грашо́ва-крэды́тны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. грашо́ва-крэды́тны грашо́ва-крэды́тная грашо́ва-крэды́тнае грашо́ва-крэды́тныя
Р. грашо́ва-крэды́тнага грашо́ва-крэды́тнай
грашо́ва-крэды́тнае
грашо́ва-крэды́тнага грашо́ва-крэды́тных
Д. грашо́ва-крэды́тнаму грашо́ва-крэды́тнай грашо́ва-крэды́тнаму грашо́ва-крэды́тным
В. грашо́ва-крэды́тны (неадуш.)
грашо́ва-крэды́тнага (адуш.)
грашо́ва-крэды́тную грашо́ва-крэды́тнае грашо́ва-крэды́тныя (неадуш.)
грашо́ва-крэды́тных (адуш.)
Т. грашо́ва-крэды́тным грашо́ва-крэды́тнай
грашо́ва-крэды́тнаю
грашо́ва-крэды́тным грашо́ва-крэды́тнымі
М. грашо́ва-крэды́тным грашо́ва-крэды́тнай грашо́ва-крэды́тным грашо́ва-крэды́тных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

фіна́нсава-крэды́тны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. фіна́нсава-крэды́тны фіна́нсава-крэды́тная фіна́нсава-крэды́тнае фіна́нсава-крэды́тныя
Р. фіна́нсава-крэды́тнага фіна́нсава-крэды́тнай
фіна́нсава-крэды́тнае
фіна́нсава-крэды́тнага фіна́нсава-крэды́тных
Д. фіна́нсава-крэды́тнаму фіна́нсава-крэды́тнай фіна́нсава-крэды́тнаму фіна́нсава-крэды́тным
В. фіна́нсава-крэды́тны (неадуш.)
фіна́нсава-крэды́тнага (адуш.)
фіна́нсава-крэды́тную фіна́нсава-крэды́тнае фіна́нсава-крэды́тныя (неадуш.)
фіна́нсава-крэды́тных (адуш.)
Т. фіна́нсава-крэды́тным фіна́нсава-крэды́тнай
фіна́нсава-крэды́тнаю
фіна́нсава-крэды́тным фіна́нсава-крэды́тнымі
М. фіна́нсава-крэды́тным фіна́нсава-крэды́тнай фіна́нсава-крэды́тным фіна́нсава-крэды́тных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

грашо́ва-крэды́тны де́нежно-креди́тный

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

фіна́нсава-крэды́тны фина́нсово-креди́тный

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Грашова-крэдытны крызіс 4/8; 6/136

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

КРЭДЫ́ТНЫ САЮ́З,

асацыяцыя, якая аб’ядноўвае прыватных асоб або дробныя крэдытныя ўстановы з агульнымі інтарэсамі, прадае сваім членам акцыі, прымае ад іх уклады і дае ім пазыкі (гл. Крэдыт). Можа быць арганізаваны групай фіз. асоб па прафес. ці тэрытарыяльных прыкметах або ў выглядзе добраахвотных аб’яднанняў шэрагу самаст. крэдытных таварыстваў (напр., пазыкова-ашчаднае, т-ва ўзаемнага крэдыту і інш.). Фінансавая стабільнасць К.с. дасягаецца стварэннем рэзервовых і стабілізацыйных фондаў. Капітал фарміруецца за кошт перыяд. узносаў, паю, выпуску пазык. К.с. займаецца таксама ўлікам вэксаляў, гандлёва-пасрэдніцкімі і камісійнымі аперацыямі, аказвае кансультацыйныя і аўдытарскія паслугі сваім кліентам. К.с. абслугоўвае таксама грамадзян з нязначнымі сродкамі. У эканамічна развітых краінах у К.с. удзельнічае каля 15% насельніцтва.

т. 8, с. 533

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Крэдытны план Дзяржбанка СССР 6/157, 158

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

ГРАШО́ВА-КРЭДЫ́ТНЫ КРЫ́ЗІС,

парушэнне збалансаванасці грашова-крэдытнай сістэмы. Адрозніваюць цыклічныя грашова-крэдытныя крызісы, якія параджаюцца перыядычнымі дыспрапорцыямі ў працэсе вытв-сці, і спецыяльныя, выкліканыя надзвычайнымі эканам. і паліт. падзеямі, стыхійнымі бедствамі і інш. прычынамі.

т. 5, с. 418

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

креди́тный крэды́тны;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

де́нежно-креди́тный грашо́ва-крэды́тны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)