саве́цка-кіта́йскі

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. саве́цка-кіта́йскі саве́цка-кіта́йская саве́цка-кіта́йскае саве́цка-кіта́йскія
Р. саве́цка-кіта́йскага саве́цка-кіта́йскай
саве́цка-кіта́йскае
саве́цка-кіта́йскага саве́цка-кіта́йскіх
Д. саве́цка-кіта́йскаму саве́цка-кіта́йскай саве́цка-кіта́йскаму саве́цка-кіта́йскім
В. саве́цка-кіта́йскі (неадуш.)
саве́цка-кіта́йскага (адуш.)
саве́цка-кіта́йскую саве́цка-кіта́йскае саве́цка-кіта́йскія (неадуш.)
саве́цка-кіта́йскіх (адуш.)
Т. саве́цка-кіта́йскім саве́цка-кіта́йскай
саве́цка-кіта́йскаю
саве́цка-кіта́йскім саве́цка-кіта́йскімі
М. саве́цка-кіта́йскім саве́цка-кіта́йскай саве́цка-кіта́йскім саве́цка-кіта́йскіх

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

япо́на-кіта́йскі

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. япо́на-кіта́йскі япо́на-кіта́йская япо́на-кіта́йскае япо́на-кіта́йскія
Р. япо́на-кіта́йскага япо́на-кіта́йскай
япо́на-кіта́йскае
япо́на-кіта́йскага япо́на-кіта́йскіх
Д. япо́на-кіта́йскаму япо́на-кіта́йскай япо́на-кіта́йскаму япо́на-кіта́йскім
В. япо́на-кіта́йскі (неадуш.)
япо́на-кіта́йскага (адуш.)
япо́на-кіта́йскую япо́на-кіта́йскае япо́на-кіта́йскія (неадуш.)
япо́на-кіта́йскіх (адуш.)
Т. япо́на-кіта́йскім япо́на-кіта́йскай
япо́на-кіта́йскаю
япо́на-кіта́йскім япо́на-кіта́йскімі
М. япо́на-кіта́йскім япо́на-кіта́йскай япо́на-кіта́йскім япо́на-кіта́йскіх

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

Лімоннік кітайскі 6/371

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

КІТА́ЙСКІ ДЖУТ,

кветкавая расліна, гл. ў арт. Абутылон.

т. 8, с. 311

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Амерыкана-кітайскі дагавор 1858 11/163

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Англа-кітайскі дагавор 1858 11/163

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Франка-кітайскі дагавор 1858 11/163

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

АМЕРЫКА́НА-КІТА́ЙСКІ ДАГАВО́Р 1946 аб дружбе, гандлі і навігацыі.

Падпісаны 4.11.1946 у Нанкіне паміж ЗША і ўрадам Чан Кайшы. Фактычна нераўнапраўны дагавор меў на мэце замацаваць і пашырыць ролю амер. капіталу ў эканоміцы паўкалан. Кітая, забяспечыць манаполіям і грамадзянам ЗША усе правы, якімі карысталіся кіт. карпарацыі і грамадзяне; дэклараваў роўныя правы кітайцам у іх эканам. дзейнасці ў ЗША, што было не па сіле эканамічна слабаму Кітаю. Скасаваны ў 1949 пасля ўтварэння КНР.

т. 1, с. 313

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

САВЕ́ЦКА-КІТА́ЙСКІ КАНФЛІ́КТ 1969,

узброены канфлікт паміж СССР і Кітаем у выніку пагаршэння сав.-кіт. адносін у 1960-я г. і нявырашанага пагранічнага пытання. Кіт. бок патрабаваў перагляду рас.-кіт. дагавораў 19 ст. (гл. Айгунскі дагавор 1858, Пекінскі трактат 1860), каб граніца паміж дзвюма краінамі праходзіла па найб. глыбінях рэк Амур і Усуры. У 1950-я г. адпаведныя сав.-кіт. камісіі правялі работу па ўрэгуляванні гэтага пытання і вызначэнні новай граніцы, але з пагаршэннем сав кіт. адносін працэс быў спынены. Адначасова кіт. бок пачаў ва ультыматыўнай форме патрабаваць вырашэння пагранічнага пытання, на сав.-кіт. граніцы ім былі арганізаваны правакацыйныя акцыі хунвэйбінаў і шматлікія парушэнні кіт. пагранічнікамі. 2.3.1969 кіт. ваеннаслужачыя расстралялі на в-ве Даманскі на р. Усуры сав пагранічны нарад. 14—15 сак. тут адбыліся баі паміж сав. і кіт. войскамі з выкарыстаннем артылерыі і ракетных установак; усяго ў выніку канфлікту на Даманскім загінула 58 сав. ваеннаслужачых. 13 жн. некалькі груп кіт. ваеннаслужачых парушылі сав. граніцу ў раёне Жаланашколя (Казахстан). У выніку іх сутыкнення з сав. войскамі былі забітыя і параненыя. Сітуацыю разрадзілі перагаворы 11 вер. ў Пекіне старшынь урадаў СССР і Кітая — А.​М.​Касыгіна і Чжоў Эньлая. Перагаворы па вырашэнні пагранічных пытанняў пачаліся 20 кастрычніка. Канчаткова гэта праблема была ўрэгулявана ў 1990-я.г. пасля вызначэння б.ч. рас.-кіт. граніцы.

т. 14, с. 59

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

САВЕ́ЦКА-КІТА́ЙСКІ КАНФЛІ́КТ 1929,

канфлікт з-за Кітайскай Чанчуньскай чыгункі (КЧЧ). Паводле сав.-кіт. пагаднення 1924 (гл. Савецка-кітайскія пагадненні) КЧЧ знаходзілася ў сумесным валоданні СССР і Кітая, але фактычна кіравалася сав. бокам. Пасля пашырэння ўлады Нац. кіт. ўрада ў Нанкіне да 1929 на тэр. Маньчжурыі (гл. Рэвалюцыя 1925—28 у Кітаі) ён запатрабаваў усталявання над КЧЧ кіт. суверэнітэту, лічачы гэта часткай барацьбы Кітая супраць няроўных дагавораў і пагадненняў. 10—11 ліп. войскі ваен. правіцеля Маньчжурыі маршала Чжан Сюэляна ў аднабаковым парадку захапілі КЧЧ, адхіліўшы ад працы сав. работнікаў. У адказ урад СССР разарваў дыпламат. адносіны з Кітаем. 6 жн. была створана Асобая Далёкаўсх армія (АДУА) на чале з В.​К.​Блюхерам. 17 ліст. часці АДУА на чале з С.​С.​Вастрацовым перайшлі сав.-кіт. граніцу ў раёне станцыі Маньчжурыя. У 3-дзённых баях яны разбілі 2 брыгады кіт. арміі (20 тыс. чал.), узяўшы ў палон больш як палавіну іх асабовага складу. У баявых дзеяннях на р. Сунгары ўдзельнічала Амурская ваен. флатылія, якая разграміла Сунгарыйскую флатылію праціўніка. 21 ліст. кіт. бок прапанаваў пачаць перагаворы. З снеж. быў падпісаны пратакол у Нікольску-Усурыйскім з прадстаўнікамі Чжан Сюэляна, а 22 снеж. — у Хабараўску з прадстаўнікамі Нац. кіт. ўрада пра аднаўленне на КЧЧ статус-кво Канчаткова канфлікт урэгуляваны з аднаўленнем сав.-кіт. дыпламат. адносін у 1932.

Літ.:

Кулагин В.М., Яковлев Н.Н. Подвиг Особой Дальневосточной. М., 1970;

Конфликт на КВЖД: Из истории Сов. Вооруж сил. Хабаровск, 1989.

т. 14, с. 59

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)