МІ́НСКІЯ МУЗЫ́ЧНЫЯ КУ́РСЫ Адкрыты Г.​Львовай у вер. 1914 у Мінску пры Аляксееўскай жаночай гімназіі на базе класа фп. ігры

(існаваў пры гімназіі з 1913). Тэрмін навучання 3 гады. Заняткі праводзіліся па класах фп. (выкладчык Львова),

скрыпкі (Ю.​Жухавіцкі), спеваў (Ю.​Багуслаўскі), сумеснай ігры (Г.​Іваноўскі), хар. спеваў (Ф.​Леўчанка). Выкладаліся таксама агульнатэарэт. дысцыпліны — методыка фп. ігры, тэорыя музыкі і эстэтыка (Львова), сальфеджыо і гармонія (Л.​Эмерман). Асаблівая ўвага аддавалася вывучэнню методыкі ігры на фп., заснаванай на навейшых прыёмах выканання. 2 разы на год адбываліся канцэрты навучэнцаў. Выпускнікі атрымлівалі кваліфікацыю выкладчыкаў муз. школ.

А.​І.​Ахвердава.

т. 10, с. 456

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Сцебутаўскія вышэйшыя жаночыя сельскагаспадарчыя курсы (1904, Пецярбург) 3/214

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

БЕЛАРУ́СКІЯ ДЗЯРЖА́ЎНЫЯ НАСТА́ЎНІЦКІЯ КУ́РСЫ ў Латвіі.

Дзейнічалі ў 1921—44 (з перапынкамі). Адкрыты 1.12.1921 у г. Даўгаўпілс як аднагадовыя. Кіраўнікі К.​Езавітаў, Э.​Будзька, А.​Якубецкі і інш. У 1923 пераведзены ў Рыгу. На курсах выкладалі І.​Дварчанін, М.​Гарэцкі, П.​Мядзёлка, з лекцыямі выступаў А.​Луцкевіч. Дзейнічалі гурткі маст. самадзейнасці. Сярод выпускнікоў паэты У.​Жылка, П.​Сакол (Масальскі), Э.​Вайвадзіш, празаік В.​Вальтар, мастакі П.​Мірановіч, А.​Салаўёў і інш.

С.​С.​Панізнік.

Выкладчыкі і навучэнцы Беларускіх дзяржаўных настаўніцкіх курсаў. Даўгаўпілс. 1922.

т. 2, с. 464

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Вышэйшыя жаночыя курсы прафесара У. І. Гер’е (Масква) 3/214

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

бі́знес-ку́рс

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. бі́знес-ку́рс бі́знес-ку́рсы
Р. бі́знес-ку́рса бі́знес-ку́рсаў
Д. бі́знес-ку́рсу бі́знес-ку́рсам
В. бі́знес-ку́рс бі́знес-ку́рсы
Т. бі́знес-ку́рсам бі́знес-ку́рсамі
М. бі́знес-ку́рсе бі́знес-ку́рсах

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

крос-ку́рс

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. крос-ку́рс крос-ку́рсы
Р. крос-ку́рсу крос-ку́рсаў
Д. крос-ку́рсу крос-ку́рсам
В. крос-ку́рс крос-ку́рсы
Т. крос-ку́рсам крос-ку́рсамі
М. крос-ку́рсе крос-ку́рсах

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

экспрэ́с-ку́рс

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. экспрэ́с-ку́рс экспрэ́с-ку́рсы
Р. экспрэ́с-ку́рса экспрэ́с-ку́рсаў
Д. экспрэ́с-ку́рсу экспрэ́с-ку́рсам
В. экспрэ́с-ку́рс экспрэ́с-ку́рсы
Т. экспрэ́с-ку́рсам экспрэ́с-ку́рсамі
М. экспрэ́с-ку́рсе экспрэ́с-ку́рсах

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

сястры́нскі сестри́нский;

~кія ку́рсы — сестри́нские ку́рсы

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

фе́льчарскі фе́льдшерский;

~кія ку́рсы — фе́льдшерские ку́рсы

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

двухгоди́чный двухгадо́вы;

двухгоди́чные курсы двухгадо́выя ку́рсы.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)