2. Невялікая лесапільня; тое, што і лесапільня. У двары лесапілкі, над абрывам хадзіў вартавы і нікога не падпускаў да ракі.Шамякін.У пошуках кавалка хлеба .. [Людвігу Сцяпанавічу] давялося працаваць чорнарабочым на лесапілцы і прадаўцом газет.Хведаровіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Sä́gemühlef -, -n лесапі́льня
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
ЛУГАВА́Я СЛАБАДА́,
вёска ў Мінскім р-не, на аўтадарозе Мінск—Магілёў. Цэнтр сельсавета і саўгаса. За 22 км на ПдУ ад Мінска, 15 км ад чыг. ст. Міханавічы. 1238 ж., 473 двары (1999). Лесапільня. Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, бальніца, амбулаторыя, аддз. сувязі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Ґа́тар ’лесапілка (машына); лесапільня (завод)’ (Сл. паўн.-зах.). Запазычанне з ням.Gatter ’лесапільны станок’ (так у Сл. паўн.-зах.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ПАГО́СТ,
вёска ў Бярэзінскім р-не Мінскай вобл., на р. Клявіца, каля аўтадарогі Мінск—Магілёў. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 12 км на У ад г. Беразіно, 113 км ад Мінска, 52 км ад чыг. ст. Градзянка. 688 ж., 302 двары (2000). Лесапільня. Сярэдняя школа, клуб, б-ка, бальніца, аптэка, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў. 2 помнікі землякам, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
tartak, ~u
м.лесапільня; лесапільны завод, тартак
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
Sägewerkn -s, -e лесапі́льня, лесапі́льны заво́д
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
ЛУ́ДЧЫЦЫ,
вёска ў Быхаўскім р-не Магілёўскай вобл., на аўтадарозе Быхаў — в. Новы Быхаў. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 10 км на Пд ад г. Быхаў, 54 км ад Магілёва, 6 км ад чыг. ст. Лудчыцы. 626 ж., 240 двароў (1999). Лесапільня. Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну. Мемарыял воінскай славы на Лудчыцкай вышыні. Каля вёскі група археал. помнікаў Лудчыцы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
лесопи́лкаразг.
1.(машина) лесапі́лка, -кі ж.;
2.(завод) пі́льня, -ні ж., лесапі́льня, -ні ж.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Пі́льня ’тартак’ (Варл.), ’лесапільня’ (пух., Сл. ПЗБ), укр.харк.пи́льня ’тс’, рус.пи́льня ’месца, дзе пілуюць лес пры дапамозе вады, парай, коньмі’. Да пілі́ць1 (гл.). Суф. ‑ня ўзыходзіць да прасл.‑ьnʼa, параўн. kolьnʼa ’дрывотня’, stajьnʼa ’стайня’, які пашыраны пераважна на паўн.-слав. тэрыторыі.