Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
Húndstage
pl са́мыя гара́чыя дні го́да (ад 23 ліпеня да 23 жніўня)
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
цо́тны, ‑ая, ‑ае.
Які пры дзяленні на два не мае астатку; проціл. няцотны. Цотны лік. □ Лукаш успомніў, што па цотных днях, а сёння якраз было дваццаць чацвёртае ліпеня, прыходзіў цягнік з боку Вільнюса.Кавалёў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
лі́пеньскі, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да ліпеня, уласцівы яму. Ліпеньская ноч. Ліпеньская спёка. □ Тым часам канчалася лета. Адгрымелі ліпеньскія і жнівеньскія начныя навальніцы, гучна адспяваўшы песні лету.Колас.// Які адбываецца ў ліпені. Ліпеньскія падзеі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Прыбамба́хі мн. л. экспр. ’прычындалы, прыстасаванні’: гармонік з прыбамбахамі (ЛіМ, 1998, 31 ліпеня), прыбамба́сы ’дадатковыя элементы, дэталі’ (Наша Ніва, 1997, 24 сакав.). Відаць, на базе гукаперайманняў бам!, бах!, гл. бахаць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
скараспе́лка, ‑і, ДМ ‑лцы; Рмн. ‑лак; ж.
Разм. Скараспелы плод, а таксама расліна, якая дае такія плады. Яблыня-скараспелка. □ Хоць лета выдалася сухаватае, але бульба расла добра, і ўжо нешта ў канцы ліпеня была гатова скараспелка.Дуброўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
спілава́ць, ‑лую, ‑луеш, ‑луе; зак., што.
1. Зрэзаць пілой. Спілуюць пару сосен і — бяруцца сукі абсякаць.Пальчэўскі.Цяпер маяка на кургане не было — яго спілавалі яшчэ ў пачатку ліпеня.Чыгрынаў.
2. Зраўняць напільнікам шурпатасці на паверхні чаго‑н.; апілаваць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
і́ды
(лац. idus)
пятнаццаты дзень сакавіка, мая, ліпеня, кастрычніка і трынаццаты дзень астатніх месяцаў у старажытнарымскім календары.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
пятро́ўка, ‑і, ДМ ‑роўцы, ж.; мн.няма.
Уст. Пост у праваслаўных перад святам апосталаў Пятра і Паўла, якое святкуецца 12 ліпеня па новаму стылю. Стаяў млява-пагодны дзень, адзін з тых дзён, якія рэдка калі бываюць у пятроўку.Нікановіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
«БЮЛЛЕТЕ́НЬ НОРМАТИ́ВНО-ПРАВОВО́Й ИНФОРМА́ЦИИ» , штомесячнае перыядычнае выданне. Выходзіць з ліпеня 1991 у Мінску на рус. мове. Друкуе нарматыўныя акты мін-ваў і ведамстваў, якія праходзяць рэгістрацыю ў Мін-ве юстыцыі Рэспублікі Беларусь.