Леў (сузор’е) 4/470, 556—557 (карта), 587, 597; 6/345; 9/241

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

леў

(балг. lev)

грашовая адзінка Балгарыі, роўная 100 стацінкам.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ЛЕЎ (лац. Leo),

задыякальнае сузор’е. Найб. яркая зорка Рэгул (α Л.), 1-й зорнай велічыні, разам з зоркамі β, δ, γ утварае трапецыю; 70 зорак ярчэй 6-й зорнай велічыні. З тэр. Беларусі відаць зімой і вясной.

Сузор’е Леў.

т. 9, с. 224

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЛЕЎ (Panthera leo),

млекакормячая жывёла сям. кашэчых атр. драпежных звяроў. Пашыраны ў Цэнтр. Афрыцы (10 падвідаў) і Паўд. Азіі (1 падвід). Жыве ў саваннах, радзей у рэдкалессі і пустынях. Індыйскі падвід (Р. 1. persica) занесены ў Чырв. кнігу МСАП.

Даўж. да 240 см, маса да 280 кг, самкі драбнейшыя. Тулава моцнае, сухое, лапы невысокія. Хвост даўж. да 110 см, на канцы з цёмным кутасікам. Самцы маюць грыву. Поўсць кароткая, буравата-жоўтая, грыва цямнейшая. Трымаюцца пераважна парамі або прайдамі (групы да 30 асобін рознага полу і ўзросту). Драпежнік. Нараджае 1—6 кацянят раз у 2 гада. Трапляюцца помесі з тыграм і леапардам.

Э.Р.Самусенка.

Леў.

т. 9, с. 224

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Леў ’драпежны звер, Felis leo’ (ТСБМ, Яруш., Кл.). Ст.-бел. левъ (XV ст.), укр. лев, рус. лев, ст.-рус. львъ (XI ст.), польск. lew, н.-луж. law, в.-луж. law, палаб. lʼåv, чэш. lev, славац. lev, славен. lèv, серб.-харв. ла̏в, макед. лав, балг. лъв, лъвът, лев, ст.-слав. львь. Прасл. lьvъ выводзіцца звычайна (Міклашыч, 179; Фасмер, 2, 471 і інш.) са ст.-в.-ням. lëwoлеў’, якое з лац. leō, ст.-грэч. λέων. Ошцір (Зб. Развадоўскаму, 1, 295–313) ст.-грэч. крыніцу падае ў выглядзе λι̑ς (якое з *λíϜι‑ς), што з’яўляецца запазычаннем са ст.-сяміцк. lajišлеў’. Хутчэй за ўсё леў (львъ) прыйшло кніжным шляхам (пры вусным запазычанні было б лёў). Іншыя этымалагічныя версіі гл. таксама Слаўскі, 4, 182–184.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Генрых Леў 6/135

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Леў IV 2/623

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Леў Іванавіч 9/358

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Мікалай Леў 9/326

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Малы Леў (сузор’е) 4/556—557 (карта), 597

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)