атласны ліф з залацістымі махрамі расшыты бліскаўкамі.В. Вольскі.
2. Бліскучыя дробныя часцінкі чаго‑н.; іскры. Сонечныя бліскаўкі. □ У небе ззяла халоднае студзеньскае сонца, снег пераліваўся казачнымі бліскаўкамі.«Звязда».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Міндру́к ’свіны страўнік’ (тураў., Выг. дыс.; ТС). З польск.minderak, miderak ’скураны фартух’, ’ліф, гарсэцік’, якое з ням.Mieder ’тс’. Суфікс, як у ⁺каўбу́к, бар. каўбу́х ’страўнік жывёлы’, драг.тэ́льбух ’вялікі жывот’, ’страўнік’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ста́нік ‘ліф; бюстгальтар’ (ТСБМ, Ласт., Байк. і Некр., Касп., ЛА, 4), ‘верхняя жаночая вопратка без рукавоў; бюстгальтар’ (Сцяшк.), ‘ніжняя вопратка без рукавоў, якую носяць дзеці, жанчыны паверх кашулі’ (Сл. Брэс.). Да стан1 ‘стан, фігура’ (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ГАРСЭ́Т,
жаночая безрукаўка, састаўная частка бел.нар. касцюма. Лакальныя назвы кабат, шнуроўка, станік. Апраналі паверх кашулі да святочнага ўбору. Шылі гарсэт на падшэўцы (у 19 — пач. 20 ст.спец. краўцы) з даматканых і фабрычных тканін (сацін, шарсцянка, танныя гатункі парчы, аксаміт, тонкае сукно) чорнага, малінавага, фіялетавага, сіняга колераў. Спераду зашпільвалі на гузікі ці гаплікі або зашнуроўвалі. Паводле крою падзяляліся на кароткія (не дасягалі таліі), прамыя, якія нагадвалі ліф (турава-мазырскі, капыльска-клецкі строі); доўгія, прышытыя да спадніцы (краснапольскі, давыд-гарадоцка-тураўскі строі); прыталеныя з адразной баскай у кліны ці фальбоны (дамачаўскі, калінкавіцкі, навагрудскі, ляхавіцкі строі). Упрыгожвалі гарсэт стракатымі пампонамі і мохрыкамі, гузікамі, нашыўкамі і аблямоўкамі з каляровай тасьмы, тканін, скуры, галуна, вышыўкай, узорыстым натыканнем.