Кро́за ’летуценне, мара’ (ТСБМ, Сцяшк.). Хутчэй за ўсё запазычанне з рус.літ.грёза ’тс’ з аглушэннем звонкага ўзрыўнога г і ацвярдзеннем р.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ляту́нак, ‑нка, м.
Разм. Мара, летуценне. Усё, што ўчора нам Здавалася нязвычным, Рэальнасцю жывой З лятункаў паўстае.Звонак.Я люблю цябе тую, Якая ты ёсць, — У лятунках, трывогах і радасцях.Калачынскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Ляту́нак ’мара, летуценне’ (Гарэц., Др.-Падб.; Крывіч, 5, 1923; ТСБМ, Нар. Гом.). Утворана ад летуцець пры дапамозе суфікса ‑унак (аб ім гл. Сцяцко, Афікс. наз., 90).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
dumanie
н.
1. роздум;
2. мара, летуценне
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
кро́за, ‑ы; мн. крозы, кроз; ж.
Уст.Летуценне, мара. Ты прыпомні юнацкія прозы, Ты прыпомні далёкія далі.Кляшторны.Я з вершам праходжу жыццёвыя тракты, Я з вершам — і ў крозах, і ў сне...Таўбін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
летуце́ннасць, ‑і, ж.
1. Уласцівасць летуценнага; схільнасць да мар, летуцення. Вера ўсміхнулася: дваццаць тры гады, а летуценнасць у яе нейкая дзіцячая.Асіпенка.
2. Тое, што і летуценне (у 1 знач.). Ратуе мяне ад летуценнасці званок.Мыслівец.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
reverie[ˈrevəri]n.fml ма́ра, мро́я; летуце́нне;
She was startled out of her reverie by the door bell. Званок у дзверы вярнуў яе з летуцення.
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
Trúgbildn -es, -er
1) пры́від, здань
2) сон, ма́ра; мро́я, летуце́нне
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
rojenie
rojeni|e
н. часцей мн.~a — мроя; мара; летуценне
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
marzenie
н. мара, летуценне, мроя;
senne marzenie — сон;
marzenie ściętej głowy — пустая мара; нязбыўныя летуценні
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)