І́ШЧАНКА (Уладзімір Іванавіч) (н. 10.6.1939, г. Жытомір, Украіна),
бел. вучоны ў галіне фармацэўтыкі. Д-р фармацэўтычных навук (1988), праф. (1989). Скончыў Львоўскі мед, ін-т (1961). З 1961 у Віцебскім мед. ін-це (з 1979 заг. кафедры). Навук. працы па стварэнні новых лек. сродкаў, паляпшэнні іх якасці, удасканаленні тэхналогіі.
Тв.:
Перспективы развитая высшего фармацевтического образования в Республике Беларусь // Проблемы медицинского образования в Беларуси. Витебск, 1995.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЯХЕ́ВІЧ (Генрых Дзеанісьевіч) (н. 1.9.1939, г. Цюрупінск Херсонскай вобл., Украіна),
бел. вучоны ў галіне хім. тэхналогіі. Д-ртэхн.н. (1991), праф. (1993). Скончыў Львоўскіполітэхн.ін-т (1960). З 1969 у Бел.тэхнал. ін-це, з 1982 у БПА. Навук. працы па стварэнні тэхнал. працэсаў і абсталявання па перапрацоўцы другасных палімерных матэрыялаў і карысных выкапняў, па тэарэт. аналізе структуры і надзейнасці гідраізаляцыі мастоў, тунэляў і метрапалітэнаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
спрыя́льны, ‑ая, ‑ае.
1. Які спрыяе, памагае чаму‑н.; карысны для чаго‑н. І тут паўстала пытанне: дзе можна наглядаць за жыццём чаек у найбольш спрыяльных і характэрных умовах?В. Вольскі.Дактары параілі Цётцы перамяніць вільготны львоўскі клімат, паехаць куды-небудзь, дзе больш спрыяльны клімат для яе хворых лёгкіх.Панізнік.
2. У якім выяўляецца прыхільнасць, павага да каго‑н. Спрыяльныя адносіны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ГРАБНІ́ЦКІ (Фларыян) (1664?, Полацкае ваяводства — 1762),
уніяцкі царк. дзеяч Рэчы Паспалітай. Скончыў Львоўскі папскі калегіум (паводле інш. звестак — Віленскую акадэмію), д-р тэалогіі. Чл. ордэна базыльян (1709), епіскап віцебскі (1716—19), архіепіскап полацкі (1719—62), мітрапаліт кіеўскі (1748—62). Пашыраў уніяцтва ў Полацкай архіепархіі, выкарыстоўваў місіянерскую дзейнасць і прымусовыя метады. Удзельнік Замойскага сабора грэка-каталіцкай царквы (1720). Ахвяраваў сродкі на адбудову Полацкага Сафійскага сабора (1738—50).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЫСЕ́НКА (Соф’я Аляксееўна) (н. 12.7.1922, с. Валява Кіеўскай вобл.),
бел. крытык і літ.-знавец. Д-рфілал.н. (1990), праф. (1992). Скончыла Львоўскіун-т (1949). Настаўнічала. З 1958 выкладае ў БДУ. Даследуе рус.гіст. прозу і драматургію 20 ст. Аўтар кн. «Рамантыка барацьбы і стварэння» (1982), вучэбных дапаможнікаў «Маякоўскі і сучаснасць» (1983), «Умоўна-гратэскная стылявая плынь у рускай драматургіі 20—30-х гг. XX ст.» (1996) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАРТЫНЕ́НКА (Міхаіл Дзмітрыевіч) (н. 22.11.1937, в. Крупская Брагінскага р-на Гомельскай вобл.),
бел. матэматык і механік. Д-рфіз.-матэм.н. (1972), праф. (1976). Скончыў Львоўскіун-т (1959). З 1971 у БДУ. Навук. працы па дыферэнцыяльных і інтэгральных ураўненнях, механіцы суцэльнага асяроддзя і тэорыі пругкасці.
Тв.:
Метод квазифункций Грина в механике деформируемого твердого тела. Мн., 1993 (разам з М.А.Жураўковым);
Теоретические основы деформационной механики блочнослоистого массива соляных горных пород. Мн., 1995 (з ім жа).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАГДА́НАЎ (Леанід Якаўлевіч) (н.9.12.1927 9.12.1937, г. Ашгабад),
бел. мастак дэкар.-прыкладнога мастацтва. Скончыў Львоўскіін-тдэкар.-прыкладнога мастацтва (1962). Мастак Мінскага фарфоравага з-да (з 1962). Працуе ў галіне маст. і прамысл. фарфору. Яго работы адметныя выразнасцю і навізной формаў, стылізацыяй арнаментальных матываў, насычанасцю каляровай гамы. Сярод твораў: наборы дэкар. чайнікаў «Народны» (1978), «Рэльеф» (1994), набор для спецый і камплект штофаў «Белавежская» (абодва 1965), скульптуры «Зубр» (1975), «Францік» і «Конік» (1995) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КВА́РТНІК (ад польск. kwartnik чвэрць),
польская сярэбраная манета, роўная паўгроша, 1/96 польскай грыўні. Чаканіўся з 13 ст., у 14—16 ст. меў некалькі разнавіднасцей: сілезскі (лігатурная Maca 1,7 г, упамінаецца каля 1294 і да 1325—30), кракаўскі (маса 1,6 г, 1337—1403), львоўскі, або рускі (маса 1,6 г, 1340—79), паморскі (маса 0,46 г, чаканіўся ў Шчэціне, пазней у інш. гарадах Зах. Памор’я з 1408 і да 16 ст.). З канца 14 ст. адпавядаў 3 дэнарыям і называўся тэрнарыем, траяком.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРУ́САЎ (Іван Аляксеевіч) (11.6.1919, в. Бярозаўка Слаўгарадскага р-на Магілёўскай вобл. — 13.9.1994),
бел. вучоны ў галіне тэарэтычнай механікі. Д-ртэхн.н. (1968), праф. (1971). Скончыў Львоўскіун-т (1950). З 1969 у БДУ (у 1970—86 заг. кафедры). Навук. працы ў галіне прыкладной тэорыі пругкасці анізатропных асяроддзяў. Распрацаваў новы варыянт удакладненай тэорыі выгіну пласцін з шырокім дыяпазонам дастасавальнасці, тэрмапругкія камплексныя патэнцыялы, на аснове якіх атрымліваюць эфектыўныя рашэнні асн. краявых задач анізатропных асяроддзяў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАЛЯНО́К (Сяргей Уладзіміравіч) (н. 31.5.1954, пас. Баярка Кіеўскай вобл.),
бел. графік. Скончыў Львоўскіпаліграф.ін-т імя І.Фёдарава (1980). У 1980—89 маст. рэдактар выд-ва «Універсітэцкае». Аформіў кнігі: «Прадаецца планета» (зборнік фантастыкі), «Люлька для кошкі» К.Вонегута, «Выбранае» М.Булгакава і інш. Аўтар твораў: «Птушка, якая п’е ваду з лужыны», «Кавалачак памяці» (абодва 1985), «Выпадковае танга» (1988) і інш., у якіх паэтычная летуценнасць мастака, яго ўяўленне пра шчасце, гармонію чалавека і прыроды, налёт лёгкага смутку.