БРУ́КЛІН (Brooklyn),
адміністрацыйны раён г. Нью-Йорк; на З в-ва Лонг-Айленд; тэрытарыяльна супадае з графствам Кент. Каля 3 млн. ж. (1990). З цэнтрам горада (в-аў Манхатан) злучаны мастамі і тунэлямі. Пераважаюць жылыя кварталы. Буйны порт. Лёгкая (у т. л. швейная, тэкст., гарбарна-абутковая), харч., металаапр., маш.-буд., хім. прам-сць. Суднабудаванне. Бруклінскі ін-т мастацтваў і навук. Лонг-Айлендскі ун-т.
т. 3, с. 265
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БРЫ́ДЖПАРТ (bridgeport),
горад на ПнУ ЗША, у штаце Канектыкут. Уваходзіць у Вял. Нью-Йорк. Засн. ў 1639. 142 тыс. ж. (1990), з гарадамі Мілфард, Стратфард, Фэрфілд і агульнымі прыгарадамі 444 тыс. ж. Порт у прал. Лонг-Айленд. З в-вам Лонг-Айленд злучаны паромам. Буйны цэнтр металапрамысловасці. Эл.-тэхн., радыёэлектронная, авіяц. (вытв-сць верталётаў, дэталяў і вузлоў), металаапр., хім. прам-сць. Вытв-сць металарэзных станкоў, інструменту, падшыпнікаў, кантрольна-вымяральных прылад, стальных сплаваў, стралк. зброі, боепрыпасаў, метал. галантарэйных вырабаў. 2 ун-ты.
т. 3, с. 274
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Нгуен Фук Ань, гл. Зя Лонг
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
ДА́ФНІС,
у грэчаскай міфалогіі сіцылійскі пастух незвычайнай прыгажосці, стваральнік пастухоўскіх песень. Лічыўся сынам Гермеса і німфы. Паводле адных міфаў, памёр ад безнадзейнага кахання, паводле другіх — быў аслеплены закаханай німфай за здраду і ў адчаі кінуўся са скалы ў мора. Міф пра Д. выкарыстоўваўся ў ант. л-ры (Феакрыт, Вергілій, Лонг) і ў букалічнай паэзіі 17—18 ст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІСАКА́ДЗЕ (Ліяна Аляксандраўна) (н. 2.8.1946, Тбілісі),
грузінская і расійская скрыпачка і дырыжор. Засл. арт. Грузіі (1970), нар. арт. СССР (1988). Скончыла Маскоўскую кансерваторыю (1968, клас Д.Ойстраха). З 1971 салістка Маскоўскай філармоніі, з 1981 адначасова маст. кіраўнік Камернага аркестра Грузіі. Лаўрэат Міжнар. конкурсаў імя М.Лонг—Ж.Цібо (Парыж, 1965), імя Я.Сібеліуса (Хельсінкі) і імя П.Чайкоўскага (Масква; абодва 1970). Дзярж. прэміі Грузіі 1975, 1983.
т. 7, с. 327
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЬЮ-ЛО́НДАН (New London),
горад на ПнУ ЗША, у штаце Канектыкут. Засн. ў 1646. Каля 25 тыс. ж., з горадам Норуіч і агульнымі прыгарадамі каля 300 тыс. ж. (1996). Порт каля ўпадзення р. Тэмс у праліў Лонг-Айленд. Прам-сць: радыёэлектронная, прыладабуд., хім., фармацэўтычная, швейная, папяровая, чорная металургія; вытв-сць паліграф. машын. У прыгарадзе Гротан — буйнейшая ў ЗША верф па буд-ве атамных падводных лодак. Ваен.-марская база.
т. 11, с. 396
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАЛІ́НІН (Яўген Васілевіч) (н. 8.11. 1930, Масква),
расійскі піяніст, педагог. Нар. арт. Расіі (1979). Нар. арт. СССР (1989). Скончыў Маскоўскую кансерваторыю (1954, клас Г.Нейгаўза), з 1957 выкладае ў ёй (з 1974 праф.). З 1958 саліст Маскоўскай філармоніі. Яго творчай індывідуальнасці найб. блізкая музыка рамант. плана. Выкананне адметнае паэт. адухоўленасцю, мяккасцю, лірызмам. У рэпертуары творы І.С.Баха, Л.Бетховена, І.Брамса, Ф.Ліста, Ф.Шапэна, М.Мяскоўскага, С.Пракоф’ева, С.Рахманінава, А.Скрабіна, Дз.Шастаковіча, Р.Шчадрына і інш. Лаўрэат Міжнар. конкурсаў піяністаў імя Ф.Шапэна (Варшава, 1949) і імя М.Лонг—Ж.Цібо (Парыж, 1953; Вял. прыз).
т. 10, с. 33
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЬЮ-ХЕ́ЙВЕН (New Haven),
горад на ПнУ ЗША, у штаце Канектыкут. Засн. ў 1638. 124,7 тыс. ж., з гарадамі Мерыдэн, Уэст-Хейвен і агульнымі прыгарадамі каля 550 тыс. ж. (1997). Порт у праліве Лонг-Айленд. Прамысл., гандл.-фін. і культ. цэнтр Новай Англіі. Прам-сць: вытв-сць авіяц. рухавікоў, дэталей і вузлоў, стралковай зброі, рэнтгенаўскай апаратуры і мед. інструменту, гадзіннікаў, станкоў і прамысл. абсталявання, сродкаў сувязі, чорная і каляровая металургія, металаапр., хім., гумавая, паліграфічная. Ун-ты, у т. л. Іельскі універсітэт. Музеі. Маст. галерэя Іельскага ун-та. Гар. і універсітэцкія будынкі 17—19 ст.
т. 11, с. 398
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЛІФАРНІ́ЙСКІЯ НАФТАГАЗАНО́СНЫЯ БАСЕ́ЙНЫ У ЗША, у штаце Каліфорнія і на прылеглай акваторыі Ціхага ак. Агульная пл. 235 тыс. км², у т. л. на акваторыі 80 тыс. км². Нафтавыя радовішчы адкрыты ў 1861, у 1901—10 першае месца па здабычы нафты ў ЗША. Прымеркаваны да адкладаў міяцэну і пліяцэну. Больш за 350 нафтавых і 130 газавых радовішчаў з агульнымі пачатковымі запасамі нафты 3,4 млрд. т і 1000 млрд. м³ газу; гал. нафтавыя — Мідуэй-Сансет, Уілмінгтан, Элк-Хілс, Лонг-Біч, Керн-Рывер і інш., газавае — Кетлмен-Хілс. Асн. цэнтры здабычы нафты ў раёне гарадоў Лос-Анджэлес і Вентуры, газу — у раёне г. Сакрамента.
т. 7, с. 472
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НГУЕ́НЫ,
дынастыя правіцеляў (16—18 ст.) Паўд. і Цэнтр. В’етнама, імператараў В’етнама (1802—1945). З сярэдзіны 16 ст. фактычныя правіцелі Паўд. і Цэнтр. В’етнама пры намінальнай уладзе імператараў дынастыі Ле. У 17—18 ст. вялі войны з домам Чыняў, які правіў на Пн В’етнама, за кантроль над усёй краінай. У пач. 19 ст. пры дапамозе французаў задушылі паўстанне тэйшонаў (1771—1802) і аб’ядналі пад сваёй уладай увесь В’етнам. У 1802 Нгуен Ань (Зя Лонг) абвясціў сябе імператарам [1802—20], У 1884 прызналі франц. пратэктарат, застаючыся намінальнымі імператарамі Паўн. і Цэнтр. В’етнама. Пасля ўзяцця ўлады В’етмінем у жн. 1945 апошні з Н. — Бао Дай [1926—45] — адрокся ад прастола.
т. 11, с. 250
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)