уніза́ць, -іжу́, -іжаш, -іжа; -ізаны; зак., што.

Нанізваючы, навешваючы, пакрыць паверхню чаго-н. вялікай колькасцю якіх-н. прадметаў.

У. ёлку цацкамі.

Ляшчына ўнізана гронкамі арэхаў (перан.). Пальцы, унізаныя пярсцёнкамі (перан.).

|| незак. уні́зваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Háselbusch m -es, -büsche бат. арэ́шнік, ляшчы́на

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

лещи́на ж., бот. арэ́шнік, -ку м., ляшчы́на, -ны ж.; (одно дерево) арэ́шына, -ны ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

АРЭХАПЛО́ДНЫЯ КУЛЬТУ́РЫ,

дрэвавыя расліны, якія даюць плады пад агульнай назвай арэхі — ядомыя і пажыўныя ядры ў сухой дравяністай абалонцы. Да іх належаць: арэхі (грэцкі, маньчжурскі, пекан і інш.), ляшчына, фундук, міндаль, каштан, бук, дуб, кедравая хвоя сібірская (кедр сібірскі), фісташка, макадамія (аўстралійскі арэх), берталецыя (бразільскі, ці амерыканскі, арэх) і інш. Арэхаплодныя культуры вырошчваюць для атрымання пладоў (ядры арэхаў маюць да 77% тлушчу, да 22% бялкоў) і драўніны (ідзе на сталярныя і такарныя вырабы), як дэкаратыўныя (для зялёнага будаўніцтва). Жалуды дубоў нарыхтоўваюць для вырабу сурагату кавы. Амаль усе арэхаплодныя культуры ў дзікарослым стане растуць на вялікіх плошчах. На Беларусі пашыраны ляшчына звычайная, дубы звычайны і скальны, некаторыя віды арэхаплодных культур інтрадукаваны.

Г.​У.​Вынаеў.

т. 2, с. 15

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

leszczyna

ж. бат. ляшчына, арэшнік (Corylus avellana L.)

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

АДНАДО́МНЫЯ РАСЛІ́НЫ, манагамныя расліны,

расліны, у якіх аднаполыя кветкі — мужчынскія (тычынкавыя) і жан. (песцікавыя) або інш. мужчынскія і жан. органы размнажэння (у някветкавых раслін) знаходзяцца на адной расліне. Напр., дрэўныя расліны — бяроза, ляшчына, дуб, сасна, елка; травяністыя — кукуруза, агуркі, гарбузовыя; многія імхі, водарасці. Параўн. Двухдомныя расліны, Шматдомныя расліны.

т. 1, с. 122

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Рэх 1 ’паласа раллі або сенажаці’ (Яшк.). Гл. прарэх, урэх.

Рэх 2 ’ляшчына звычайная’ (маг., Кіс. 41). Гл. арэх.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

арэ́шына, ‑ы, ж.

1. Лісцевае дрэва сямейства бярозавых, на якім растуць плады, вядомыя пад назвай лясных арэхаў; ляшчына. Хусцінка белая мільгнулася і знікла Паміж арэшын. Панчанка. Тонкая арэшына сагнулася і зашастала па лісці. Бажко.

2. толькі адз. Драўніна гэтага дрэва; матэрыял.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ляскоўнік ’арэшнік’ (Нас., зэльв., Шатал.). У выніку намінацыі выразу лясковы лес з лясковы ’арэхавы’ (Нас.). Да леска 1 < прасл. lěska ’ляшчына’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

АНЕМАФІЛІ́Я (ад анема... + ...філія),

анемагамія, ветраапыленне, прыстасаванасць раслін да перакрыжаванага апылення з дапамогай ветру. Адзіны спосаб апылення ў хвойных. Характэрна таксама для многіх кветкавых раслін — злакаў, асаковых, многіх дрэвавых двухдольных раслін (бяроза, асіна, дуб, граб, ляшчына і інш.). У ветраапыляльных раслін звычайна адсутнічае або значна рэдукаваны калякветнік, шматлікія непрыкметныя кветкі сабраны ў суквецці, пазбаўлены афарбоўкі і паху, утвараюць шмат лёгкага сыпкага пылку і інш. Цвіценне часта адбываецца да разгортвання лісця.

т. 1, с. 365

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)