ПАВА́ЛЬНАЕ ЗАПАЛЕ́ННЕ ЛЁГКІХ буйной рагатай жывёлы, перыпнеўманія ці плеўрапнеўманія буйной рагатай жывёлы,

высоказаразная інфекц. хвароба, якая выклікаецца грыбападобнай мікаплазмай. Пашкоджвае пераважна лёгкія (крупознае запаленне з захопам міждолькавай злучальнай тканкі і сасудаў, некрозам асобных участкаў) і плеўру (серозна-фіброзны плеўрыт). Найб. пашырана ў Афрыцы, адзначаецца ў Еўропе, Азіі, Аўстраліі. Каранцінная хвароба.

Узбуджальнік выдзяляецца з макротай, выцяканнямі з носа, малаком, мачой хворых жывёл. Заражэнне адбываецца праз бронхі паветрана-кропельным шляхам. Цячэнне звышвострае, вострае, падвострае ці хранічнае, часам абартыўнае (кароткачасовае, з няпоўным развіццём хваробы). Назіраюцца ліхаманка з высокай т-рай, прыгнечанасць, парушэнні дыхання, кашаль, балючасць у вобласці міжрэберных прамежкаў і пазваночніка, выцяканні з носа, расстройствы стрававальнага тракту, бледнасць слізістых абалонак, ацёкі канечнасцей і ніжняга боку цела і інш. Звычайна жывёлы гінуць.

т. 11, с. 463

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

лё́гкія

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, субстантываваны множналікавы, ад’ектыўнае скланенне

мн.
-
Н. лё́гкія
Р. лё́гкіх
Д. -
В. -
Т. -
М. лё́гкіх

Крыніцы: krapivabr2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

лё́гкі

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. лё́гкі лё́гкая лё́гкае лё́гкія
Р. лё́гкага лё́гкай
лё́гкае
лё́гкага лё́гкіх
Д. лё́гкаму лё́гкай лё́гкаму лё́гкім
В. лё́гкі (неадуш.)
лё́гкага (адуш.)
лё́гкую лё́гкае лё́гкія (неадуш.)
лё́гкіх (адуш.)
Т. лё́гкім лё́гкай
лё́гкаю
лё́гкім лё́гкімі
М. лё́гкім лё́гкай лё́гкім лё́гкіх

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

лё́гкае

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, субстантываваны, ад’ектыўнае скланенне

адз. мн.
н. -
Н. лё́гкае лё́гкія
Р. лё́гкага лё́гкіх
Д. лё́гкаму лё́гкім
В. лё́гкае лё́гкія
Т. лё́гкім лё́гкімі
М. лё́гкім лё́гкіх

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

паве́трана-лёгкі

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. паве́трана-лёгкі паве́трана-лёгкая паве́трана-лёгкае паве́трана-лёгкія
Р. паве́трана-лёгкага паве́трана-лёгкай
паве́трана-лёгкае
паве́трана-лёгкага паве́трана-лёгкіх
Д. паве́трана-лёгкаму паве́трана-лёгкай паве́трана-лёгкаму паве́трана-лёгкім
В. паве́трана-лёгкі (неадуш.)
паве́трана-лёгкага (адуш.)
паве́трана-лёгкую паве́трана-лёгкае паве́трана-лёгкія (неадуш.)
паве́трана-лёгкіх (адуш.)
Т. паве́трана-лёгкім паве́трана-лёгкай
паве́трана-лёгкаю
паве́трана-лёгкім паве́трана-лёгкімі
М. паве́трана-лёгкім паве́трана-лёгкай паве́трана-лёгкім паве́трана-лёгкіх

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

пнеўмані́я, -і, ж.

Група захворванняў, якія характарызуюцца запаленчым працэсам у тканках лёгкіх і ў канцовых разгалінаваннях бронхаў; запаленне лёгкіх.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

блудні́ца, -ы, мн. -ы, -ніц, ж. (уст.).

Жанчына лёгкіх паводзін, распусніца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

стэтаскапі́я, -і, ж.

Праслухванне сэрца, лёгкіх пры дапамозе стэтаскопа.

|| прым. стэтаскапі́чны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

pneumonia [nju:ˈməʊniə] n. med. пнеўмані́я, запале́нне лёгкіх

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

запале́нне ср., мед. воспале́ние;

з. лёгкіх — воспале́ние лёгких

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)