вятро́ўнік, -у, м.

Шматгадовая лугавая травяністая расліна сямейства ружакветных з ружовым або жаўтавата-белым суквеццем.

|| прым. вятро́ўнікавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

драч, драча́, мн. драчы́, -о́ў, м.

Невялікая лугавая птушка сямейства пастушковых са скрыпучым, прарэзлівым крыкам, дзяркач².

У траве гучна адазваўся д.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вужо́ўнік, ‑у, м.

Леса-лугавая травяністая расліна сямейства вужоўнікавых.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

аўся́ніца, ‑ы, ж.

Кармавая расліна з сямейства злакавых. Аўсяніца лугавая.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

лу́гавы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да лугу ​2.

лугавы́, ‑ая, ‑ое.

1. Які мае адносіны да лугу ​1. Лугавыя глебы. □ Эх, прасторы лугавыя, Пакланіцеся касцам. Парахневіч. // Які расце і жыве на лузе. Лугавы матыль. □ Ледзь улоўны пах лугавых красак і траў далятаў адтуль з зарэчных прастораў. Лынькоў. // Які знаходзіцца, размешчаны на лузе. Лугавая дарога.

2. Звязаны з выкарыстаннем ці вывучэннем лугоў. Лугавая гаспадарка. Лугавая доследная станцыя. // Прызначаны для работы на лузе. Лугавая веялка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

чамяры́ца, -ы, ж.

Травяністая ядавітая лугавая расліна сямейства лілейных з тоўстым карэнішчам, буйным востраканечным лісцем і мяцёлкамі кветак, якая выкарыстоўваецца ў медыцыне.

|| прым. чамяры́чны, -ая, -ае.

Ч. корань.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

відо́мец, ‑мцу, м.

Лугавая травяністая расліна сямейства каменяломнікавых з белымі пяціпялёсткавымі кветкамі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

лу́гавы

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. лу́гавы лу́гавая лу́гавае лу́гавыя
Р. лу́гавага лу́гавай
лу́гавае
лу́гавага лу́гавых
Д. лу́гаваму лу́гавай лу́гаваму лу́гавым
В. лу́гавы (неадуш.)
лу́гавага (адуш.)
лу́гавую лу́гавае лу́гавыя (неадуш.)
лу́гавых (адуш.)
Т. лу́гавым лу́гавай
лу́гаваю
лу́гавым лу́гавымі
М. лу́гавым лу́гавай лу́гавым лу́гавых

Іншыя варыянты: лугавы́.

Крыніцы: piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

бу́сельнік, ‑у, м.

Травяністая лугавая расліна сямейства гераневых з перыстым лісцем і чырванаватымі кветачкамі ў парасонанадобных суквеццях.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

лугавы́

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. лугавы́ лугава́я лугаво́е лугавы́я
Р. лугаво́га лугаво́й
лугаво́е
лугаво́га лугавы́х
Д. лугаво́му лугаво́й лугаво́му лугавы́м
В. лугавы́ (неадуш.)
лугаво́га (адуш.)
лугаву́ю лугаво́е лугавы́я (неадуш.)
лугавы́х (адуш.)
Т. лугавы́м лугаво́й
лугаво́ю
лугавы́м лугавы́мі
М. лугавы́м лугаво́й лугавы́м лугавы́х

Іншыя варыянты: лу́гавы.

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)